Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
Мясцовыя арганізацыі

Полацкая гарадская арганiзацыя ТБМ

навіны

Справаздча аб дзейнасці Полацкай гарадской арганізацыі ТБМ у 2011 годзе

Асноўны накірунак дзейнасці - правядзенне культурна-масавых мерапрыемстваў. Напэўна, самай запамінальнай падзеяй года стаў прыезд з Сібіры старшыні Іркуцкага Таварыства беларускай культуры імя Яна Чэрскага Алега Рудакова і фальклорнага гурта “Крывічы” пад кіраўніцтвам Волі Галанавай. Сустрэча адбылася ў Цэнтры рамёстваў і нацыянальных культур, дзе мае прапіску і гарадская арганізацыя ТБМ.

2014.05.14 0

Справаздача аб дзейнасці Полацкай гарадской арганізацыі ТБМ у 2010 годзе

Як і ў папярэднія гады, акцэнт быў зроблены на правядзенне культурна-масавых мерапрыемстваў. Дзень роднай мовы быў адзначаны прыездам з Мінска пісьменніка Міхася Скоблы і салісткі Белдзяржфілармоніі Таццяны Матафонавай. У гэты вечар асабліва меладычна і пяшчотна гучалі песні і рамансы з багатага рэпертуару спявачкі. А Міхась Скобла нагадаў, што 2010 год па ініцыятыве саюза беларускіх пісьменнікаў аб’яўлены годам Ларысы Геніюш. Сярод удзельнікаў вечарыны аказаўся палачанін, былы настаўнік Леў Бялевіч, які ў 1947 годзе за адданасць роднай мове разам з жонкай апынуўся ў ссылцы. Ён расказаў аб тым, як вершы Ларысы Геніюш дапамагалі зняволеным выжыць у вельмі складаных умовах. У той жа дзень яшчэ дзве сустрэчы былі праведзены для моладзі: з навучэнцамі прафесійна-тэхнічнага каледжа і студэнтамі Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта.

2014.04.14 0

Справаздача аб рабоце Полацкай гарадской арганізацыі ТБМ за 2009 год

Асноўным накірункам, як і ў папярэднія гады, заставалася культурна-асветніцкая дзейнасць. Сапраўднай падзеяй стала творчая сустрэча з народным паэтам Беларусі Рыгорам Барадуліным. Паўнюткая зала стоячы і доўгімі апладысментамі сустракала шаноўнага госця. Рыгор Іванавіч уразіў сваёй дасціпнасцю, знаходлівасцю, вострым розумам, уменнем наладзіць сувязь з прысутнымі і , канешне, сваёй паэзіяй самай высокай пробы. У мінулым годзе адбылася яшчэ адна доўгачаканая падзея – сустрэча з Генадзем Бураўкіным. Генадзь Мікалаевіч вучыўся ў сярэдняй школе №1 нашага горада, у мясцовай газеце быў надрукаваны яго першы верш, у вёсцы Калектыўная пад Полацкам жывуць яго старэнькая маці і сястра. Госця віталі песняй на яго словы “Прыязджайце да нас на Полаччыну”. Генадзь Мікалаевіч прачытаў вельмі ўдала зробленую падборку сваіх вершаў, адказаў на шматлікія пытанні. Адбыліся дзве сустрэчы з яшчэ адным нашым знакамітым земляком – Уладзімірам Арловым. Уладзімір Аляксеевіч успамінаў дзяцінства, пошукі знакамітых полацкіх лабірынтаў, прагназаваў будучае роднага горада, прэзентаваў свае аудэёкнігі. У гасцях у полацкіх прыхільнікаў роднага слова былі таксама літаратар Міхась Скобла (двойчы) і бард Алесь Камоцкі. Сустрэчы адбыліся дзякуючы падтрымцы кампаніі “Будзьма!”.

2014.03.14 0

Справаздача аб рабоце Полацкай гарадской арганізацыі ТБМ у 2008 годзе

На працягу года актыўна вялася культурна-асветніцкая дзейнасць. Праведзена творчая юбілейная вечарына Ірыны Жарнасек і прэзентацыя яе паэтычнага зборніка “Шукаю Цябе”. Гучалі ўрыўкі з празаічных твораў, прысвечаных тэме духоўнасці і маральна-этычным праблемам жыцця. Ірына Францаўна была прадстаўлена і як дзіцячая пісьменніца, і як журналіст. У яе адрас прагучала шмат добрых слоў ад чытачоў, сяброў па пяру. Спецыяльна да сустрэчы быў выпушчаны буклет, прысвечаны юбіляру.

2014.02.14 0