Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Што нам нясе “Русский мир” з тэлеэкрана?

2015.02.10 0

 Выява з сайта hayatanot.com.

На Беларусь насоўваецца “Русский мир”. Беларусь частка “Русского мира”. Нікога ў Беларусі гэты “Русский мир” асабліва не пужае. Бачылі тут і горшае. Ці той “Русский мир” прыйдзе, ці ён пойдзе ніхто не заўважыць прынамсі ў глыбінях беларускага народа, пакуль да гэтых глыбінь не дакапаюцца з чарговай “сацыяльнай ініцыятывай” тыпу калектывізацыі, мабілізацыі, вывазкі ў Сібір. Тады застогнуць, закрэхчуць, падумаюць: “Можа так і трэба?” - і зноў супакояцца. А пакуль “Русский мир” мірна жыве паміж нас на 40-60 тэлеканалах у кожным горадзе ды і ў многіх вёсках і нясе нам радасці рускай цывілізацыі. Якія ж яны?

Многа прааналізаваць за адзін раз не адалець. Возьмем адзін канал.

26 студзеня, панядзелак.

НТБ-Беларусь

10.00, 13.00, 16.00, 19.00 - Сёння - тэндэцыйны, палову эфірнага часу далёкі ад праўды паказ  падзей на Ўкраіне.

9.25, 10.35 - серыял “Вяртанне Мухтара” - памяркоўны дэтэктыў 1-2 забойствы ў кожнай серыі.

11.55 - “Суд прысяжных” - як правіла адно забойства на серыю.

13.15 - “Суд прысяжных. Канчатковы вердыкт” - 2-3 забойствы за серыю.

14.50, 22.25 - Надзвычайнае здарэнне- 1-2 забойствы, некалькі боек, некалькі п’яных аварый і г.д. на выпуск.

15.10 - серыял “Пракурорская праверка” - 1-3 забойствы.

16.20 - серыял “Вуліцы разбітых ліхтароў” - забойствы праз кожныя 10-15 хвілін. За 1 гадзіну 45 хвілін - 7 - 10 забойстваў.

19.45 - серыял “Святло і цень маяка” - каля 5 забойстваў на дзень.

22.45 - “Анатомія дня” - 50 хвілін няпраўды.

23.35 - серыял “Пятніцкі” - 3 - 6 забойстваў.

Усяго 21 - 34 забойстваў за дзень.

27 студзеня, аўторак.

28 студзеня, серада.

29 студзеня, чацвер.

30 студзеня, пятніца.

19.45 - дэтэктыў “Бык і шпіндзель” - каля 10 забойстваў на дзень.

22.45 - “Анатомія дня” - 50 хвілін няпраўды.

23.35 - серыял “Пятніцкі” - 3 - 6 забойстваў.

Усяго 26 - 39 забойстваў за дзень.

31 студзеня, субота.

НТБ-Беларусь

6.05 - серыял “Ганчакі” - 2 - 5 забойстваў.

6.50, 8.20 - 2 -3 забойствы на серыю.

8.00, 10.00, 13.00  - Сёння - тэндэцыйны, палову эфірнага часу далёкі ад праўды паказ падзей на Ўкраіне.

13.25 - серыял “Дзяржаўная абарона” - 5-6 забойстваў за дзень.

15.55 - дэтэктыў “Бык і шпіндзель” - каля 10 забойстваў на дзень.

18.05 - Следства вялі - 1- 5 забойстаў.

22.45 - “Цэнтральнае тэлебачанне” - 60 хвілін няпраўды.

23.10 - востасюжэтны фільм “Ідэальнае забойства” - да 10 забойстваў.

Усяго 32 - 42 забойствы за дзень.

1 лютага, нядзеля.

НТБ-Беларусь

6.05 - серыял “Ганчакі” - 2 - 5 забойстваў.

6.50, 8.20 - 2 -3 забойствы на серыю.

8.00, 10.00, 13.00  - Сёння - тэндэцыйны, палову эфірнага часу далёкі ад праўды паказ падзей на Ўкраіне.

13.25 - серыял “Дзяржаўная абарона” - 5-6 забойстваў за дзень.

15.55 - дэтэктыў “Бык і шпіндзель” - каля 10 забойстваў на дзень.

18.00 - Надзвычайнае здарэнне. Агляд за тыдзень - 1- 5 забойстаў.

19.00 - “Сёння. Выніковая праграма” - 60 хвілін няпраўды.

22.00 - серыял “Паляўнічыя на галовы” - да 10 забойстваў.

23.40 - Спісак Норкіна - антызаходняе ток-шоў.

Усяго 32 - 42 забойствы за дзень.

Разам 174 - 259 забойстваў за тыдзень.

Такім чынам “Русский мир” за тыдзень па адным толькі канале НТБ паказвае беларусам груба 150 -250 забойстаў. За месяц больш чым 600 - 1000 забойстваў. А паміж забойствамі - бойкі, хабар, крымінальныя разборкі, карупцыя, зладзейства, махлярства, наркотыкі, прастытуцыя. А ўяўляеце, мы памножым гэтыя лічбы на 40 - 60 каналаў, няхай сабе на 50 у сярэднім. Што будзе? Множыць не хочацца. Страшна.

Пасля чарговага гучнага, рэальнага забойства ў Расіі тэлевядоўцы ўздыхаюць: “Толькі б ізноў усё не спісалі на тэлебачанне”. Ніхто не збіраецца вінаваціць тэлебачанне. Яно такое, як жыццё ў “Русском мире”, куды так упарта цягнуць беларусаў.

Ісці ці не ісці  - вось у чым пытанне.

Для нармальнага беларуса яно не стаіць, а для сярэдняга? Не факт.

Станіслаў Суднік

← вярнуцца ў навіны