Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Канстытуцыйны суд заклікае выдаваць законы на абедзвюх дзяржаўных мовах

2015.01.19 0

 Выява з сайта sodahead.com.

Канстытуцыйны суд (КС) Беларусі мяркуе, што заканадаўчыя акты, якія закранаюць правы і свабоды грамадзян, мэтазгодна выдаваць і на беларускай, і на рускай мовах. Пра гэта заявіў 20 студзеня 2015 года старшыня Канстытуцыйнага суда Беларусі Пётр Міклашэвіч, які агучыў штогадовае пасланне прэзідэнту Беларусі і абедзвюм палатам парламента "Пра стан канстытуцыйнай законнасці ў Рэспубліцы Беларусь у 2014 годзе".

"Канстытуцыйны суд мяркуе, што ў наш час для забеспячэння вольнага доступу да правасуддзя заканадаўчыя акты, якія закранаюць правы і свабоды грамадзян, мэтазгодна выдаваць на дзвюх дзяржаўных мовах – беларускай і рускай, у адпаведнасці з палажэннямі арт. 17 Канстытуцыі пра роўнасць дзвюх дзяржаўных моў", – сказаў Пётр Міклашэвіч.
 
"У нас Канстытуцыя гарантуе роўнасць дзвюх моў... Хто памятае, у савецкія часы ў нас кодэксы складаліся з дзвюх частак. У першай нормы выкладаліся на беларускай мове, а ў другой – на рускай", – растлумачыў журналістам старшыня КС. Ён дадаў, што Канстытуцыйны суд, прымаючы пасланне, звярнуў увагу на тое, што на дзяржаўным узроўні прымаюцца меры для далейшага развіцця беларускай мовы. Таму ў КС вырашылі, што і ў юрыдычнай сферы таксама трэба распачаць пэўныя крокі.
 
Пётр Міклашэвіч адзначыў, што наяўнасць законаў на дзвюх мовах дапаможа пры неабходнасці весці судаводства па-беларуску.
 
Наш пераклад навіны news.tut.by. 

← вярнуцца ў навіны