Працуюць
76Структуры ТБМ працуюць ў 76 населеных пунктах Беларусі, а таксама ў Маскве, Іркуцку, Вільні, Пецярбурзе, Рызе.
Напярэдадні Міжнароднага Дня Роднай мовы актывісты Гомельскай арганізацыі Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны разаслалі больш за 40 віншаванняў гомельскім прадпрыемствам і арганізацыям.
2016.03.06 0
Ніжэй можна азнаёміцца з праведзенай працай Гомельскай гарадской арганізацыі ТБМ у 2015 г.
2015.12.31 0
У Гомелі адбылася справаздачна-выбарчая канферэнцыя мясцовай філіі Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны.
Новай старшынёй Гомельскай гарадской арганізацыі ТБМ стала Алеся Аўласевіч, якая падзялілася сваім бачаннем развіцця арганізацыі, падкрэсліла, што ў дадатак да падаўжэння працы па вядомых тэмах, маецца неабходнасць узмацнення гарызантальных сувязяў арганізацыі і развіцця дзейнасці па арганізацыі беларускамоўнай дашкольнай і школьнай адукацыі ў Гомелі.
2015.12.27 0
30 сакавіка ў Гомелі ў грамадскім цэнтры (вул. Палеская, 52) Беларускі ПЭН-цэнтр сумесна з Амбасадай Рэспублікі Польшча пры інфармацыйнай падтрымцы ГМКГА "Талака" ладзіць трэцюю з серыі “Сустрэч з Гедройцам”. Да чытачоў прыедуць Павел Касцюкевіч і Ігар Бабкоў, а вядоўцам імпрэзы будзе Андрэй Хадановіч.
2015.03.27 0
Сябры гомельскага ТБМ разам з аматарамі беларускай даўніны стварылі краязнаўчую мапу “Шляхецкія сядзібы Гомельшчыны”.
2015.03.01 0
20 снежня ў гомельскіх дзетак была магчымасць сустрэць Новы год і Каляды казачана і па-беларуску разам з менскім гуртом “Вурай”. Вечарына адбылася дзякуючы намаганням гомельскай філіі Таварыства беларускай мовы і філіялу Веткаўскага музея страабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава.
2015.01.01 0
У суботу, 13 снежня, Гомельская філія ТБМ да 5-годдзя аднаўлення дзейнасці падрыхтавала брашуру аб гісторыі Беларускага Адраджэння і яго заняпадзе ва ўспамінах гомельскіх дзеячоў канца 1980-х — сярэдзіны 2000-х гг. Праца ўяўляе сабой спробу азірнуцца назад у пошуку папярэднікаў сучасных актывістаў. Яна сістэматызуе некаторыя аповеды тагачансай інтэлігенцыі пра культурніцкія працэсы тых часоў. Брашура змяшчае некалькі дзясяткаў інтэрв’ю ды ўнікальных фатаздымкаў.
2014.12.14 0
Гомельская філія Таварыства беларускай мовы і філіял Веткаўскага музея запрашаюць Вас і Вашых дзетак сустрэць Новы год і Каляды казачна і па-беларуску!
2014.12.14 0
Гомельская філія ТБМ запрашае 26 лістапада на першы занятак гуртка беларускай мовы “Лемантар”. На першай сустрэчы каардынатар гуртка Алеся Аўласевіч падрабязна распавядзе што мы будзем рабіць на працягу першага сезону.
Заняткі будуць цікавыя як носьбітам мовы, каб удасканаліць свае віды ды развіць красамоўства, так і пачаткоўцам.
2014.11.25 5
У гэтым месяцы, 16 лістапада, маладыя гомельскія бацькі разам са сваімі дзеткамі наведаліся ў Веткаўскі музей народнай творчасці імя Ф. Р. Шклярава.
2014.11.24 0