Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

У абарону гонару і годнасці Хведара Нюнькі

2015.01.07 0

На адрас нашай арганізацыі і прыватныя адрасы сяброў ТБМ рассылаюцца лісты, у якіх ачарняецца асоба спадара Хведара Нюнькі, і такім чынам уносіцца раскол у міжнародны беларускі рух.

Сакратарыят ТБМ лічыць такія паводзіны асобных дзеячаў, а таксама некаторых сродкаў масавай інфармацыі, у тым ліку і беларускай службы "Радыё Свабода", непрымальнымі. Складваецца ўражанне, што гэта кампанія публічнага ганьбавання паважанага намі чалавека кіруецца з аднаго цэнтра з мэтай чарговы раз раскалоць і пасварыць паміж сабой беларускіх патрыётаў, якія намагаюцца адстаяць сапраўдную незалежнасць нашай краіны ў няпростых сучасных геапалітычных абставінах. Мы ведаем спадара Хведара Нюньку, які шмат гадоў актыўна супрацоўнічае з ТБМ і заслугоўвае пашаны і павагі, як крыштальна чыстага чалавека, асабліва ў адносінах да фінансаў.

Сакратарыят ТБМ цалкам салідарны з пазіцыяй ЗБС "Бацькаўшчына" і рэдактарам газеты "Беларус" у Нью-Ёрку Ганнай Сурмач (поўны тэкст чытайце на zbsb.org) і заклікае ўсіх тых, хто лічыць сябе патрыётам Беларусі, выказацца ў падтрымку Хведара Нюнькі.


← вярнуцца ў навіны