Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
ІДЭІ

Міжнародны вопыт - для Беларусі

 У гэтым раздзеле мы змяшчаем матэрыялы з новымі ідэямі па абароне моўных правоў і моўным адраджэнні.


Фрагмент экспазіцыі Веткаўскага музея народнай творчасці

Беларускую мову – у музей!

Не, не ў тым сэнсе, што пакласці на паліцу з акамянеласцямі. Размова ідзе пра музей мовы ці музей беларускай мовы, які можна адкрыць у Беларусі.

Выява з http://www.1zoom.ru/

Фестываль беларускай мовы – давайце святкаваць!

Таварыству беларускай мовы варта ўвась час звяртацца да новых метадаў дзейнасці. Па-першае, гэта не сумна, па-другое, можа прынесці нечакана добры вынік. Адным з іх можа стаць фестываль беларускай мовы.

Міжнародны сцяг моў

Моўная сімволіка

Якім можа быць сімвал беларускай мовы? А якія ёсць сімвалы іншых моў? Цікава - чытайце.

Моўная сітуацыя і моўная палітыка ў Шатландыі: гісторыя і сучаснасць

 Да спісу міжнародных кантактаў ТБМ нядаўна дадалася Шатландыя. Прадстаўнік Таварыства беларускай мовы быў запрошаны на канферэнцыю “У ценю глабальных моў: моўны менеджмент у Шатландыі і Беларусі”. Канферэнцыя адбылася 15 сакавіка 2012 года ў сталіцы Шатландыі, Эдынбургу.

Чытайце артыкул тут.

 

Дзяржаўнай мове - дзяржаўнае свята!

 У нумары 70 "Народнаq волі" выйшаў артыкул намесніка старшыні ТБМ Дзяніса Тушынскага з прапановай заснавання новага дзяржаўнага свята - Дня беларускай мовы. Артыкул расказвае пра шматлікія святы моў па ўсім свеце. 

"Еўрапейская Хартыя рэгіянальных моваў ці моваў меншасцяў” як крыніца ідэй для ўдасканалення беларускага моўнага заканадаўства

 "Еўрапейская Хартыя рэгіянальных моваў ці моваў меншасцяў” - карысная крыніца юрыдычных рашэнняў для ўдасканалення беларускага заканадаўства аб мовах.

Навіны моўнай разнастайнасці

 Абавязак кожнага армяніна – напісаць артыкул для Вікіпедыі ● Бія- і моўная разнастайнасць скарачаюцца сінхронна ● Адбылася трэцяя кнферэнцыя ЮНЭСКА па моўнай разнайстайнасці ў кіберпрасторы

Маніторынг моўнай сітуацыі ў Беларусі і "Атлас моў свету, якім пагражае знікненне". Частка 1

Сэнс і план маніторынга, які праводзіць ТБМ.

Як Вы можаце прыняць у ім удзел?

Агляд "Атласа моў свету, якім пагражае знікненне"
і яго інтэрактыўнай версіі як узору для прадстаўлення вынікаў маніторынга.

Моўнае заканадаўства Уэльса. Частка 1: Закон аб валійскай мове

 Валійскае моўнае заканадаўства  - арыгінальная крыніца ідэй для ўдасканалення законапраекта ТБМ "Аб дзяржаўнай падтрымцы беларускай мовы", а таксама для ўдасканалення Закона аб мовах у Рэспубліцы Беларусь. Што думаеце Вы?

Ці ўразіць першае ўражанне? Беларуская мова ў даведніку “Этналог”

Нядаўна на сайце "Нашай Нівы" з'явіўся матэрыял намесніка старшыні ТБМ Дзяніса Тушынскага аб артыкуле пра беларускую мову ў аўтарытэтнай сацыялінгвістычнай энцыклапедыі "Этналог". Прапануем яго ўвазе наведвальнікаў нашага сайта.

Мовы Шатландыі і рэферэндум. Ці выйгралі б скотс і гэльская ад незалежнасці?

Мінулы год адзначыўся рэферэндумам аб незалежнасці ў Шатландыі і спробай рэферэндуму ў Каталоніі. Якое месца заняло моўнае пытанне на шатландскім рэферэндуме? Пра гэта артыкул намесніка старшыні ТБМ Дзяніса Тушынскага, нядаўна надрукаваны ў "Новым Часе".

Джэси Бэйрд

Навіны моўнай разнастайнасці

Эканамічны рост звязаны са ніжэннем моўнай разнастайнасці. Афіцыйныя дакументы на мове з усяго 750 носьбітамі. У ЗША плануюць адкрыць школу з навучаннем на мове, на якой не размаўлялі з 19 стагоддзя.

Навіны моўнай разнастайнасці

Анлайн курс па моўным адраджэнні.

 У Мантане прымаецца законапраект аб падтрымцы навучання карэнным мовам.

5-ая Кембрыджская канферэнцыя па мовах у небяспецы.

Школьны навучальны курс па моўных правах – ірландскі прыклад і беларускія перспектывы

Ці будуць беларусы ў будучыні паважаць моўныя правы суграмадзян? Станоўчы адказ на гэта пытанне залежыць ад адукаванасці цяперашняй моладзі ў галінах моўных правоў і шматмоўнасці. Падаецца важным распрацаваць навучальныя курсы па гэтых тэмах для розных узроўняў адукацыі.

 

З’ехаць – каб застацца. Валійская эміграцыя ў Патагонію дзеля захавання ўласнай нацыянальна-культурнай ідэнтычнасці

Часам узнікае жаданне абстрагавацца ад нашай рэачіснасці і заснаваць штосьці кшталту беларускай калоніі. Калі гэта ідэя нават і мроя, то гэта не значыць, што да яе не варта прыглядзецца. Магчыма, тым, хто задумаецца пра беларускую каланізацыю, будзе цікавы вопыт валійскага засялення Патагоніі ў 19 стагоддзі.

 

Чаму на Шры-Ланке ёсць міністэрства моваў

Артыкул распавядае пра напружаную моўную сітуацыю ў Шры Ланке ў 2-ой палове 20 стагоддзя, яе сувязь з іншымі сацыяльна-палітычнымі абставінамі, а таксама расказвае пра працу ланкійскага міністэрства нацыянальных моваў і сацыяльнай інтэграцыі.