Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Ліст Марыі Баравік з нагоды Маніфеста ў абарону Незалежнасці

2015.01.09 3

Паважаныя сябры ТБМ і аргкамітэта Кангрэса за незалежнасць! Не зважайма на непрыяцеляў ("Народная воля"), якім не спадабаўся з'езд прадстаўнікоў па ідэі, па колькасці. Гэта ж не той кангрэс, дзе зала запоўненая паслухмянымі, згодлівымі пасланцамі, арганізаванымі ўладнымі структурамі, і раўнадушнымі да праблем Айчыны, яе народу, забяспечаныя і харчаваннем, і гасцініцай, і аплатай за праезд.

Гэта кангрэс іншы: з'езд ахвяравальна-шчырай народнай грамады ў змагальным памкненні духу.

Кожны прадстаўнік, хто там з'явіўся, прыехаў ці прыйшоў не проста для запаўнення залы, а для запаўнення запаветнай мары аб свабодзе. За незалежнасць Айчыны, яе здаровай адметнасці, годнай будучыні для нашчадкаў. 

І, калі высмейвае нейкая карэспандэнт "Н.в." (І.М.), што бачыла яна там пажылых... Ёй "брыдка" было глядзець. Дык навошта з'явілася і затрымалася, калі адчула гэткае адмоўнае ўздзеянне на здароўе, як нянавісць. Гэта пачуццё разбуральнае. І рэдакцыя "Н.в." такой падтрымкай яе не вылечыць ад нянавісці.

Высылаю спісы подпісаў пад Маніфестам у абарону незалежнасці з нашага пасёлка (Падсвілле). Жыве Беларусь! Жыве там, дзе людзі шчырыя і паслядоўныя.

Марыя Баравік

Ад ТБМ:

подпісы вы можаце пабачыць тут.

Каментары

Госць 2015-01-09 11:01:47

О так, Падсвілле руліць... А што такое ТМБ?

Госць 2015-01-12 05:58:22

Дзякуй, выправiлi.

Госць 2015-03-09 12:24:05

А што такое ТМБ


← вярнуцца ў навіны