Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
заканадаўства — Замежнае заканадаўства

Выбарачны спіс пастаноў ЮНЭСКА, якія маюць дачыненне да пытанняў моваў і моўных правоў

Выбарачны спіс пастаноў ЮНЭСКА, якія маюць дачыненне да пытанняў моваў і моўных правоў
 
 
Канвенцыі
 1.  Канвенцыя супраць дыскрымінацыі ў адукацыі, прынятая Генеральнай канферэнцыяй ЮНЭСКА ў Парыжы 14 снежня 1960 г.
 2.  Канвенцыя аб абароне нематэрыяльных культурных каштоўнасцяў, прынятая Генеральнай канферэнцыяй ЮНЭСКА ў Парыжы 17 кастрычніка 2003 г.
 3.   Канвенцыя аб абароне і развіцці разнастайнасці культурных выяўленняў, прынятая Генеральнай канферэнцыяй ЮНЭСКА ў Парыжы 20 кастрычніка 2005 г.
 
Іншыя дакументы
 1.  Мехіканская дэкларацыя аб культурнай палітыцы. Узгоднена на Сусветнай канферэнцыі па культурнай палітыцы 6 жніўня 1982 г.
 2.  Міжнародная дэкларацыя аб культурнай разнастайнасці. Прынята Генеральнай канферэнцыяй ЮНЭСКА ў Парыжы 2 лістапада 2001 г.
  
УРЫЎКІ
 
Канвенцыя супраць дыскрымінацыі ў адукацыі, прынятая Генеральнай канферэнцыяй ЮНЭСКА ў Парыжы 14 снежня 1960 г.
 
РАЗДЗЕЛ  1
1. У гэтай канвенцыі тэрмін “дыскрымінацыя” ўключае любыя адрозненні, выключэнні, абмежаванні альбо перавагі, якія маюць падмуркам расу, колер скуры, пол, мову, рэлігію, палітычныя альбо іншыя перакананні, нацыянальнае альбо сацыяльнае паходжанне, эканамічнае становішча альбо статус, атрыманы ад нараджэння і маюць на мэце ліквідацыю альбо памяньшэнне роўнасці ў адукацыйнай сферы…
 
РАЗДЗЕЛ  4
(c) Важна прызнаць права прадсстаўнікоў нацыянальных меншасцяў на ўласную актыўнасць у галіне адукацыі, у тым ліку на ўтрыманне школ (у залежнасці ад адукацыйнай палітыкі кожнай краіны), на выкарыстанне і выкладанне сваёй мовы. Пры гэтым. аднак,
(i) гэта права не павінна выкарыстоўвацца такім чынам, каб перашкодзіць прадстаўнікам меншасці ўсведамляць культуру і мову ўсяго грамадства ці удзельнічаць у яго жыцці альбо для выхавання негатыўных адносін да нацыянальнага суверэнітэту.
 
 
Канвенцыя аб абароне нематэрыяльных культурных каштоўнасцяў, прынятая Генеральнай канферэнцыяй ЮНЭСКА ў Парыжы 17 кастрычніка 2003 г.
Раздзел 2 – Азначэнні
2.   “Нематэрыяльныя духоўныя каштоўнасці”… прымаюць у тым ліку наступныя формы:
(a)     вусныя традыцыі і формы выяўлення, у тым ліку мова як рухавік нематэрыяльных культурных каштоўнасцяў…
 
 
Канвенцыя аб абароне і развіцці разнастайнасці культурных выяўленняў, прынятая Генеральнай канферэнцыяй ЮНЭСКА ў Парыжы 20 кастрычніка 2005 г.
Генеральная канферэнцыя ЮНЭСКА…,
прызнаючы, што моўная разнастайнасць з’яўляецца падмуркам культурнай разнастайнасці…,
прымае гэту канвенцыю 20 кастрычніка 2005 года.
 
 
Мехіканская дэкларацыя аб культурнай палітыцы. Узгоднена на Сусветнай канферэнцыі па культурнай палітыцы 6 жніўня 1982 г.
 
КУЛЬТУРА І ДЭМАКРАТЫЯ
22. Удзел усіх людзей у культурным жыцці патрабуе выкаранення няроўнасці, заснаванай у тым ліку на сацыяльным паходжанні і статусе, адукацыі, нацыянальнасці, узросце, мове, поле, рэлігійных перакананнях, стане здароўя альбо факце прыналежнасці да этнічных і іншых меншасцяў і маргінальных груп.
 
КУЛЬТУРНАЯ СПАДЧЫНА
23. Культурная спадчына народа… уключае матэрыяльныя і нематэрыяльныя праявы, у якіх выяўляецца творчы патэнцыял гэтага народа: мову, традыцыі, вераванні, гістарычныя мясціны і помнікі, літаратуру, творы мастацтва, архівы і бібліятэкі.
 
УЗАЕМААДНОСІНЫ КУЛЬТУРЫ З АДУКАЦЫЯЙ, НАВУКАЙ І КАМУНІКАЦЫЯЙ
33. Неабходна заахвочваць выкарыстанне нацыянальных моў для парадачы ведаў.
 
 
Міжнародная дэкларацыя аб культурнай разнастайнасці. Прынята Генеральнай канферэнцыяй ЮНЭСКА ў Парыжы 2 лістапада 2001 г.
 
Раздзел 5 – Культурныя правы як умова спрыяння культурнай разнастайнасці
Культурныя правы з’яўляюцца інтэгральнай часткай правоў чалавека, што ёсць універсальнымі, неад’емнымі і ўзаемазалежнымі. Як адзначана ў Раздзеле 27 Сусветнай дэкларацыі правоў чалавека і ў Раздзелах 13 і 15 Міжнароднага пакта аб эканамічных, сацыяльных і культурных правах, росквіт творчай разнастайнасці патрабуе увсебаковай рэалізацыі культурных правоў. Такім чынам, усе людзі маюць права самавыражацца, ствараць і распаўсюджваць свае творы на той мове, якую выберуць самі, і асабліва на сваёй роднай мове; усе людзі маюць права на атрманне якаснай адукацыі і падрыхтоўкі, якія ў поўнай меры адпавядаюць іх культурнай ідэнтычнасці…
 
Дадатак II. Асноўныя накірункі плану дзеянняў па рэалізацыі Міжнароднай дэкларацыі аб культурнай разнастайнасці ЮНЭСКА
Краіны-удзельніцы абавязваюцца зрабіць адпаведныя захады па шырокім распаўсюдзе Міжнароднай дэкларацыі аб культурнай разнастайнасці ЮНЭСКА і па забеспячэнні яе эфектыўнага прымянення. асабліва праз узаемадзеянне з мэтай дасягнення наступных мэтаў:
5. Абараніць моўную спадчыну чалавецтва і падтрымаць самавыяўленне, творчасць і распаўсюд інфармацыі на як мага большай колькасці моў.
6. Паважаючы родную мову, спрыяць моўнай разнастайнасці ў адукацыі  ўсіх узроўняў і ўсюды, дзе гэта магчыма, а таксама спрыяць вывучэнню некалькіх моў з самага ранняга ўзросту.