Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
заканадаўства — Замежнае заканадаўства

Выбарачны спіс рэзалюцый ААН, якія маюць дачыненне да моўных правоў

На сайце ЮНЕСКА адзначана, што міжнародныя заканадаўчыя акты граюць важную ролю ў фармаванні стандартаў лінгвістычнага права, і асабліва для абароны і развіцця самасвядомасці прадстаўнікоў моўных меншасцяў. Гэтыя акты ствараюць заканадаўчую базу для распрацоўкі прынцыпаў дэмакратычнага кіравання і шматкультурнай палітыкі, мэта якіх – вырашэнне этналінгвістычных канфліктаў.

Прапануем увазе наведвальніка кароткі выбарачны спіс рэзалюцый ААН, якія прама ці ўскосна датычацца моўных правоў, а таксама вытрымкі з некаторых з гэтых дакументаў.

Cпіс запазычаны з http://www.ciemen.org/mercator/onu-gb.htm.

1. Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека ад 10 снежня 1948 г.
Universal Declaration of Human Rights of 10 December 1948.

2. Міжнародная хартыя грамадзянскіх і палітычных правоў ад 16 снежня 1966 г.
International Covenant on Civil and Political rights of 16 December 1966.

3. Міжнародная хартыя эканамічных, сацыяльных і культурных правоў. Прынята і адкрыта для падпісання, ратыфікацыі і мадыфікацыі рэзалюцыяй Генеральнай асамблеі ААН 2200А ад 16 снежня 1966 г. Уступіла ў моц 3 студзеня 1976 г. у адпаведнасці з пунктам 27.

International Covenant on Economic, Social and Cultural Rights
Adopted and opened for signature, ratification and accession by General Assembly resolution 2200A (XXI) of 16 December 1966
entry into force 3 January 1976, in accordance with article 27.

4. Тэгеранская дэкларацыя. Абвешчана міжнароднай канферэнцыяй па правах чалавека ў Тэгеране 13 траўня 1986 г.
Proclamation of Teheran proclaimed by the International Conference on Human Rights at Teheran on 13 May 1968.

5. Канвенцыя правоў дзіцяці. Прынята і адкрыта для падпісання, ратыфікацыі і мадыфікацыі рэзалюцыяй Генеральнай асамблеі ААН 44.25 ад 20 лістапада 1989; уступіла ў моц 2 верасня 1990 г. у адпаведнасці з арт. 49.

Convention on the Rights of the Child. Adopted and opened for signature, ratification and accession by General Assembly resolution 44/25 of 20 November 1989; entry into force 2 September 1990, in accordance with article 49.

6. Міжнародная канвенцыя аб абароне правоў усіх працаўнікоў-мігрантаў і іх сямейных. Прынята рэзалюцыяй Генеральнай асамблеі ААН 45/158 ад 18 снежня 1990 г.

International Convention on the Protection of the Rights of All Migrant Workers and Members of Their Families Adopted by General Assembly resolution 45/158 of 18 December 1990.

7. Рэзалюцыя Генеральнай асамблеі ААН 47/135 ад 18 снежня 1992 г. Дэкларацыя правоў асоб, якія належаць да нацыянальных, этнічных, рэлігійных і моўных меншасцяў.

Resolution 47/135 of the General Assembly of the United Nations Organization, of 18 December 1992. Declaration on the rights of persons belonging to national or ethnic, religious and linguistic minorities.

8. Венская дэкларацыя і праграма дзеянняў, прынятая на Сусветнай канферэнцыі па правох чалавека 25 чэрвеня 1993 г.

Vienna Declaration and Programme of Action adopted by the World Conference on Human Rights on 25 June 1993.

9. 1994/45 Праект дэкларацыі ААН аб правох тубыльцаў 1994 г.

1994/45. Draft United Nations Declaration on the Rights of Indigenous People of 1994.

10. 2004/51. Рэзалюцыя аб правох асоб, якія належаць да нацыянальных, этнічных, рэлігійных і моўных меншасцяў.

2004/51. Resolution on the rights of persons belonging to national or ethnic, religious and linguistic minorities.

11. Канвенцыя ААН аб юрыдычным імунітэце дзяржаў і іх маёмасці (2 снежня 2004 г.).

United Nations Convention on Jurisdictional Immunities of States and Their Property (2 December 2004).

12. Палітычная дэкларацыя па ВІЧ/СНІД (2 чэрвеня 2006 г.).

Political Declaration on HIV/AIDS (2 June 2006).

13. Канвенцыя ААН аб правах інвалідаў (13 снежня 2006).

United Nations Convention on the Rights of Persons with Disabilities (13 December 2006).

14. Дэкларацыя ААН аб правох тубыльцаў (13 верасня 2007 г.).

United Nations Declaration on the Rights of Indigenous Peoples (13 September 2007).

Урыўкі з некаторых дакументаў

Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека ад 10 снежня 1948 г.

Пункт 2

Кожны чалавек надзелены ўсімі правамі і свабодамі, пазначанымі ў гэтай дэкларацыі, незалежна ад любых асаблівасцей, такі як раса, колер скуры, пол, мова, рэлігія, палітычныя ці іншыя перакананні, нацыянальнае ці сацыяльнае паходжанне, маёмасны статус, статус, атрыманы пры нараджэння ці іншы статус. (…). 

Міжнародная хартыя грамадзянскіх і палітычных правоў ад 16 снежня 1966 г.

Частка II
Пункт 2
1. Кожная краіна-падпісант гэтай хартыі гарантуе, што будзе паважаць і забяспечваць кожнаму чалавеку на яе тэрыторыі і ў яе юрысдыкцыі правы, прапісаныя ў дадзенай хартыі, незалежна ад любых асаблівасцей, такі як раса, колер скуры, пол, мова, рэлігія, палітычныя ці іншыя перакананні, нацыянальнае ці сацыяльнае паходжанне, маёмасны статус, статус, атрыманы пры нараджэння і ці іншы статус.
 
Пункт 14
3. Пры прад’яўленні крымінальнага абвінавачвання, усім у роўнай ступені павінны быць дадзеныя наступныя мінімальныя гарантыі:
a) Быць без затрымкі і падрабязна інфармаваным аб сутнасці і нагодзе абвінавачвання супраць іх на мове, якую яны разумеюць;
f) Бясплатна атрымоўваць дапамогу перакладчыка, калі яны не разумеюць ці не размаўляюць на мове, якая выкарыстоўваецца ў судзе; (…).
 
Пункт 27
У краінах, дзе маюцца этнічныя, рэлігійныя ці моўныя меншасці, прадстаўнікам гэтых меншасцяў не павінна быць адмоўлена ў праве разам з іншымі прадстаўнікамі гэтай меншасці карыстацца здабыткамі сваёй культуры, заяўляць аб прыналежнасці да сваёй рэлігіі і практыкаваць яе рытуалы альбо карыстацца сваёй мовай. 
 
Тэгеранская дэкларацыя. Абвешчана міжнароднай канферэнцыяй па правах чалавека ў Тэгеране 13 траўня 1986 г.
 
5. Асноўная мэта ААН у галіне правоў чалавека – дасягненне кожным чалавекам максімальнай свабоды і самапавагі. Для дасягнення гэтай мэты законы кожнай краіны павінны гарантаваць кожнаму чалавеку свабоду выяўлення, атрымання інфармацыі, сумлення і рэлігіі, а таксама права на ўдзел у палітычным, эканамічным, культурным і сацыяльным жыцці яго краіны, не зважаючы на яго расу, колер скуры, рэлігійныя ці палітычныя перакананні; (…). 
 
Міжнародная канвенцыя аб абароне правоў усіх працаўнікоў-мігрантаў і іх сямейных. Прынята рэзалюцыяй Генеральнай асамблеі ААН 45/158 ад 18 снежня 1990 г.
 
Пункт 16
5. Арыштаваным мігрантам-працаўнікам і іх сямейным падчас арышту павінна быць як мага хутчэй на мове, якую яны разумеюць паведамлена нагода іх арышту. Яны павінны быць неадкладна праінфармаваныя пра любыя абвінавачванні ў дачыненні да іх на мове, якую яны разумеюць.
 
Пункт 45
2. Краіны-наймальнікі, пры неабходнасці разам з краінамі паходжання, павінны праводзіць палітыку, накіраваную на інтэграцыю дзяцей працаўнікоў-мігрантаў у мясцовую сістэму школьнага навучання, асабліва ў дачыненні да навучання іх мясцовай мове. 
 
Рэзалюцыя Генеральнай асамблеі ААН 47/135 ад 18 снежня 1992 г. Дэкларацыя правоў асоб, якія належаць да нацыянальных, этнічных, рэлігійных і моўных меншасцяў.
 
Пункт 2
1. Прадстаўнікі нацыянальных, этнічных, рэлігійных і моўных меншасцяў (...) маюць права карыстацца здабыткамі сваёй культуры, заяўляць аб прыналежнасці да сваёй рэлігіі і практыкаваць яе рытуалы, а таксама карыстацца сваёй мовай канфідэнцыяльна ці адкрыта, без умяшальніцтва альбо любой формы дыскрымінацыі. 
 
1994/45 Праект дэкларацыі ААН аб правох тубыльцаў 1994 г.
 
Пункт 15
Дзеці-тубыльцы маюць права на атрыманне адукацыі любога ўзроўню і віду, які маецца ў краіне. Усе абарыгенныя народы маюць як гэта права, так і права засноўваць і кіраваць сістэмамі адукацыі і ўстановамі, якія забяспечваюць адукацыю на іх уласнай мове спосабам, адпаведным іх культурным практыкам выкладання і навучання.