Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
Мясцовыя арганізацыі

Арганізацыя ТБМ Савецкага раёна г. Мінска

навіны

Старшыня ТБМ Савецкага раёна Аляксей Галіч

2015.01.30 0

У 2000-м годзе арганізацыю  ўзначаліў Аляксей Галіч, фалькларыст, музыка. Пры яго непасрэдным удзеле адбываліся розныя імпрэзы: Каляды на агульнай сядзібе ТБМ, танцавальныя вечарынкі ў “Жар-птушцы” і інш.

У адпаведнасці з патрабаваннем органаў улады і жыццёвай неабходнасцю раённая структура ТБМ была перарэгістравана ў Адміністрацыі Савецкага раёна г. Мінска, аб чым было выдадзена пасведчанне № 236 ад 14 верасня 2001 г.

У 2000-м годзе была створана суполка “Рэфармацыя”, кіраўніком якой і да сёння з’яўляецца Аляксей Фралоў, вядомы музыка, краязнавец, экскурсавод. У 2004 г. пачала дзейнічаць  Курапацкая суполка “Крыж пакут”. У гімназіі № 23 была створана юначая секцыя, пэўны час актыўную дзейнасць праводзіла суполка “Калекцыянер”, а таксама “Крывіцкая пагоня”, “Гарт” і іншыя.

Самыя актыўныя суполкі – “Зялёны Луг-7” на чале з Уладзімірам Цярохіным, “Каляднікі”.

На сёння ў арганізацыі толькі па базе звестак налічваецца 117 сяброў. У рэальнасці іх значна больш.

Старшыня ТБМ Савецкага раёна Аляксей Галіч.


← вярнуцца ў навіны