Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Майстар-клас шведскіх літаратараў “Шведская літаратура нон-фікшн: тэмы і праблемы”

2015.02.28 0

 Выява з сайта keepcalm-o-matic.co.uk.

У Літаратурным музеі Петруся Броўкі 3 сакавіка 2015 года а 18-й гадзіне адбудзецца адкрытая сустрэча з гасцямі са Швецыі ў межах праекта “Школа маладога пісьменніка”. Сябры Шведскага саюза пісьменнікаў, дасведчаныя літаратары ў галіне немастацкай літаратуры Генрык Бергрэн, Катарына Б’ярвал і Анэт Розэнгрэн правядуць майстар-клас і дыскусію са слухачамі на тэму «Шведская літаратура нон-фікшн: тэмы і праблемы».

Удзельнікі сустрэчы даведаюцца пра асаблівасці і накірункі немастацкай літаратуры ў Швецыі, пра найбольш распаўсюджаныя праблемы, з якімі сутыкаюцца аўтары нон-фікшн, ад чаго залежыць папулярнасць сярод чытачоў той ці іншай тэмы. Таксама будуць абмеркаваныя такія пытанні, як дзеянне аўтарскага права ў Швецыі, праца ўстановы Школа творчага пісьма, умовы жыцця і творчасці шведскіх аўтараў, шведскі і агульнаеўрапейскі кніжны рынак, акрэсляць месца літаратуры нон-фікшн у ім.

Сярод запрошаных літаратараў з беларускага боку: Наталля Гардзіенка, Барыс Пятровіч, Алесь Пашкевіч, Ганна Кісліцына, Ціхан Чарнякевіч, Ганна Янкута, Сяргей Макарэвіч, Андрэй Ляхновіч, Дзяніс Марціновіч і інш.

Падрабязней пра шведскіх літаратараў:
Генрык Бергрэн – гісторык, журналіст, спецыялізуецца ў біяграфістыцы, аўтар біяграфіі прэмьер-міністра Швецыі Улафа Пальме.
Катарына Б’ярвал – журналістка, займаецца вывучэннем культуры спажывальніцтва. 
Анэт Розэнгрэн – старшыня секцыі нон-фікшн Шведскага саюза пісьменнікаў, этнолаг, займаецца пытаннямі сацыяльнай ізаляцыі і міграцыі, асновай яе матэрыялаў нярэдка з’яўляюцца асабістыя гісторыі людзей.

Арганізатар сустрэчы – ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў».

Месца правядзення: Літаратурны музей Петруся Броўкі (г. Мінск, вул. К.Маркса, 30).
Кантактны тэлефон: (017) 226-09-81, (017) 327-27-50.


← вярнуцца ў навіны