Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
АРГАНІЗАЦЫЯ

Моладзь ТБМ

Шэрагі сяброў ТБМ пастаянна папаўняюцца маладымі сіламі. Але так сталася, што да нядаўняга часу маладыя гуртаваліся толькі па фармальным прынцыпе, суполкі ствараліся па месцы вучобы: у школах, каледжах, універсітэтах. У залежнасці ад таго, хто узначальваў такія структуры, залежала і актыўнасць працы сяброў. Часцей за ўсё гаворка вялася пра падпіску на «Наша слова», выплату складак, збор ахвяраванняў і асобныя мерапрыемствы. Таму час ад часу  на паседжаннях Рады ТБМ уздымалася пытанне аб маладзёвым прадстаўніцтве ў кіруючых органах, увогуле пра моладзь як перспектыву арганізацыі. Першым важкім і заўважным крокам стала праца з маладымі людзьмі сталіцы, у выніку якой быў падрыхтаваны спачатку проста размоўнік з беларускімі выразамі, а затым у межах праекта «Дыялог» - «Беларуска-англійскі і англа-беларускі размоўнік» у адной кнізе.  На сённяшні дзень падрыхтаваны і перададзены ў амбасаду Швецыі «Шведска-беларускі размоўнік», чакае завяршэння «Нямецка-беларускі». Але моладзь цікавіцца і іншымі пытаннямі, не толькі падрыхтоўкай дапаможнікаў для вывучэння і ўдасканальвання ведаў па беларускай мове. А для гэтага трэба збірацца і абмяркоўваць, чым займацца і куды прыкласці аладыя намаганні.

Гісторыя моладзевага руху ТБМ

20 снежня 2009 года адбыўся з`езд  моладзевых актывістаў ТБМ з рэгіёнаў Беларусі. На першай сустрэчы абмяркоўваліся такія актуальныя праблемы як пашырэнне беларускай мовы ў студэнцкім асяродку, выкарыстанне сучасных тэхналогій, камунікацыя з зацікаўленай аўдыторыяй праз сацыяльныя сеткі.

Пад час абмеркаваньняў было вырашана стварыць моладзевую камісію пры ТБМ, якая б займалася вырашэннем гэтых пытанняў. Першым каардынатарам “Моладзі” быў абраны грамадскі актывіст з Ліды Кірыла Сыцько.
 

У 2010 годзе каардынатарам камісіі абіраецца малады літаратар Алесь Вярцейка. Пад яго кіраўніцтвам на сядзібе ТБМ адбываецца цэлы шэраг культурніцка-адукацыйных сустрэчаў з беларускімі літаратарамі і мовазнаўцамі.  Усе зацікаўленыя асобы атрымоўваюць мажлівасць пазнаёміцца з жыццём і творчасцю прагрэсіўных беларускіх пісьменнікаў. Гэтаксама кожны наведвальнік імпрэзаў можа запоўніць свае прагалы ў веданні беларускай мовы, задаць хвалюючыя пытанне лектарам, атрымаць прафесійную кансультацыю. У супрацы з сакратарыятам ТБМ распачынаецца серыя беларуска-замежных размоўнікаў. На факультэтах сталічных ВНУ адкрываюцца афіцыйныя суполкі ТБМ.

Сваёй місіяй МТБМ бачыць папулізацыю беларускай мовы і культуры сярод моладзевага асяродку ў Беларусі і па-за яе межамі. Для дасягненне яе плануецца і надалей праводзіць такія падыходы ў працы са студэнцкім асяродкам як арганізацыя лекцый па мовазнаўству, літаратурных імпрэзаў, культурніцкіх летнікаў і навуковых канферэнцый. Сродкамі рэалізацыі зададзеных мэты і задачаў з’яўляюцца ўжыванне сучасных тэхналогій і вырашэнне актуальных праблемаў у культурніцка-адукацыйным кірунку.

Калі ты малады, актыўны і падзяляеш нашыя перакананні, то можаш далучыцца наступнымі шляхамі:

  • http://vk.com/m_tbm - суполка ўКантакце
  • tbm.moladz@gmail.com – электронная пошта
  • альбо запоўні  анкету і прынясі на офіс ТБМ ( г.Мінск, вул.Румянцава, 13).

Далучайся!