Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Запрашаем на творчую сустрэчу з Людмілай Рублеўскай

Паважаныя сябры, 28 сакавіка 2018 г. адбудзецца сустрэча з паэтэсай, пісьменніцай, літаратурны крытыкам, сябрам Саюза беларускіх пісьменнікаў, лаўрэатам прэміі «Залаты апостраф» і Нацыянальнай літаратурнай прэміі — Людмілай Рублеўскай.
Мы будзем разам абмяркоўваць яе раман «Дагератып». Таксама спадарыня Людміла прэзентуе свае іншыя кнігі. Рыхтуйце да госці свае пытанні, будзе магчымасць набыць кнігі і атрымаць аўтограф.

Імпрэза адбудзецца па адрасе: Мінск, вул. Румянцава, 13. Пачатак у 18:45. Уваход вольны.

2018.03.26 0

Прэс-канферэнцыя "Універсітэт з беларускай мовай навучання"

ГА "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны" і сустаршыні аргкамітэта па стварэнні Нацыянальнага ўніверсітэта з беларускай мовай навучання запрашаюць СМІ і грамадскасць на прэс-канферэнцыю "Універсітэт з беларускай мовай навучання", якая адбудзецца 27-га сакавіка з 13.00 да 14.00 у офісе ТБМ (вул. Румянцава, 13).

2018.03.26 0

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на мерапрыемства “Лёс зрабіў мяне паэтам”

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае 27 сакавіка 2018 года ў 18:00 на мерапрыемства “Лёс зрабіў мяне паэтам”, прысвечанае 115-годдзю з дня нараджэння Тодара Кляшторнага і 120-годдзю  з дня нараджэння Ізі Харыка ў рамках праекта “ЛіТэАрт”. Літаратурны музей ладзіць чарговую вечарыну праекта “ЛіТэАрт”, у якім спалучаюцца літаратура і тэатр, калі Слова ператвараецца ў Дзеянне.

Уваход вольны.

2018.03.25 1

Зварот Рады ТБМ з нагоды 100-годдзя Беларускай народнай рэспублікі

Таварыства беларускай мовы віншуе грамадзян Беларусі і ўсіх нашых суайчыннікаў з гэтай датай – 100-мі ўгодкамі БНР.  Мы вітаем усіх, хто далучыўся да святочных мерапрыемстваў, хто ладзіць розныя імпрэзы з нагоды юбілею па ўсёй краіне і за яе межамі.

Заклікаем урачыста і годна адзначыць 100-гадовы юбілей аднаўлення нашай дзяржаўнасці. Гэта выдатная нагода для кансалідацыі актыўных грамадскіх сіл краіны. Разам мы зможам здзейсніць усё задуманае нашымі папярэднікамі дзеля годнага жыцця нашага народа і росквіту Беларусі.

2018.03.19 0

Да ведама сяброў Рады ТБМ

У адпаведнасці з рашэннем Сакратарыята ТБМ 13 сакавіка ў 18.00 адбудзецца нечарговае паседжанне Рады ў сядзібе ТБМ. Іншагароднім сябрам Рады аплата праезда не зможа быць кампенсаваная.

2018.03.11 1

ТБМ ладзіць пешую экскурсію па г. Менску, прысвечаную 100-годдзю БНР

Паважаныя сябры, запрашаем 24 сакавіка 2018 г. аб 11:00 на пешую экскурсію па г. Менску, прысвечаную 100-годдзю БНР. Экскурсію ладзіць Менская гарадская арганізацыя ТБМ. Правядзе экскурсію намеснік старшыні Менскай гарадской арнізацыі ТБМ, экскурсавод Павел Мезаўцоў.

Працягласць экскурсіі - каля 1,5 гадзіны. Удзел бясплатны.

Пра месца збору групы будзе паведамлена пасля рэгістрацыі. Зарэгістравацца можна па спасылцы.

2018.03.10 1

Запрашаем на моладзевы сход ТБМ

Паважаныя сябры ТБМ да 35 гадоў, запрашаем вас далучыцца да стварэння моладзевай суполкі. Разам будзем гуляць у настольныя гульні на беларускай мове, глядзець фільмы па-беларуску і абмяркоўваць іх, распачынаць добрыя ініцыятывы і культурныя мерапрыемствы, паляпшаць сваю беларускую мову і многае іншае! Арганізацыйны сход адбудзецца ў суботу, 17 сакавіка 2018 г., а 18 гадзіне ў сядзібе ТБМ (г. Мінск, вул. Румянцава, 13).

Калі вы яшчэ не з'яўляецеся сябрам ТБМ, да арганізацыі можна будзе далучыцца на самім сходзе.

2018.03.10 0