Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
Мясцовыя арганізацыі

Падсвільская арганізацыя ТБМ (Глыбоцкі раён)

Фота

Імпрэзы розных гадоў

Здымкі з розных мерапрыемстваў нашай суполкі.
На першым -- удзельнікі конкурса чытальнікаў беларускай паэзіі, які адбыўся ў Падсвільскай СШ і быў прымеркаваны да дня роднай мовы.

На другім: Музычна-літаратурная гасцёўня "Свет увесь падзяліць на дваіх" па творчасці  Марыі Баравік, Рыгора Барадуліна, Ірыны Дарафейчук, Алеся Жыгунова. Адбылася ў лютым 2002 г. у ДМШ Падсвілле. Спявюць Марыя Баравік і Марыя Новікава.

На трэцім: Сустрэча з паэткай Марыяй Баравік ў дзіцячай бібліятэцы.

На чацьвёртым: Марыя Баравік і Марыя Новікава. Сустрэча з турыстамі  (школьнікі з в. Абруб) на Падсвільскай турбазе.

Далей: здымкі з сёлетняй сустрэчы з вучнямі Падсвільскай СШ (1-4 класы), якая адбылася ў траўні. Вучні з настаўніцай Аленай Арцімёнак падрыхтавалі выдавецкі праект дзіцячай кнігі Марыі Баравік "Намалюю вясну": звярсталі і выдалі для школы (у некалькіх экземплярах) як ілюстрацыю для абароны праекта. 

Здымак з нашай спробы паставіць "оперу" на беларускай мове (лібрэта і музыку натварылі самі, зрабіўшы салянку з вядомых і невядомых рамансаў). За аснову ўзялі гогалеўскія "Вечары на хутары..." і крыху перайначылі іх на мясцовыя рэаліі, каб зрабіць пазнавальнымі сяброў суполкі, якія былі прататыпамі такога музычнага праекту. На здымку Дзяк (Дзяніс Цэдзік) спявае арыетту пад гітару, а Салоха (Марыя Новікава), ужо схаваўшы двух кавалераў у скрынку ад халадзільніка (на заднім плане) плануе, як выкруціцца. У тым спектаклі былі занятыя школьнікі старэйшых класаў (Аляксей Лубчонак, Яўген Генеральчык, Сяргей Папкоў) і дарослыя асобы (Антон Марговіч, Сяргей Новікаў і Вячаслаў Данільчанка). Імпрэза адбылася ў зале Падсвільскай ДМШ яшчэ ў 2001 годзе.

Музычная школа прымала і барда Зміцера Бартосіка у 2009 годзе, якога запрасіла наша суполка ў Падсвілле і Галубічы для знаёмства з яго творчасцю.На здымках ён спявае і дае аўтографы.

вярнуцца