Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
ДЗЕЙНАСЦЬ — Маніторынг

Беларуская мова ў ВНУ

2015-07-24 0

 

Назва ВНУ
Працэнт дысцыплін, якія выкладаюцца па-беларуску
Працэнт вуч.-метадычных комплексаў па-беларуску
Колькасць справаводства на беларускай мове
Публікацыі па-беларуску
Сайт па-беларуску
1.
Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт
 
 
 
 
Адказы ад 29.01.15 і 24.06.15
Усе студэнты вывучаюць дысцыпліну “Беларуская мова: прафесійная лексіка”.
Выкладанне вядзецца на трох мовах (беларускай, рускай, англійскай) у адпаведнасці з пажаданнямі беларускіх і замежных студэнтаў.
Праводзіцца рэгулярны маніторынг метадычнага забеспячэння вучэбнай праграмы і ў адпаведнасці з вынікамі маніторынга ажыццяўляецца падрыхтоўка вучэбна-метадычных комплексаў і вучэбных выданняў на беларускай, рускай і англійскай мовах.
Адказы на лісты робяцца на мове адрасата.
Бібліятэка мае больш за 10 тысяч розных выданняў на беларускай мове.
Няма беларускамоўн. версіі сайта.
2.
Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Адказ ад 29.01.15
На філалагічным факультэце ўсе дысцыпліны спецыяльнасці “Беларуская філалогія” выкладаюцца па-беларуску, а таксама большая частка спецыяльных дысцыплін спецыяльнасцяў “Беларуская мова і літаратура. Замежная мова (англійская)”, “Беларуская мова і літаратура. Гісторыя”.
На спецыяльнасці “Журналістыка” – 50% спецыяльных дысцыплін па-беларуску.
На гістарычным факультэце – 35% дысцыплін на беларускай мове.
На факультэтах фізічнага выхавання, замежных моў, біялагічным, геаграфічным і юрыдычным па-беларуску выкладаюцца асобныя прадметы.
Прадмет “Беларуская мова” выкладаецца на вячэрніх падрыхтоўчых курсах (72 гадзіны), аспірантам дзённай і завочнай формаў атрымання адукацыі (60 гадзін).
Выкладанне цалкам на беларускай мове немагчымае з-за наяўнасці замежных навучэнцаў.
За 2014 г. па-беларуску 9 выданняў – вучэбных дапаможнікаў, вучэбна-метадычных комплексаў.
Ва ўніверсітэце праводзіцца вялікая колькасць беларускамоўных мерапрыемстваў (семінары, конкурсы, прэзентацыі, акцыі, святочныя вечарыны і інш.).
 
Па-беларуску ствараюцца асобныя дакументы, а таксама каля 20% загадаў і распараджэнняў. Адказы на лісты робяцца на мове адрасата.
Штогод выходзіць 15%-20% беларускамоўн. выданняў (ад агульнай колькасці на дзяржаўных мовах).
Ёсць беларускамоўн. версія сайта.
3.
Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Адказ ад 30.01.15
У блоку сацыяльна-гуманітарных дысцыплін 25% выкладаецца па-беларуску.
Традыцыйна запрошаным выкладчыкам вузкім спецыялістам-практыкам прадастаўляецца права выбару мовы выкладання (узгадняючы з групамі студэнтаў), таму вызначыць дакладны працэнт выкладання ў такім выпадку немагчыма.
На спецыяльнасцях "Мастацтвазнаўства (выяўленчае мастацтва)", "Графіка", "Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва (вырабы з тэкстылю)" выкладанне вядзецца пераважна па-беларуску.
Вучэбна-метадычных комплексаў па-беларуску 20%.
Дыпломныя работы ў 2014 г. па-беларуску абараняў 21% навучэнцаў (з 229 – 78 студэнтаў).
На кафедры графікі ў работах студэнтаў пераважае беларуская мова (ілюстраванне твораў беларускіх пісьменнікаў).
Па-беларуску праводзяцца шматлікія мерапрыемствы.
Каля 80% справаводства вядзецца па-беларуску. Выключна па-беларуску вядзецца дакументацыя Навукова-метадычнага савета БДАМ і Савета Акадэміі.
У 2014 г. ад агульнай колькасці ўсіх выданняў на беларускай мове выдадзена 20%, па-руску – 30%, па-англійску – 10%, часопісы і зборнікі матэрыялаў канферэнцый – 40% на абедзвюх дзярж. мовах.
Ёсць беларускамоўн. версія сайта.
4.
Гомельскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт
Адказ ад 03.02.15
Студэнты ўніверсітэта вывучаюць дысцыпліну “Беларуская мова: прафесійная лексіка”.
Звестак не далі.
Звестак не далі.
Звестак не далі.
Няма беларускамоўн. версіі сайта.
5.
Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь
Адказ па-руску ад 04.02.15
Усе курсанты вывучаюць дысцыпліну “Беларуская мова (прафесійная лексіка)”.
Звестак не далі.
Звестак не далі.
Звестак не далі.
Ёсць беларускамоўн. версія сайта.
6.
Палескі дзяржаўны ўніверсітэт
 
 
 
 
Адказ ад 05.02.15
На беларускай мове выкладаецца шэраг дысцыплін сацыяльна-гуманітарнага цыклу і цыклу спецыяльных дысцыплін.
Звестак па вучэбна-метадычных комплексах не далі.
Функцыянуе студэнцка-даследчая лабараторыя “Спадчына”. Праводзіцца шэраг мерапрыемстваў па папулярызацыі роднай мовы.
Звестак не далі.
Звестак не далі.
Беларускамоўн. версія сайта ў распрацоўцы.
7.
Акадэмія міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь
 
Адказ ад 05.02.15
Няма адказу. Адзіная інфармацыя пра тое, што ў поўнай меры рэалізуецца права выбару навучання і выхавання на дзяржаўных мовах Рэспублікі Беларусь.
Звестак не далі.
Звестак не далі.
Звестак не далі.
Няма беларускамоўн. версіі сайта.
8.
Гомельскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт імя П. В. Сухога
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Адказ ад 05.02.15
Дысцыпліна “Беларуская мова (прафесійная лексіка)” уключана ва ўсе вучэбныя планы на ўсіх спецыяльнасцях, выкладанне ажыццяўляецца педагагічнымі кадрамі вышэйшай кваліфікацыі.
 
Дысцыпліна “Беларуская мова (прафесійная лексіка)” забяспечана вучэбна-метадычнай літаратурай.
Ва ўніверсітэце праводзяцца мерапрыемствы па-беларуску ці з частковым ужываннем беларускай мовы (конкурс эрудытаў “Політэхнічная крыжаванка”, навукова-тэхнічная канферэнцыя).
У 2013-2014 н. г. падрыхтаваны 1 дыпломны праект на беларускай мове, у 2014-2015 н. г. абарона яшчэ 2-х беларускамоўных дыпломных пректаў.
Адказы на лісты робяцца на мове адрасата.
Плануецца стварэнне руска-англа-беларускага слоўніка прафесійнай лексікі ў галіне радыёэлектронікі, аўтаматыкі і інфармацыйна-вымяральнай тэхнікі.
Ёсць беларускамоўн. версія сайта.
9.
Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Адказ ад 05.02.15
На фартэпіянным і кампазітарска-музыказнаўчым факультэце створана адзіная ў краіне і свеце кафедра беларускай музыкі, якая ажыццяўляе дзейнасць па вывучэнні навуковай рэканструкцыі і прапагандзе музыкі ўсіх напрамкаў. Выкладанне дысцыплін беларусазнаўчага накірунку ахоплівае студэнтаў усіх факультэтаў і спецыяльнасцей установы і вядзецца супрацоўнікамі кафедры выключна па-беларуску.
Працэнт дысцыплін, якія выкладаюцца па-беларуску, сярод спецыяльнасцяў І і ІІ ступеняў:
- "Кампазіцыя" – 8%,
- "Дырыжыраванне (акадэмічны хор)" – 9%,
- "Фартэпіяна" – 16%,
- "Струнныя смыкавыя інструменты" – 6%,         - "Духавыя інструменты" – 10%,
- "Ударныя інструменты" – 8%,
- "Струнныя народныя шчыпкова-ўдарныя інструменты" – 9%,
- "Баян-акардэон" – 6%,
- "Спевы (акадэмічныя)" – 5%,
- "Харэаграфічнае мастацтва" – 5%,                      - "Мастацтвазнаўства (музыказнаўства)" – 40%,
- "Музычнае мастацтва" – 14%.
15% вучэбна-метадычных комплексаў створаны па-беларуску, 12% тыпавых вучэбных праграм падрыхтаваны на беларускай мове.
Значная частка справаводства вядзецца па-беларуску, але дакладна вызначыць яго долю немагчыма з-за велізарнага аб’ёму дакументацыі.
У 2014 г. сярэдні працэнт артыкулаў на беларускай мове, надрукаваных у перыядычных выданнях установы, склаў 20%.
Штогод выдаюцца беларускамоўн. навуковыя і метадычныя выданні (манаграфіі, вучэбныя дапаможнікі, зборнікі артыкулаў, часопісы, хрэстаматыі, вучэбныя праграмы і г. д.)
Ёсць беларускамоўн. версія сайта.
10.
Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Адказ ад 06.02.15
8% дысцыплін на спецыяльнасцях прыродазнаўчага і тэхнічнага накірункаў, да 80% дысцыплін на спецыяльнасцях гуманітарнага накірунку.
Амаль 10% ад агульнай колькасці электронных вучэбна-метадычных комплексаў, размешчаных на сайце, з'яўляюцца беларускамоўнымі.
Справаводства вядзецца на абедзвюх дзяржаўных мовах, назіраецца тэндэнцыя да больш актыўнага выкарыстання беларускай мовы ў справаводстве. У навуковай бібліятэцы доля беларускамоўных дакументаў складае 70%.
Звестак не далі.
Ёсць беларускамоўн. версія сайта.
11.
Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава
 
 
 
 
 
 
 
Адказ ад 09.02.15
Усе студэнты вывучаюць дысцыпліну “Беларуская мова. Прафесійная лексіка”.
Масавае выкарыстанне беларускай мовы ва ўмовах вышэйшай адукацыі стрымліваецца наступнымі фактарамі:
- невысокі узровень валодання мовай абітурыентамі;
- адсутнасць “грыфаваных” беларускамоўных падручнікаў;
- наяўнасць студэнтаў з іншых краін.
Звестак не далі.
Звестак не далі.
Універсітэцкая газета “Мы і час” выдаецца на абедзвюх дзяржаўных мовах.
Ёсць беларускамоўн. версія сайта.

 

12
Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Адказ ад 06.02.15
Наступныя дысцыпліны выкладаюцца па-беларуску:
- “Беларуская мова (прафесійная лексіка)” (на ўсіх спецыяльнасцях);
- “Гісторыя Беларусі” (на большасці спецыяльнасцяў);
- “Філасофія” (на ўсіх спецыяльнасцях профіляў "Энергетыка", "Педагогіка", "Будаўніцтва");
- “Логіка” (на ўсіх спецыяльнасцях профіляў "Энергетыка", "Педагогіка", "Будаўніцтва");
- “Мантаж, наладка і эксплуатацыя сродкаў аўтаматызацыі” і інш. (на спецыяльнасці “Рэлейная ахова і аўтаматыка”) і інш.
Сярэдні працэнт дысцыплін, якія выкладаюцца па-беларуску, складае 7,4%.
- На спецыяльнасцях профіляў “Энергетыка”, “Педагогіка”, “Будаўніцтва” – 14,8%;
- на спецыяльнасці профілю “Энергетыка” “Рэлейная ахова і аўтаматыка” – 33%;
- на спецыяльнасці профілю “Энергетыка” “Электрычныя станцыі” – 22%.
З 2002 г. падрыхтавана 127 вучэбна-метадычных комплексаў, у тым ліку і на беларускай мове (1 – электронны, 4 – друкаваныя) – усяго 3,9% ад агульнай колькасці.
8% справаводства вядзецца па-беларуску.
У 2014 г. выдадзена 242 найменні, з іх – 4 на беларускай мове (гэта 1,65% усёй друкаванай прадукцыі).
Частка дакладаў на навуковых канферэнцыях робіцца па-беларуску.
Зборнік творчых работ "Студэнцкі Парнас. Вып. 1" і інш.
Няма беларускамоўн. версіі сайта. Ідзе праца па яе стварэнні.
13.
Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. А. Куляшова
 
 
 
 
 
 
 
 
Адказ ад 09.02.15
На ўсіх спецыяльнасцях выкладаецца дысцыпліна “Беларуская мова (прафесійная лексіка)” (акрамя спецыяльнасці “Беларуская мова і літаратура”).
Асобныя спецыяльныя дысцыпліны выкладаюцца па-беларуску на спецыяльнасцях “Журналістыка”, “Руская мова і літаратура”, “Пачатковая адукацыя”, “Дашкольная адукацыя”, “Лагапедыя”.
У агульным у залежнасці ад спецыяльнасці па-беларуску выкладаецца ад 4% да 49%.
Каля 1% вучэбна-метадычных комплексаў выкананы па-беларуску.
15% справаводства вядзецца па-беларуску (асобныя загады, указанні, ліставанне і г. д.).
На беларускай мове выдадзена каля 17,3% выданняў.
Ёсць беларускамоўн. версія сайта.
14.
Віцебская ордэна "Знак пашаны" дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Адказ ад 09.02.15
Для студэнтаў І курсаў выкладаецца дысцыпліна “Беларуская мова (прафесійная лексіка)” у памеры 54 гадзіны. Выкладанне іншых прадметаў на беларускай мове не прадугледжана тыпавымі вучэбнымі планамі.
Звестак не далі.
Звестак не далі.
У 1995 г. на беларускай мове выдадзена “Ветэрынарная энцыклапедыя”. З 1993 па 2015 гг. выдадзена 11 выданняў па-беларуску: падручнікі, вучэбныя дапаможнікі, даведнікі, слоўнік.
Бібліятэчны фонд выданняў на беларускай мове – 16377 асобнікаў.
Няма беларускамоўн. версіі сайта. Ідзе праца па яе стварэнні.
15.
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Адказ ад 10.02.15
Курс “Беларуская мова (прафесійная лексіка)”.
Звестак па вучэбна-метадычных комплексах не далі.
Распрацоўваецца беларуская юрыдычная тэрміналогія (“Юрыдычная тэрміналогія ва ўмовах дзяржаўнага білінгвізму Беларусі: упарадкаванне і лексікаграфічнае апісанне”).
Адбываецца праца філалагічнай секцыі студэнцкага навуковага клуба “Дыялог”, студэнцкія акцыі “Размаўляй па-беларуску”, правядзенне паседжанняў органаў самакіравання і ўрачыстасцяў з выкарыстаннем беларускай мовы.
Звестак не далі.
Публікацыі на беларускай мове ў акадэмічнай газеце “Зеркало” і перыядычныя выданні Студэнцкага савета “Студэнцкі веснік”. Супрацоўнікі ўдзельнічаюць у якасці вядучых пастаянных рубрык у газеце “Звязда”: “Родныя тапонімы”, “100 славутых прозвішчаў”; у праекце tut.byProfitut.by” у межах форуму “Беларуская мова”.
Ёсць беларускамоўн. версія сайта.
16.
Беларуска-расійскі ўніверсітэт
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Адказ ад 10.02.15
Па-беларуску выкладаюцца дысцыпліны “Беларуская мова”, “Беларуская мова (прафесійная лексіка)”, “Беларуская мова (культура мовы)”, “Гісторыя Беларусі”.
Распрацаваны рабочыя прафесійныя і вучэбна-метадычныя комплексы па тых дысцыплінах, якія выкладаюцца па-беларуску.
Беларускамоўныя мерапрыемствы: фотаконкурс “Мая Радзіма – Беларусь”, конкурс на лепшае сачыненне “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”, чытацкія канферэнцыі, кніжныя выставы, дыспуты, віктарыны (прысвечаныя беларускім пісьменнікам), экскурсіі па гістарычных мясцінах і г. д.
Звестак не далі.
Публікацыі на беларускай мове ёсць ва ўніверсітэцкай газеце “Паралель”.
 
17.
Беларуская дзяржаўная ордэнаў Кастрычніцкай рэвалюцыі і працоўнага чырвонага сцяга сельскагаспадарчая акадэмія
 
Адказ ад 11.02.15
Па-беларуску выкладаюцца “Беларуская мова (прафесійная лексіка)”, “Гісторыя”.
Метадычнае суправаджэнне тых дысцыплін, якія выкладаюцца па-беларуску, беларускамоўнае.
Справаводства вядзецца пераважна па-руску. Адказы на лісты робяцца на мове адрасата.
Звестак не далі.
Няма беларускамоўн. версіі сайта. Ідзе праца па яе стварэнні.
18.
Камандна-інжынерны інстытут
 
 
 
 
 
 
 
Адказ ад 11.02.15
Курс “Беларуская мова (прафесійная лексіка)”.
Электронныя сродкі – уведзены матэрыял тэрміналагічнага руска-беларускага слоўніка, электронны вучэбна-метадычны комплекс па дысцыпліне “Беларуская мова (прафесійная лексіка)”. Штогод вядзецца падрыхтоўка да ўдзелу ў міжнародных навукова-практычных канферэнцыях, удзел у алімпіядзе па беларускай мове.
Няма адказу.
Звестак не далі.
Няма беларускамоўн. версіі сайта.
19.
Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Адказ ад 11.02.15
У адпаведнасці з вучэбнымі планамі новага пакалення выкладаецца вучэбная дысцыпліна “Сучасная беларуская мова” на ўсіх факультэтах і спецыяльнасцях.
На факультэце міжкультурных камунікацый дадаткова выкладаецца дысцыпліна “Беларуская мова і культура маўлення”, на перакладчыцкім факультэце – “Беларуская мова ў прафесійных мэтах”.
У новыя вучэбныя планы па ўсіх спецыяльнасцях уваходзіць “Беларуская літаратура ў кантэксце сусветнай”.
Спецыялізацыі “Беларуская мова і літаратура”і “Беларуская мова як замежная” амаль з'яўляюцца беларускамоўнай плынню.
“Гісторыя: Гісторыя Беларусі (у кантэксце цывілізацый свету)” выкладаецца на беларускай мове на ўсіх курсах.
Звестак па вучэбна-метадычных комплексах не далі.
Зацверджаны “План мерапрыемстваў па актывізацыі дзейнасці кафедр універсітэта па развіцці перакладу з замежных моў на беларускую мову”.
Пры цэнтры беларускай мовы і культуры ўніверсітэта ёсць студэнцкі клуб “Гасцёўня”, які ладзіць сустрэчы з беларускімі дзеячамі літаратуры і мастацтва.
Справаводства вядзецца на абедзвюх дзяржаўных мовах, адказы на лісты робяцца на мове адрасата. Савет універсітэта працуе на дзяржаўных мовах, усе выкладчыкі валодаюць беларускай мовай.
Каля 25% студэнцкіх навуковых прац і дакладаў на беларускай мове, наладжана супрацоўніцтва з выдавецкім домам “Звязда” і часопісам “Маладосць” (публікацыі перакладаў студэнтаў).
Няма беларускамоўн. версіі сайта. Ёсць асобная інфармацыя па-беларуску.

 

20
Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Адказ ад 12.02.15
На беларускай мове выкладаюцца дысцыпліны:
- “Беларуская мова (прафесійная лексіка)” на ўсіх спецыяльнасцях;
- “Практычная і функцыянальная стылістыка беларускай мовы” на факультэце выдавецкай справы;
- “Сучасная беларуская мова”.
Усяго на беларускай мове выкладаецца больш за 30 вучэбных дысцыплін.
Студэнтам прадастаўлены выбар мовы выкладання па любой з дысцыплін.
Значная частка вучэбна-метадычных комплексаў зроблена на беларускай мове, але дакладны разлік працэнтаў выканаць немагчыма.
Рыхтуюцца творчыя і сацыяльна-адукацыйныя праекты, праводзяцца алімпіяды па беларускай мове. Арганізоўваюцца сустрэчы з пісьменнікамі, прадстаўнікамі навуковай і творчай інтэлігенцыі.
Удзел у рэспубліканскім конкурсе літаратурнай творчасці студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў “Аўтограф”. Усе навуковыя і творчыя праекты выконваюцца на беларускай мове.
Факультэт выдавецкай справы і паліграфіі вядзе справаводства на беларускай мове. Іншыя факультэты ў значнай меры выкарыстоўваюць беларускую мову. Студэнцкія білеты, заліковыя кніжкі, залікова-экзаменацыйныя ведамасці, экзаменацыйныя лісты і г. д. выкананы па-беларуску.
Выдадзена больш за 270 беларускамоўн. манаграфій, падручнікаў, метадычных дапаможнікаў, лабараторных, практыкумаў, слоўнікаў і інш.
Беларускамоўн. творчасць студэнтаў і выкладчыкаў прадстаўлена аб’яднаннем “Пошук”, літаратурным клубам “Ветліца”, албманахам “AVE”.
Ёсць беларускамоўн. версія сайта.
21.
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Адказ ад 13.02.15
Па-беларуску выкладанне вар’іруецца ў залежнасці ад спецыяльнасці (ад 1% да 46%).
Сярод падрыхтаваных за апошнія гады на асноўных факультэтах вучэбна-метадычных комплексаў прыкладна 4-5% на беларускай мове. На гістарычным факультэце – 45%, на філалагічным факультэце – 38%, на факультэце журналістыкі – 60%.
1% справаводства вядзецца па-беларуску.
У 2014 г. “Выдавецтвам БДУ” было надрукавана больш за 6% беларускамоўн. матэрыялаў (падручнікаў, вучэбных і вучэбна-метадычных дапаможнікаў). Газета “Універсітэт” друкуецца па-беларуску. Асобныя серыі і артыкулы “Вестніка БДУ” па-беларуску.
Ёсць беларускамоўн. версія сайта.
22.
Віцебскі дзяржаўны ордэна дружбы народаў медыцынскі ўніверсітэт
 
Адказ па-руску ад 16.02.15
Па-беларуску выкладаюць:
- на спецыяльнасці “лячэбнае дзела” – 1,87%;
- Стаматалогія” – 1,65%;
- “Фармацыя” – 1,85%.
Вучэбна-метадычных комплексаў па-беларуску 4,31%.
Справаводства па-беларуску не вядзецца.
Звестак не далі.
Ёсць беларускамоўн. версія сайта.
23.
Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Адказ ад 17.02.15
Кафедра агульнага і прыкладнога мовазнаўства
Ёсць беларускамоўн. версія сайта.
З 29 дысцыплін, якія выкладаюцца на спецыяльнасцях кафедры, 14 выкладаюцца па-беларуску, што складае 48,3%.
(У 2014-2015 годзе навучання з 28 дысцыплін 21 выкладаецца па-беларуску, што складае 75%).
Колькасць вучэбна-метадычных комплексаў па-беларуску – 1, што складае 3,4%.
Каля 50% справаводства вядзецца па-беларуску (пратаколы паседжанняў кафедр, план работы кафедр, справаздача за год, размеркаванне нагрузкі і інш.).
Працэнт выдадзеных беларускамоўн. матэрыялаў – 25% (1 дапаможнік з 4).
Кафедра філалогіі
Агульная колькасць дысцыплін, якія выкладаюцца на кафедры – 33, з іх па-беларуску – 26, што складае 79%.
Агульная колькасць вучэбна-метадычных комплексаў – 3, усе па-беларуску (100%).
45% справаводства вядзецца па-беларуску.
У 2014 г. выдадзена 4 выданні – усе беларускамоўн. (100%).
24.
Гомельскі інжынерны інстытут
 
Адказ ад 20.02.15
Па-беларуску выкладаецца прадмет “Беларуская мова (прафесійная лексіка)”.
Вучэбна-метадычны комплекс па прадмету “Беларуская мова (прафесійная лексіка)”.
Звестак не далі.
Звестак не далі.
Ёсць беларускамоўн. версія сайта.
25.
Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Адказ ад 20.02.15
На ўсіх факультэтах выкладаецца курс “Беларуская мова (прафесійная лексіка)”.
На ўсіх спецыяльнасцях ёсць дысцыпліны, якія выкладаюцца па-беларуску. Найбольшы працэнт беларускамоўных дысцыплін на спецыяльнасцях "Дашкольная адукацыя", "Гісторыя", "Гісторыя. Геаграфія", "Гісторыя і грамадазнаўчыя дысцыпліны", ", "Гісторыя. Сацыяльна-палітычныя дысцыпліны", "Беларуская мова і літаратура. Замежная мова", "Беларуская мова і літаратура. Журналістыка", "Замежная мова. Беларуская мова і літаратура", "Сусветная і айчынная культура. Рытміка. Харэаграфія", "Сусветная і айчынная культура. Фальклор".
На сённяшні дзень ва ўніверсітэце маюцца неабходныя ўмовы для вывучэння ўсіх прадметаў па-беларуску.
За 2012-2014 гг. выкладчыкамі ўніверсітэта створана звыш 40 вучэбна-метадычных комплексаў на беларускай мове.
Справаводства вядзецца на абедзвюх дзяржаўных мовах. Па-беларуску распрацаваны Статут універсітэта і інш. дакументы. На беларускай мове праводзяцца паседжанні Савета ўніверсітэта і афармляюцца пратаколы.
За 2014 г. вучэбна-выдавецкім цэнтрам універсітэта было надрукавана 7 выданняў на беларускай мове (дапаможнікі, практыкумы, курсы лекцый). У навукова-метадычным часопісе "Весці БДПУ" ў 2014 г. на беларускай мове апублікавана 40 артыкулаў.
Ёсць беларускамоўн. версія сайта.
26.
Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт
 
 
 
 
 
 
 
 
Адказ ад 26.02.15
Дысцыпліна “Беларуская мова (прафесійная лексіка)” выкладаецца на ўсіх факультэтах.
На беларускай мове выкладаюцца наступныя дысцыпліны:
- "Станаўленне і развіццё беларускай дзяржавы";
- "Вялікая Айчынная вайна савецкага народа";
- "Асновы ідэалогіі беларускай дзяржавы";
- "Эканамічная гісторыя Беларусі";
- "Этнічная і канфесійная гісторыя Беларусі".
Па ўсіх дысцыплінах падрыхтаваны вучэбна-метадычныя комплексы (у тым ліку і на беларускай мове).
Справаводства вядзецца на абедзвюх дзяржаўных мовах, адказы на лісты робяцца на мове адрасата.
У 2014 г. выдавецкім аддзелам універсітэта на беларускай мове выдадзена манаграфія "Атлас гаворак ВыганаўскагаПалесся".
 

Каментары

Госць 2017-08-11 12:51:09

Чаму няма звестак пра ўніверсітэт культуры і мастацтваў