Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Выданні сяброў ТБМ (абноўлена 12.02.2015)

2015.02.12 0

 Выява з сайта stolitsa.my1.ru.

У канцы 2014 г. выйшаў "Беларуска-польскі тэматычна-тэрміналагічны слоўнік" Лявона Баршчэўскага, актыўнага сябра ТБМ і вядомага грамадскага дзеяча. А яшчэ ў 2012 г. была выдадзена кніга "Касцёл Святой Тройцы ў Клецку", якую ўкладала кіраўнічка Клецкай суполкі ТБМ Чэслава Князева.

Таксама ў канцы 2014 г. выйшаў "Краязнаўчы даведнік: Міншчына-2015. (Мінская вобласць у асобах і падзеях)" Анатоля Жука. У даведніку - каля 600 фактаў і дат з гісторыі Мінскай вобласці. Выданне адрасуецца ўсім, каго цікавіць гісторыя роднага краю.

У 2013 г. у Нью Ёрку выйшла кніга Янкі Запрудніка "Беларускія фестывалі і выстаўкі ў Нью Джэрзі. Палітычная інфармацыя моваю мастацтва (1948-2011)", напісаная па-беларуску і па-ангельску.


← вярнуцца ў навіны