Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
Мясцовыя арганізацыі

Баранавіцкая гарадская арганізацыя ТБМ

навіны

У Баранавічах пачаў працаваць беларускі лялечны тэатр

У Баранавічах пачаў працаваць беларускі лялечны тэатр, створаны сябрамі ТБМ у супрацы з заснавальнікамі Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі і грамадскімі актывістамі. Найбольшу працу па стварэнню тэатра зрабілі рэжысёр Вячаслаў Болбат і  старшыня камісіі ТБМ па мове і адукацыі Таццяна Малашчанка. Прынцыпова важную дапамогу кансультацыямі і рэквізітам зрабіла настаўніца СШ №10 Перагуда Алена. Цяпер стаяць задачы стварэння новых лялек і пастановак.

2017.05.25 0

Сябры Баранавіцкай філіі ТБМ павіншавалі выхаванцаў беларускамоўных груп дзіцячых садкоў

Сябры Баранавіцкай гарадской арганізацыі ГА “Таварыства Беларускай мовы імя Францішка Скарыны” (ТБМ) павіншавалі выхаванцаў беларускамоўных груп дзіцячых садкоў 21 лютага з нагоды Дня роднай мовы. Яны наведалі дзіцячыя садкі №№ 2, 9, 40. Дзеткі прадэманстравалі свае веды беларускай мовы:  праспявалі песенькі, расказалі вершы і лічылкі, пагулялі ў гульні. У падарунак дзеткі атрымалі кнігі з казкамі, паштоўкі-слоўнікі з малюнкамі і налепкі.

2017.02.28 0

Аб сітуацыі з наяўнасцю беларускамоўнай літаратуры ў кніжных крамах

Сябры Баранавіцкай гарадской арганізацыі грамадскага аб’яднання “Таварыства Беларускай мовы імя Францішка Скарыны”  (ТБМ) правялі аналіз наяўнасці літаратуры розных накірункаў на беларускай мове ў кніжных крамах гораду. З гэтай мэтай яны завіталі у тры буйнейшыя і найбольш папулярныя крамы, якія знаходзяцца ў цэнтры г. Баранавічы.

2017.02.25 0

Ушанавалі памяць Тадэвуша Касцюшкі

Урачыстасці з нагоды 271-годдзя з дня нараджэння Тадэвуша Касцюшкі, нацыянальнага героя Беларусі, Польшчы, Злучаных Штатаў Амерыкі, Францыі ды іншых краінаў, у якіх ён пакінуў адметны след, адбыліся 4 лютага на радзіме Касцюшкі, ва ўрочышчы Мерачоўшчына, што недалёка ад мястэчка Косава  Івацэвіцкага раёна.

2017.02.17 0

Віктарына Баранавіцкай арганізацыі ТБМ да 220-годдзя Яна Чачота

Без перабольшвання, Ян Чачот – наш зямляк, бо многія мясціны баранавіцкай зямлі звязаны з яго жыццём і творчасцю. Баранавіцкае аддзяленне Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны запрашае жыхароў нашага горада і раёна прыняць удзел у віктарыне, прысвечанай 220-годдзю з дня нараджэння Яна Чачота. Прапануем адказаць на наступныя пытанні.

2016.06.10 1

У Баранавіцкай арганізацыі ТБМ новы кіраўнік

На справаздачна-выбарчым сходзе Баранавіцкай гарадской арганізацыі Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны, які адбыўся 19 снежня на сядзібе ТБМ у вёсцы Русіна, абраны новы старшыня грамадскай арганізацыі. Ім стаў Мікалай Падгайскі.

 

2015.12.24 0

Памёр Віктар Сырыца

9  лістапада 2015 года памёр актыўны дзеяч і сябра ТБМ Віктар Сырыца. Сябры ТБМ неаднаразова абіралі яго сябрам Рэспубліканскай Рады. Баранавіцкае ТБМ, якое ён узначальваў, адна з самых дзейсных нашых арганізацый. Сябры Таварыства беларускай мовы смуткуюць з нагоды адыходу Віктара Сырыцы. Мы выказваем шчырыя спачуванні яго родным і блізкім.

2015.11.09 0

У Баранавічах адбыліся краязнаўчыя чытанні, прысвечаныя 100-м угодкам Першай сусветнай вайны

 2 жніўня 2014 года Баранавіцкая Рада Таварыства беларускай мовы, ў межах кампаніі Асамблеі НДА «Зробім лепш», ладзіла краязнаўчыя чытанні, прысвечаныя 100-м угодкам Першай сусветнай вайны (1914-1918) і становішчу Баранавіцкай зямлі ў ваенныя і паваенныя гады.

2014.08.07 0