Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца

КАНФЕРЭНЦЫЯ

Запрашаем Вас прыняць удзел у навукова-практычнай канферэнцыі

“Нашы вякі – наша багацце. Лепшыя практыкі менеджменту спадычны”

6 верасня 2019 года, Мінск

 

Прапануем для абмеркавання наступныя тэмы:

*      Удасканаленне прававых механізмаў захавання спадчыны.

*      Выкарыстанне патэнцыялу спадчыны ў сацыяльна-эканамічным развіцці.

*      Метады захавання архітэктурнай і археалагічнай спадчыны.

*      Нематэрыяльная спадчына ў рэчышчы ўстойлівага развіцця.

*      Інаватыўныя метады захавання моваў пад пагрозай.

*      Захаванне гістарычных ландшафтаў, помнікаў прыроды, паркаў, палёў бітваў.

*      Інфармацыйныя і камунікацыйныя тэхналогіі ў захаванні спадчыны.

*      Інавацыі ў музейнай справе.

*      Досвед Злучаных Штатаў Амерыкі і іншых краін у захаванні спадчыны.

 

 У праграме канферэнцыі – даклады і майстар-класы

 Дасланыя матэрыялы будуць апублікаваныя ў зборніку

Патрабаванні да тэкстаў: аб’ём – да 10 старонак, шрыфт – 14 пт., інтэрвал –1,5 пт.

Спіс літаратуры афармляецца згодна з патрабаваннямі ВАК Рэспублікі Беларусь.

 

Запрашаем да ўдзелу спецыялістаў устаноў культуры, грамадскіх дзеячоў,  навукоўцаў, творцаў, спецыялістаў у сферы турызму, прадстаўнікоў уладаў і прадпрымальнікаў. Транспартныя расходы ў межах Беларусі кампенсуюцца.

Рэгістрацыя і адсылка тэкстаў – праз электронную форму  да 19 жніўня 2019.

 Даслаць тэкст даклада разам з асабістай і кантактнай інфармацыяй таксама можна на адрас Таварыства беларускай мовы: siadziba@gmail.com, пазначыўшы ў полі тэма: “Канферэнцыя”. 

 

Суполка ў Фэйсбуку