20 чэрвеня 1999 г. адбылася ўстаноўчая канферэнцыя ТБМ па Мінскай вобласці. Прысутнічала 14 чалавек. Старшынёй Мінскай абласной арганізацыі ТБМ быў абраны Генадзь Банкевіч.
Мінская абласная арганізацыя ТБМ зарэгістравана 16 снежня 1999 г. ва Упраўленні юстыцыі Мінаблвыканкама.
У красавіку 2000 г. была зацверджана пячатка і штамп Мінскай абласной арганізацыі ТБМ.
1 красавіка 2001 г. на сядзібе ТБМ адбылася справаздачна-выбарчая канферэнцыя МІнскай абласной арганізацыі ТБМ. Прысутнічаў 21 чалавек. Старшынёй абраны Юрый Малаш (Заслаўская суполка ТБМ “Нашчадкі Рагнеды”).
На жнівень 2002 г. у структуры Мінскай абласной арганізацыі ТБМ было 27 рэгіянальных арганізацый і суполак.
2 лютага 2003 г. адбылася абласная канферэнцыя ТБМ. Прысутнічала 7 чалавек. Старшынёй абласной арганізацыі пераабраны Юрый Малаш.
На 1 верасня 2003 г. Мінская абласная арганізацыя налічвала 1516 сяброў ТБМ.
23 кастрычніка 2005 г. адбылася канферэнцыя Мінскай абласной арганізацыі ТБМ. Прысутнічала 8 дэлегатаў. Старшынёй абраная Таццяна Трубач (Заслаўская суполка ТБМ “Нашчадкі Рагнеды”).
29 красавіка 2007 г. прайшла абласная канферэнцыя ТБМ. Прысутнічала 8 дэлегатаў. Старшынёй абраны Юры Алейнік (Мінск, Маладзечна).
27 ліпеня 2008 г. прайшла абласная канферэнцыя ТБМ. Прысутнічала 10 дэлегатаў. Старшынёй абраны Юры Малаш.
25 ліпеня 2011 г. на адрас сядзібы ТБМ дасланая падзяка ад ААБ “Беларусбанк”. Банк дзячыць ТБМ, і, у прыватнасці, Таццяне Трубач, за добры водгук аб каляндарнай прадукцыі банка. З ліста: “нацыянальная тэма нязменна прысутнічае ў рэкламна-інфармацыйнай дзейнасці банка”.
30 жніўня 2011 г. адбылося паседжанне Рады Мінскай абласной арганізацыі ТБМ. Прысутнічала 5 сяброў. Вырашылі прызначыць канферэнцыю Мінскай абласной арганізацыі ТБМ на 17 верасня 2011 г.
17 верасня 2011 г. адбылася канферэнцыя Мінскай абласной арганізацыі ТБМ. Прысутнічала 9 сяброў. Старшынёй арганізацыі абраны Мікалай Курыльчык (Слуцк).
Звесткі аб дзейнасці Мінскай абласной арганізацыі ТБМ
Сябры ТБМ прымалі ўдзел у праграме падтрымкі Беларусі Федэральным урадам Германіі па накірунках: Нефармальная адукацыя, Сельскі і эколага-краязнаўчы турызм, Павестка на XXI ст. (праект ААН), удзельнічалі ў конкурсе на веданне гісторыі Польшчы, арганізаваны Пасольствам РП у Беларусі і газетай “Народная Воля”.
Кіраўнік абласной арганізацыі ТБМ Юрый Малаш выдаў кнігі “Покліч Рагнеды” і “Патаемнае наіўных мастакоў”. Таксама Юрый Малаш напісаў сцэнар фільма “Вяртанне месяцовага святла”. Прайшлі некалькі асабістых выстаў “Рукапісная кніга Юрася” і выстава ў ГКМЗ “Заслаўе”, прысвечаная яго памяці (2011 год).
Арганізаваны майстар-клас “Лялькі ў беларускім народным адзенні”.
Адбыліся сустрэчы з мастакамі, пісьменнікамі, краязнаўцамі.
Беларускі шлях: сябры абласной арганізацыі наведалі музеі ў Строчыцах, Міры, Заслаўі, Мінску, Вязынцы, Ракуцёўшчыне. Адбыліся вандроўкі ў Лепель, Мядзель, Камарова, у в. Крапіўна (у рамках праграмы “Сельскі турызм”), Віцебск, Гродна, Вільню і іншыя.
Прынялі ўдзел у выставе “Краявіды Беларусі “(школа).
Удзельнічалі ў правядзенні традыцыйных беларускіх святаў: Купалле, Каляды, Талака, Дажынкі, Жаніцьба Цярэшкі, Дабравешчанне. Беларускае вяселле ў Заслаўі (ГКМЗ).
Арганізоўвалі і ажыццяўлялі матэрыяльную і маральную дапамогу сябрам ТБМ у вучобе. Падтрымлівалі настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры інфармацыяй, газетамі, аказвалі неабходную дапамогу пад час правядзення вечарын, экскурсій. Моладзь ТБМ брала ўдзел у семінары “Я – лідар!”. Пры падрымцы сяброў арганізацыі створана беларускамоўная група ў дзіцячым садку (Мінск).
Працуе інфармацыйны цэнтр ТБМ у Заслаўі. Падрыхтаваны публікацыі пра знакамітых землякоў, ветэранаў і вучоных Беларусі. Распачата праца па складанні Альманаха творчасці сяброў ТБМ.
ТБМ-аўцы вобласці ўдзельнічалі ў святкаванні юбілея Ул. Караткевіча ў СШ №3 г. Орша, у правядзенні імпрэзы да 120 –годдзя Язэпа Драздовіча, у фестывалі “Музыка беларускіх сядзібаў”.
Стала добрай традыцыяй праводзіць віншаванні з нагоды юбілеяў сяброў ТБМ, якія пражываюць у Мінскай вобласці.
На асабістым рахунку найбольш актыўных сябраў арганізацыі - удзел у мерапрыемствах па даследванні гісторыі і культуры Заслаўя, Міншчыны. Тэматыка: “Турызм – на службу Беларусі”. Надрукаваны артыкул “Гісторыя беларускай школы ў Заслаўі”.
21 лютага мы святкуем Міжнародны дзень роднай мовы: ладзім дыктоўку, імпрэзы, дасылаем віншаванні з Міжнародным днём роднай мовы,у прыватнасці, у абласныя ўстановы адукацыі.
Мінская абласная арганізацыя ТБМ пастаянна займаецца папулярызацыяй беларускай мовы праз распаўсюд календароў, паштовак і інш. Так, намі рыхтуюцца тэксты ў рамках дзейнасці “Віншуем па-беларуску”, былі арганізаваны беларускія чытанні ў сядзібе ТБМ (2009-2010 гг), правялі два семінары “Я магу жыць лепей”.
Праз арганізаваную электронную рассылку навін сябрам ТБМ трымаем пастаянны кантакт з усімі зацікаўленымі асобамі.З мэтай культурнага развіцця сябры абласной арганізацыі наведваюць беларускія тэатры, выставы, канцэрты, ладзяць беларускамоўныя экскурсіі.
Абласная арганізацыя ўсталявала і падтрымлівае адносіны з іншымі грамадскімі аб’яднаннямі: МГА “Экапраект”, “Чазенія”, ТГА “Мастак”, Таварыства беларускай школы, Таварыства аховы помнікаў, Саветамі ветэранаў і інш.