Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

ТБМ віншуе са святамі!

2018.12.21 0

 Выява мае ілюстрацыйны характар. Малюнак Ярашэвіч Алены, sendme.by

Сакратарыят ТБМ віншуе ўсіх сяброў, прыхільнікаў і партнёраў з 2019 годам!

Дзякуй вам за тое, што вы былі з намі ў 2018 годзе, падтрымлівалі матэрыяльна і ідэйна, прымалі ўдзел у нашых мерапрыемствах і самі былі актыўнымі рупліўцамі розных праектаў. Многае было зроблена ў 2018 сумесна з вамі дзеля захавання і пашырэння нашай роднай мовы, але яшчэ больш мы мусім зрабіць у наступным 2019 годзе.

Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны віншуе ўсіх з зімовымі святамі: Днём Божага нараджэння, Калядамі і Новым 2019 годам! Мы зычым вам і вашым блізкім добрага здароўя, дабрабыту, творчага натхнення і асабістага шчасця на ўсе наступныя гады! Прыемных святаў і аптымізму! 

Сакратарыят ТБМ


← вярнуцца ў навіны