Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Калядны “Верасень”!

2014.12.21 0

Выйшаў з друку чарговы, адзінаццаты па ліку, нумар літаратурна-мастацкага часопіса “Верасень”. Паэзія ў часопісе прадстаўлена вершамі Стасі Кацюргіной, Аляксея Карпенкі, Касі Ляўдацкай, Арцёма Сітнікава, Кацярыны Сянкевіч, Алеся Емяльянава-Шыловіча, Ірыны Грумандзь, Цімоха Авіліна, Валерыі Куставай, Ігара Канановіча. Паэтычны майстар-клас маладым творцам дае Уладзімір Някляеў.

Раздзел “Проза” складаюць творы Віталя Сазановіча, Алены Падкацік, Леаніда Дранько-Майсюка і Анатоля Бароўскага.

Сучасная украінская паэзія ў нумары прэзентуецца вершамі Рамана Лубкіўскага.

Раздзел “Крытыка” адкрываецца “авантурным” артыкулам Аксаны Данільчык, прысвечаным невядомым старонкам з жыцця Мікалая Бяліны-Падгаецкага. Чаму “нельга ўкрасці творчае шчасце” тлумачыць у сваёй гутарцы з Эдуардам Акуліным малады драматург Васіль Дранько-Майсюк. Працягвае друкаваць свой “жодзінскімі цыкл” нататак Уладзімір Сіўчыкаў. Пра тое, “што просіцца з сэрца”, разважае ў сваёй гутарцы паэтка Наста Кудасава. Уздымаецца на “вышыні свайго лёсу”  Ала Петрушкевіч. Іскрынкамі з гасцявой кнігі музея ў Цінкаўцах дзеліцца Сяргей Панізнік. Пра сакрэты творчай папулярнасці Альдона Мартыненка гутарыць з салістам гурта “Leibonik” Сяргеем Башлыкевічам. Па традыцыі заканчваецца нумар “дыскаграфіяй” музычнага аналітыка Вітаўта Мартыненкі.

Пагартаць “Верасень” № 11 можна на сядзібе ТБМ (Румянцава,13). Чытайце “Верасень” на сайтах: kamunikat.org і tbm-mova.by. Дасылайце свае творы ў “Верасень” на адрас: verasenchas@gmail.com


← вярнуцца ў навіны