Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
Падзеі

З 15:30 адкрыццё выставы Алеся Цыркунова

У пятніцу 24 сакавіка а 15:30 у Менскім офісе ТБМ (вул. Румянцава, 13) адбудзецца адкрыццё выставы Алеся Цыркунова, прысвечанай 99-м угодкам абвяшчэння БНР. Адкрываць выставу будзе намеснік старшыні ТБМ Алена Анісім.

Уваход вольны.

2017.03.24 0

З 12:00 пераклад заканадаўства

Таварыства беларускай мовы і ініцыятыва “Дзея” распачынаюць кампанію па перакладзе заканадаўства на беларускую мову. У мэтах кампаніі — не толькі перакласці асноўныя законы, але і дамагчыся, каб іх зацвердзілі на афіцыйным узроўні. Першы “перакладатон” адбудзецца ў суботу 4 сакавіка на сядзібе ТБМ (Мінск, вул. Румянцава, 13). Пачатак а 12:00

2017.03.04 0

З 16:00 сустрэча для дзяцей і бацькоў

У суботу 25 лютага а 16.00 у офісе Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны (вул. Румянцава, 13) адбудзецца прэзентацыя часопіса “Буся” з калыханкамі і “Чытанкі для маленькіх 2” з лялечным спектаклем “Як курачка пеўніка ратавала”.

Для бацькоў і дзетак (ад 5 гадоў). Удзел бяруць Арцём Сітнікаў, Святлана Тоўсцік і Алена Церашкова. Уваход вольны.

2017.02.25 0

З 17.00 прэзентацыя кнігі Мікалая Улашчыка

У офісе ТБМ (Мінск, вул. Румянцава, 13) 3 кастрычніка (панядзелак) адбудзецца прэзентацыя кнігі Мікалая Улашчыка “Даць народу гісторыю”.

У ёй упершыню надрукаваныя ўспаміны славутага гісторыка пра 1918-20 гады, пра перажытае ў Гулагу, а таксама 128 адшуканых у архівах лістоў.

У прэзентацыі возьмуць удзел Арсень Ліс, Алег Трусаў, Вячаслаў Чамярыцкі, адзін з укладальнікаў кнігі Міхась Скобла. Пачатак а 17.00. Уваход вольны.

2016.10.03 0

З 18.00 вечар памяці Уладзіміра Содаля

У офісе Таварыства беларускай мовы (вул. Румянцава, 13) 15 красавіка 2016 а 18 гадзіне адбудзецца вечар памяці, прысвечаны гадавіне зыходу з жыцця пісьменніка, журналіста, мовазнаўцы, рэдактара і  вядучага тэлевізійнай праграмы “Роднае слова” (1979-2000), даследчыка беларускай культуры сп. Уладзіміра Содаля.

2016.04.15 0