Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
Мясцовыя арганізацыі

Баранавіцкая гарадская арганізацыя ТБМ

Баранавіцкая гарадская арганізацыя ТБМ была створана ў 1989 годзе. Першым старшынёй Баранавіцкай Рады ТБМ у 1989 годзе стаў Міхась Бернат, які вельмі шмат зрабіў для развіцця адраджэнцкага руху ў нашым рэгіёне. Другім кіраўніком арганізацыі быў Васіль Дубейка, які таксама плённа працаваў разам з сябрамі па пашырэнні беларускай мовы і культуры.

Кантактная інфармацыя

225409 г. Баранавічы вул. Камсамольская, д. 28, кв. 65,
тэл. хатні. 8(0163) 41-65-65, маб.+375 (29) 521-32-81
tatus1863@gmail.com

Падрабязна

навіны

Сябры Баранавіцкай філіі ТБМ павіншавалі выхаванцаў беларускамоўных груп дзіцячых садкоў

Сябры Баранавіцкай гарадской арганізацыі ГА “Таварыства Беларускай мовы імя Францішка Скарыны” (ТБМ) павіншавалі выхаванцаў беларускамоўных груп дзіцячых садкоў 21 лютага з нагоды Дня роднай мовы. Яны наведалі дзіцячыя садкі №№ 2, 9, 40. Дзеткі прадэманстравалі свае веды беларускай мовы:  праспявалі песенькі, расказалі вершы і лічылкі, пагулялі ў гульні. У падарунак дзеткі атрымалі кнігі з казкамі, паштоўкі-слоўнікі з малюнкамі і налепкі.

2017-02-28 0

Аб сітуацыі з наяўнасцю беларускамоўнай літаратуры ў кніжных крамах

Сябры Баранавіцкай гарадской арганізацыі грамадскага аб’яднання “Таварыства Беларускай мовы імя Францішка Скарыны”  (ТБМ) правялі аналіз наяўнасці літаратуры розных накірункаў на беларускай мове ў кніжных крамах гораду. З гэтай мэтай яны завіталі у тры буйнейшыя і найбольш папулярныя крамы, якія знаходзяцца ў цэнтры г. Баранавічы.

2017-02-25 0

Ушанавалі памяць Тадэвуша Касцюшкі

Урачыстасці з нагоды 271-годдзя з дня нараджэння Тадэвуша Касцюшкі, нацыянальнага героя Беларусі, Польшчы, Злучаных Штатаў Амерыкі, Францыі ды іншых краінаў, у якіх ён пакінуў адметны след, адбыліся 4 лютага на радзіме Касцюшкі, ва ўрочышчы Мерачоўшчына, што недалёка ад мястэчка Косава  Івацэвіцкага раёна.

2017-02-17 0

Віктарына Баранавіцкай арганізацыі ТБМ да 220-годдзя Яна Чачота

Без перабольшвання, Ян Чачот – наш зямляк, бо многія мясціны баранавіцкай зямлі звязаны з яго жыццём і творчасцю. Баранавіцкае аддзяленне Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны запрашае жыхароў нашага горада і раёна прыняць удзел у віктарыне, прысвечанай 220-годдзю з дня нараджэння Яна Чачота. Прапануем адказаць на наступныя пытанні.

2016-06-10 1