Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
Мясцовыя арганізацыі

Віцебская абласная арганізацыя ТБМ

Віцебская абласная арганізацыя ГА “Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны” была створана 30 кастрычніка 1997 года. Першым старшынёй быў абраны вядомы на Віцебшчыне грамадскі дзеяч Іосіф Адамавіч Навумчык. Зараз арганізацыю ўзначальвае Юры Бабіч.

Навумчык Іосіф Адамавіч – ганаровы старшыня Віцебскай абласной арганізацыі ТБМ.

Сакалова Алена Георгіеўна – намеснік старшыні Віцебскай абласной арганізацыі ТБМ. Выкладчык англійскай мовы Віцебскага індустрыяльна-педагагічнага каледжа.

На сённяшні дзень дзейнічаюць суполкі ТБМ у Віцебску і Віцебскім раёне, у Полацку і Полацкім раёне, у Наваполацку, Глыбокім, Паставах, Шаркаўшчыне, Верхнядзвінску, Гарадку, Оршы, Ушачах . Трэба сказаць, што некаторыя раённыя арганізацыі аб’ядноўваюць суполкі, што працуюць у вёсках ці мястэчках. Як, напрыклад, у Падсвіллі (Глыбоцкі раён) ці ў Германавічах (Шаркаўшчынскі раён). Зараз абласная арганізацыя налічвае ў сваіх шэрагах больш за трыста сяброў.

Кантактная інфармацыя

Юрыдычны адрас арганізацыі:
Віцебск, вул. Леніна, 33. Індэкс: 210026

Старшыня Віцебскай абласной рады:

Юры Міхайлавіч Бабіч (+ 37529 3084978, Velcom)
 

Ганаровы старшыня Віцебскай абласной арганізацыі ТБМ:

Навумчык Іосіф Адамавіч (+37529 2111028; +37529 6089061)

Намеснікі старшыні:
Сакалова Алена Георгіеўна (+37529 7184688, мтс)

Падрабязна

навіны

Абраны новы старшыня Віцебскай абласной арганізацыі ТБМ

На пасяджэнні рады Віцебскай абласной арганізацыі 14 лютага 2016 года новым старшынёй Віцебскай абласной арганізацыі ГА “Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны” быў абраны сябра абласной рады, кандыдат філалагічных навук Юрась Бабіч.

2016-02-18 0

Быкаўскае свята ў Бычках

У суботу, 20-га чэрвеня, на малой радзіме Васіля Быкава, у вёсцы Бычкі Ушацкага раёна, адбыліся чарговыя Літаратурныя чытанні, прымеркаваныя да дня нараджэння вялікага пісьменніка.

2015-06-22 0