Салігорская гарадская арганізацыя ГА "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны" была заснаваная – 11 траўня 1990 года.
Колькасць сяброў Салігорскай гарадской арганізацыі ГА "ТБМ імя Ф. Скарыны" складала:
- на 01.05.1999 года – 25,
- на 1.07.2001 года – 36,
- на 1.10.2003 года – 34,
- на 1.12. 2007 года – 27,
- на 1.01.2012 года-35,
- на 11.05.2015 года – 41 чалавек.
Старшынямі Салігорскай гарадской арганізацыі ГА "ТБМ імя Ф. Скарыны" з'яўляліся:
Марыя Сцяпанаўна Мацюкевіч: 1990 – 2003 гг.,
Алег Мікалаевіч Борын: 2003 – 2006 гг.,
Віталь Віктаравіч Дзінгілеўскі: 2006 – 2011 гг.,
Мікалай Лазаравіч Шаравар: 2011 – 2015 гг.,
Уладзімір Генадзьевіч Масакоўскі з 20 лютага 2015 года.
Сёння старшыня Салігорскай гарадской арганізацыі ТБМ Уладзімір Масакоўскі (у шэрагах ТБМ з 1 снежня 1989 года, быў выбраны старшынёй першай у Салігорску суполкі ТБМ ЗРУ ВА "Беларуськалій", якая ў траўні 1990 года ўвайшла ў склад створанай Салігорскай рэгіянальнай арганізацыі ТБМ імя Ф. Скарыны).
За час існавання Салігорскай гарадской арганізацыі", з 1989 года па 2015 год, розная інфармацыя пра навіны арганізацыі была надрукаваная ў салігорскіх газетах "Шахцёр" і "Калійшчык Салігорска", у інфармацыйным бюлетні "Салідарнасць" і ў газеце ТБМ "Наша слова".
У 1994-1995 гг. Салігорская раённа-гарадская рада ТБМ імя Ф. Скарыны выдавала газету "Рагнеда" накладам 999 асобнікаў і распаўсюджвала яе ў Салігорску і Салігорскім раёне. Рэдактарам была Марыя Мацюкевіч.
11 траўня 2015 года ў горадзе Салігорску адбыўся ўрачысты сход з нагоды 25-ай гадавіны з дня стварэння Салігорскай гарадской арганізацыі ГА "ТБМ імя Ф. Скарыны". У ліку гасцей былі – першы намеснік старшыні ГА "ТБМ імя Ф. Скарыны" Алена Анісім і старшыня Менскай абласной і Слуцкай гарадской арганізацый ТБМ Мікалай Курыльчык.
Удзельнікі сходу хвілінай маўчання ўшанавалі памяць 14 рупліўцаў нацыянальнага Адраджэння, якія актыўна працавалі дзеля росквіту роднай мовы і культуры на прыканцы 80-ых і пачатку 90-ых гадоў 20-га стагоддзя і зарань пайшлі з жыцця. У іх ліку і старшыня Салігорскай рэгіянальнай арганізацыі ТБМ імя Ф. Скарыны з 1990 па 2003 гады Марыя Мацюкевіч, былы старшыня салігорскай арганізацыі ТБМ Алег Борын, мастак, удзельнік дэмакратычных акцый у Менску.
Кантактная інфармацыя
Старшыня Салігорскай гарадской арганізацыі ТБМ Уладзімір Масакоўскі: маб. тэл. +375 (29) 815-60-31.