Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Прадукты з упакоўкай па-беларуску

2014.12.22 0

 Выява з сайта citydog.by.

Ці часта можна сустрэць аформленую па-беларуску ўпакоўку якой-небудзь айчыннай прадукцыі? Блог Глеба Лабадзенкі пераконвае ў тым, што нярэдка, а "Патрыятычны эксперымент" citydog.by выявіў, што гэтай з'явы "фактычна няма".

Ці можна лічыць подзвігам, калі практычна ўсе надпісы на ўпакоўцы выкананы на беларускай мове, як на ўпакоўцы малака вытворцы "Юнімілк-Пружаны" маркі “Роднае малако”.  Альбо тое пачэсны абавязак кожнага беларускага вытворцы? А што думаеце Вы?

Таксама заклікаем далучацца да ініцыятывы сп. Глеба і дасылаць прыклады беларускай мовы на таварах ці шыльдах на labadzenka@gmail.com


← вярнуцца ў навіны