Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
заканадаўства — Замежнае заканадаўства

Усеагульная дэкларацыя лiнгвiстычных правоў. Уводныя палажэннi

Усеагульная дэкларацыя лiнгвiстычных правоў. Уводныя палажэннi (105 кБт)

  Агульныя прынцыпы

Артыкул 7

1. Усе мовы з'яўляюцца выяўленнем калектыўнае самабытнасцi i адмысловага спосабу ўспрымання i апiсання рэальнасцi, i таму яны павiнны мець магчымасць мець усе ўмовы, неабходныя для iх развiцця ва ўсiх iх функцыях.
2. Кожная мова з'яўляецца фактам супольна ўтворанае рэальнасцi, дадзеным у межах гэтай супольнасцi ў свабоднае карыстанне ўсiм яе членам у якасцi сродка, якi забяспечвае iх згуртаванасць, самабытнасць, узаемадачыненне i творчае выяўленне.
Артыкул 8
1. Кожная моўная супольнасць мае права ўтвараць свае ўласныя рэсурсы i распараджацца iмi з мэтаю забяспечыць выкарыстанне сваёй мовы ў грамадстве ва ўсiх галiнах дзейнасцi.
2. Кожная моўная супольнасць мае права валодаць любымi сродкамi, неабходнымi дзеля забяспячэння пераемнасцi сваёй мовы i яе перадачы ў будучыню.
Артыкул 9
Кожная моўная супольнасць мае права самастойна кадыфiкаваць, унармоўваць, ахоўваць, развiваць i дасканалiць сваю моўную сiстэму без пабочнага ўмяшання або прымусу.
Артыкул 10
1. Усе моўныя супольнасцi роўныя ў сваiх правах.
2. Гэтая Дэкларацыя разглядае як недапушчальную любую дыскрымiнацыю моўных супольнасцяў, заснаваную на такiх крытэрыях, як ступень iх палiтычнай суверэннасцi, iх сацыяльнае, эканамiчнае цi любое iншае становiшча, або на ўзроўнi кадыфiкаванасцi, сучаснасцi або мадэрнiзаванасцi iх моваў.
3. Дзеля правядзення такога прынцыпу роўнасцi i запеспячэння яе эфектыўнасцi павiнны прымацца любыя захады.
Артыкул 11
Кожная моўная супольнасць мае права валодаць усiмi сродкамi перакладу на сваю i на iншыя мовы, неабходнымi для гарантаванага выканання правоў, змешчаных у гэтай Дэкларацыi.
Артыкул 12
1. Кожны мае права ажыццяўляць сваю дзейнасць у грамадстве на сваёй уласнай мове ў той меры, у якой гэтая мова з'яўляецца таксама моваю, уласцiваю тэрыторыi, на якой ён жыве.
2. Кожны мае права карыстацца сваёю мовай у сваiм асабiстым i сямейным асяроддзi.
Артыкул 13
1. Кожны мае права доступу да вывучэння мовы, уласцiвай тэрыторыi, на якой ён жыве.
2. Кожны мае права быць палiглотам, а таксама ведаць i карыстацца мовай, найбольш прыдатнай для яго асабiстага развiцця цi сацыяльнай мабiльнасцi, без нанясення шкоды гарантыям, вызначаным гэтаю Дэкларацыяй для публiчнага карыстання мовай, уласцiвай пэўнай тэрыторыi.
Артыкул 14
Палажэннi гэтай Дэкларацыi не могуць iнтэрпрэтавацца цi выкарыстоўвацца на шкоду якiм бы там нi было нормам цi заведзенай практыцы, якiя вынiкаюць з унутранага цi мiжнароднага статусу пэўнай мовы i з'яўляюцца болей спрыяльнымi для яе выкарыстання на тэрыторыi, якой яна ўласцiвая.