Працуюць
76Структуры ТБМ працуюць ў 76 населеных пунктах Беларусі, а таксама ў Маскве, Іркуцку, Вільні, Пецярбурзе, Рызе.
2015.01.07 0
З Новим роком! Щастя, здоров'я, перемог і творчих успіхів у 2015-му році! Віталій Радчук
Віншаванні з нагоды Калядаў і Новага Года дасылае БРГА “Аб’яднаны шлях”!
Шаноўныя нашыя сябры, чытачы, калегі і партнёры!
Віншуем вас з Калядамі і Новым годам!
Зычым перадусім аптымізму і таго, што нельга перавесці ні ў якую валюту і набыць ні за якія грошы, – цеплыні, дабрыні, творчага натхнення, разумення і падтрымкі блізкіх людзей.
Хай у наступным 2015 годзе навокал стане яшчэ больш роднага беларускага слова, добрай літаратуры і шчырай музыкі!
Са святамі!Ваша “Будзьма!”
Паштоўка ажывае ТУТ! :)
Дарагія сябры!
Мы шчыра віншуем ва з Ражством і Новым годам. Ваша дапамога і падтрымка ў гэтым годзе былі для нас надзвычай важнымі.
З 19 снежня беларускія ўлады заблакавалі найбуйнейшы незалежны сайт Charter97.org і шэраг іншых рэсурсаў. Сёння нам неабходная міжнародная салідарнасць і жорсткая рэакцыя на гэты беспрэцэдэнтны крок з боку дыктатара Лукашэнкі.
Салідарнасць у барацьбе за свабоду здольная тварыць цуды. Мы верым, што з вашай дапамогай у новым годзе мы станем свабоднымі.
За вашу і нашу свабоду!
Жыве Беларусь!
Наталля Радзіна, галоўная рэдактарка Charter97.org