Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Напішы артыкул у Вікіпедыю да 15 чэрвеня – атрымай планшэт (абноўлена)

2015.05.06 14

ТБМ працягвае абвешчаны конкурс артыкулаў у Вікіпедыю на тэму “Гуманітарныя навукі. Персаналіі”. Артыкулы на конкурс можна дасылаць да 15 чэрвеня 2015 г.; а пераможца атрымае галоўны прыз – планшэт. Іншыя прызы: электронная кніга і флэшка.

УМОВЫ КОНКУРСУ АРТЫКУЛАЎ У ВІКІПЕДЫІ ГЛЯДЗІЦЕ ТУТ.

Але атрымаць планшэт – не галоўная нагода. І гэта – той самы выпадак, калі ўдзел, бадай, важнейшы за перамогу. Сам удзел ужо ёсць перамогай – нашай супольнай перамогай.

Кожны з нас ёсць спецыялістам у сваёй прафесіі. Кожны мае нейкае захапленне – ад вырошчвання хатніх раслінаў да парашутнага спорту – пра якое, пэўна, можа з імпэтам распавядаць не адну гадзіну.

І кожны з нас проста абавязаны напісаць артыкул у Вікіпедыю!

Навошта? – каб па-беларуску можна было знайсці ўсё! Ну і, вядома, каб атрымаць планшэт.

Каб навуковыя артыкулы беларускай Вікіпедыі можна было выкарыстоўваць замест падручнікаў – не толькі школьных, але і ўніверсітэтскіх. І гэта – не перабольшванне: такая практыка ўжо замацавалася ў некаторых краінах.

Прадбачым першае пытанне: “А што рабіць, калі я не ўмею пісаць артыкулы ў Вікіпедыю?”

Адказ на яго можа быць толькі адзін: вучыцеся! Гэта проста. Вам у дапамогу – даведка Вікіпедыі. Таксама вы ў любы момант можаце звярнуцца па параду да арганізатараў.

Калі ўзнікне такая патрэба – ТБМ арганізуе навучальны занятак; галоўнае – паведаміце нам аб гэтым: напішыце на пошту ТБМ siadziba@gmail.com, дашліце паведамленне ў суполкі Таварыства ў сацыяльных сетках.

Дык стварайма беларускамоўную прастору разам!

Артыкулы можна будзе дасылаць на конкурс да 15 чэрвеня 2015 году; яшчэ раз даем спасылку на ўмовы конкурсу ў Вікіпедыі. І зычым вам атрымаць галоўны прыз!

Каментары

Госць 2015-02-22 17:26:51

Добры дзень! Тэхнічнае пытаньне: "ВікіпЭдыя" таксама прымае ўдзел? Вэрсія клясычным правапісам.

Госць 2015-02-22 19:56:13

>>Госць 2015-02-22 17:26:51 Добры дзень! Тэхнічнае пытаньне: "ВікіпЭдыя" таксама прымае ўдзел? Вэрсія клясычным правапісам. ___ Добрае пытаньне, дзякуй за яго. Доўга думалі, як спалучыць абодва правапісы, бо аргумэнты былі на карысьць кожнага. У выніку ж атрымалася, што менавіта тэхнічна ажыцьцявіць конкурс адначасова двума правапісамі немагчыма: трэба ў такім выпадку праводзіць два паралельныя конкурсы: ствараць старонкі конкурсу ў абедзьвюх моўных вэрсіях; а як працаваць журы пры гэтым, як разьмяркоўваць прызы - і гэтак далей. Так што, бачыце, пытаньне хутчэй менавіта тэхнічнае. Няхай гэта вас не адштурхне ад удзелу ў конкурсе. Арганізатары

Госць 2015-02-27 08:54:07

Калі ласка, удакладніце ўмовы падачы артыкула: гэта павінен быць новы артыкул ці можна ўдасканаліць ужо існуючы, там дзе пра выдатную персаналію, напрыклад, мы маем 2-3 радкі? На што будзе звяртаць увагу журы: на якасць ці на памер?

Госць 2015-03-01 22:30:39

"Добрае пытаньне, дзякуй за яго. Доўга думалі, як спалучыць абодва правапісы, бо аргумэнты былі на карысьць кожнага. У выніку ж атрымалася, што менавіта тэхнічна ажыцьцявіць конкурс адначасова двума правапісамі немагчыма: трэба ў такім выпадку праводзіць два паралельныя конкурсы: ствараць старонкі конкурсу ў абедзьвюх моўных вэрсіях; а як працаваць журы пры гэтым, як разьмяркоўваць прызы - і гэтак далей. Так што, бачыце, пытаньне хутчэй менавіта тэхнічнае. Няхай гэта вас не адштурхне ад удзелу ў конкурсе. Арганізатары" Калі арганізатары так незразумела пішуць каменты, то пра якую адэкватнасць і аб'ектыўнасць падчас ацэнкі артыкулаў будзе ісці гаворка? Можна проста напісаць: "Артыкулы трэба пісаць афіцыйным правапісам", замест "Так што, бачыце, пытаньне хутчэй менавіта тэхнічнае"...

Госць 2015-03-02 12:17:45

"Можна проста напісаць: "Артыкулы трэба пісаць афіцыйным правапісам", замест "Так што, бачыце, пытаньне хутчэй менавіта тэхнічнае"... _____________________ Ну вось бачыце, вы ўсё зразумелі ) Ва ўмовах конкурсу крытэры ацэнкі распісаныя вельмі падрабязна.

Госць 2015-03-02 12:19:30

"гэта павінен быць новы артыкул ці можна ўдасканаліць ужо існуючы, там дзе пра выдатную персаналію, напрыклад, мы маем 2-3 радкі? " __________ Можна дапоўніць артыкул, які існуе. Цягам конкурсу будзем пісаць артыкулы з адказамі на пытаньні.

Госць 2015-03-03 22:49:04

Прапаную журы дадаць ў правілы наступнае: артыкулы не павінны быць перакладамі адзін у адзін з расійскага, украінскага раздзелу ці раздзелу на тарашкевіцы, бо такім чынам некаторым удзельнікам не будзе вельмі складана проста перакласці артыкул у гугл-перакладчыку ці проста выправіць правапіс. Таму прапаную журы дзеля аб’ектыўнасці глядзець эквіваленты артыкула ў іншых моўных раздзелах (расійскім, украінскім, тарашкевіцы) перад тым як яго ацэньваць.

Госць 2015-03-04 00:00:32

Я, напрыклад, пішу ў Вікіпэдыі клясычным правапісам. Што, калі я спачатку напішу ў Вікіпэдыі клясычным правапісам, а потым перацягну артыкул у наркаўскі разьдзел? Пры гэтым, журы трэба сачыць за тым, каб аўтар такіх артыкулаў супадаў, бо наркамаўскі разьдзел займаецца перадзіраньнем артыкулаў на сталай аснове.

Госць 2015-03-04 00:00:00

-- выдалена адміністратарам --

Госць 2015-03-04 23:56:11

Чаму ў тэмы конкурса не патрапіла бібліятэчная справа?

Госць 2015-04-06 11:11:21

Пардон, а ў чым сэнс абнаўлення артыкула 4 красавіка і вынясення яго ўверх, калі ў тэксце па-ранейшаму напісана "Артыкулы можна будзе дасылаць на конкурс цягам сакавіка 2015 году"? Мо тэрмін прыёму артыкулаў прадоўжаны? Тады так і напішыце.

Госць 2015-04-07 12:40:36

Ну папраўце ўжо, што да 15 чэрвеня артыкулы прымаюцца.

Госць 2015-04-09 18:23:16

Дзякуй, выправілі!

Госць 2015-06-17 14:36:51

Выглядае, шаноўныя арганізатары недапрацавалі. У ТБМ каля 5000 "штыхоў", нават калі б 1% паўдзельнічаў, гэта дало б 50 аўтараў. А ў выніку іх усяго сем...


← вярнуцца ў навіны