Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
Мясцовыя арганізацыі

Падсвільская арганізацыя ТБМ (Глыбоцкі раён)

навіны

Вершаванае віншаванне ад Марыі Баравік

2015.01.12 0

Віншаванне ад Марыі Баравік

З зімы ў лета

Усім, хто жывіць “Наша слова”,

Хто напаўняе “Новы час” –

Усім сябрам душы і мовы

Настрою творчага запас!

Усім падпісчыкам газеты

Як хлеба, “…Слова” на стале!

Усім прыйсці з зімы ды ў лета –

Быць на сцяжыне і ў святле!

 

Да Вольгі Іпатавай

Гатовыя пупышкі вольхі

Раскрыцца ля майго плата…

І я хацела б каля Вольгі

Свой юбілейны верш чытаць.

 

Я ў ім лаўлю вясну былую

І каралішчавіцкі снег. –

У гэтай казцы павіншую

Я Вольгу… у пяшчотным сне.

 

Да вас…

На міг у той далёкі снежань

Махніце думкаю, сябры!

Бо ён жа быў, і нам належыць…

І дум няздрадлівы парыў.

 

Той снег не з’явіш на паперы.

Прысніце сон, дзе – мройны церам,

Хрумсціць па сцежцы чаравік.

І з вамі побач Баравік:

 

Пад кожнай елкай, у вачах,

У Анатоля Ільіча…

І ля пляча стаіць Эрнэст.

І ўсе… нібы ідуць на фэст.

 

Аж да сталоўкі (шлях наўсцяж).

Жуковіч сам нясе Мацяш…

Нас колькі тут ад казкі той?

Хай будзе памяць маладой!

 

Ад полацкіх шляхоў

А недзе ж ёсць Дарафейчук…

Да Іры паляцець хачу,

Адсюль, дзе дрэмле мяккі мох,

Ад полацкіх шляхоў, дарог.

 

Сярод жаданняў кліч такі:

Наведвайся ў баравікі!

Нястрашна, што зіма мяцеліць --

Мы пад сасной паднімем келіх.

 

Будзе!

Вучонасць голас падае,

Сказала: “Час не існуе”.

Ён, мне здаецца, ёсць у Слова.

Яго – свайго -- чакае мова.


← вярнуцца ў навіны