Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
Мясцовыя арганізацыі

Гомельская абласная арганізацыя ТБМ

навіны

Канцэпцыя-праграма Гомельскага дзяржаўнага абласнога ліцэя “Беларуская мова – мая мова, годнасць і культура”

2015.01.15 0

 Канцэпцыя-праграма
Гомельскага дзяржаўнага абласнога ліцэя
“Беларуская мова – мая мова, годнасць і культура”

Дык чаруй жа людзей паміж моваў другіх
І гучы вечна, ярка і нова
Мова продкаў маіх і нашчадкаў маіх –
Беларуская родная мова!
Алесь Ставер


Мэта і задачы
Асноўная мэта – вызначэнне і абгрунтаванне падтрымкі і развіцця беларускамоўнага кампанента ў адукацыйнай і выхаваўчай прасторы абласнога ліцэя.
Для вырашэння гэтай мэты патрабуецца здзяйсненне наступных задач:
1. Распрацаваць на аснове дзейнаснага падыходу формы і метады арганізацыі вучэбнай, пазакласнай/пазашкольнай работы па рэалізацыі падтрымкі ў вывучэнні і выкарыстанні ведаў, уменняў і навыкаў па беларускай мове і літаратуры, гісторыі Беларусі, традыцыях і культуры беларускага народа.
2. Абазначыць накірункі развіцця і абнаўлення ў вучэбнай , выхаваўчай , арганізацыйнай , псіхолага-педагагічнай , навуковай і культуровай дзейнасці.
3. Акрэсліць праблему ўдасканалення зместу і тэхналогій моўнага развіцця і навучання.

Першаснымі ўмовамі змянення сітуацыі з’яўляюцца:
• усведамленне настаўнікамі, бацькамі і ліцэістамі неабходнасці прапанаваных змен;
• наяўнасць творчага патэнцыялу стваральнікаў і ўдзельнікаў праграмы, якія ведаюць беларускую мову, беларускае мастацтва, фальклор,гісторыю, сусветны вопыт;
• наяўнасць сучаснай распрацаванай праграмы падтрымкі і развіцця беларускамоўнага кампанента ліцэйскай адукацыі, яе асноўных накірункаў.

Накірункі канцэпцыі-праграмы
У аснову канцэпцыі-праграмы пакладзены ўзаемазвязаныя прынцыпы:
• развіцця моўных навыкаў, прыхільнасцяў, псіхічных здольнасцяў у дзейнасці (самадзейнасць, актыўнасць, творчасць ліцэістаў);
• развіваючай і навукова-даследчай дзейнасці;
• нагляднасці;
• уліку ўзроставых індывідуальных асаблівасцяў вучняў;
• пераемнасці паміж урочным і пазашкольным/пазакласным навучаннем і выхаваннем;
• народнасці.

Каб данесці да ліцэістаў, іх бацькоў усю прыгажосць і багацце беларускай мовы, яе культурны і нацыянальны патэнцыял на культурным, грамадскім і пазнавальным узроўнях, неабходна садзейнічаць адраджэнню нацыянальнай спадчыны і рэалізацыі творчага сінтэзу роднай традыцыі і сусветнай лінгвакультуры. Пагэтаму праграма прадугледжвае наступныя аспекты дзейнасці:
1. Светаўспрымальна-пазнаваўчы аспект.
2. Дзейнасна-практычны аспект.
3. Эмацыянальна-валявы аспект.
З улікам вышэйназванага нам бачацца наступныя стратэгічныя накірункі:
• арганізацыя і ўдзел у рэспубліканскай алімпіядзе па беларускай мове і літаратуры;
• удзел у абласным конкурсе “Гавары са мной па-беларуску”, гарадскім конкурсе “Мележаўскія чытанні”, конкурсе-аглядзе ГДУ імя Ф.Скарыны “Пошук”;
• вызначэнне навукова-даследчых і пошукавых тэм па праблемах беларускай мовы, літаратуры і культуры, гісторыі Беларусі і даследаванне іх;
• анкетаванне і вывучэнне запытаў, рэалій і стану моўнай сітуацыі ў ліцэйскім, сямейным і грамадскім асяроддзі;
• удасканаленне факультатыўных заняткаў і курсаў па беларускай мове для ліцэістаў і абітурыентаў ВНУ;
• напісанне ліцэістамі ўласных літаратурных і журналісцкіх твораў, садзейнічанне публікацыі іх у ліцэйскім, мясцовым і рэспубліканскім друку;
• прапаганда і папулярызацыя фальклорных традыцый беларукага народа, наладжванне/рэканструкцыя святаў, гульняў, відовішч;
• распрацоўка беларускамоўнай нагляднасці на стэндах ліцэя;
• арганізацыя тэматычных выстаў па беларускай літаратуры, культуры, мастацтве, народных рамёствах на базе музея ліцэя;
• выпуск агульналіцэйскай газеты “Ліцэйскі веснік” у электроннай і папяровай версіях;
• распрацоўка і ўкараненне ў традыцыях ліцэя эрудыт-гульні “Беларускае пяцібор’е” для ліцэістаў і школьнікаў горада і вобласці;
• стварэнне ў супрацоўніцтве з пярвічнай арганізацыяй БРСМ ліцэя моладзевай суполкі Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны;
• складанне відэа-, кіна-, гульня-, аўдыятэкі на беларускамоўным матэрыяле;
• стварэнне сістэмы педагагічнай прапаганды сярод ліцэістаў і бацькоў, выкарыстоўваючы для гэтых мэт розныя сродкі масавай інфармацыі, у рамках педагагізацыі і псіхалагізацыі ліцэйскай дзейнасці;
• развіццё ўзаемадзеянняў і стасункаў з творчымі саюзамі пісьменнікаў, мастакоў, тэатральных дзеячаў, рэдакцыямі і выдавецтвамі, бібліятэкамі, установамі вышэйшай адукацыі, культуры і г.д. па агульнай праблеме; наладжванне сустрэч, імпрэзаў і прэзентацый.


← вярнуцца ў навіны