Пінская раённая арганізацыя ТБМ актыўна дзейнічала ужо ў пачатку 90-х гадоў.
29 сакавіка 1990 г. у Брэсцкай вобласці налічвалася 6 раённых і гарадскіх радаў. Праз год, на канец траўня 1991 г. у Сакратарыяце ТБМ па Брэсцкай вобласці было зарэгістравана ўжо 7 раённых радаў.
Узначальвае Пінскую раённую арганізацыю ТБМ Уладзімір Гук.
Кантактная інфармацыя
Уладзімір Гук, старшыня Пінскай раённай арганізацыі ТБМ. Кантакты: в. Бобрык, вул. Чапаева, 44, Пінскі раён, Брэсцкая вобласць, 225743
665
Падрабязна
Пінская раённая арганізацыя ТБМ актыўна дзейнічала ужо ў пачатку 90-х гадоў.
29 сакавіка 1990 г. у Брэсцкай вобласці налічвалася 6 раённых і гарадскіх радаў. Праз год, на канец траўня 1991 г. у Сакратарыяце ТБМ па Брэсцкай вобласці было зарэгістравана ўжо 7 раённых радаў.
У пачатку 90-х гадоў усе арганізацыі ТБМ шмат увагі надавалі пытанню адукацыі на роднай беларускай мове. З гэтай прычыны рэгулярна ладзіліся круглыя сталы, канферэнцыі. Гэтыя мерапрыемствы, як правіла, падтрымлівалі дзяржаўныя органы. Так, 24-25 верасня ў Брэсце адбылася Рэспубліканская навуковая канферэнцыя, арганізаваная “ТБМ імя Францішка Скарыны” і Міністэрствам адукацыі, прысвечаная беларускамоўнаму выкладанню навучальных дысцыплін у ВНУ.
У чэрвені 1996 г. Пінскія рэгіянальныя арганізацыі ТБМ і ТБШ правялі сумеснае паседжанне па пытанні стану беларускай мовы ў горадзе. Вынікам паседжання стала прыняццё заявы “Аб праблеме падрыхтоўкі нацыянальных кадраў у Рэспубліцы Беларусь”.
14-15 верасня Брэсцкая абласная арганізацыя ТБМ (кіраўнік Сяргей Яцкевіч) зладзіла міжнародную канферэнцыю “Нацыянальная адукацыя і полікультурная парадыгма”, у якой бралі ўдзел і рэгіянальныя структуры.
У 1998 г. Брэсцкая абласная арганізацыя ТБМ правяла міжнародную канферэнцыю на тэму “Адукацыя дыяспар”.
У пачатку 2000-х гадоў праходзіла чарговая перарэгістрацыя грамадскіх арганізацый і іх структур. У 2001-м годзе сябры Пінскай раённай арганізацыі правялі сход і вырашылі акывізаваць дзейнасць арганізацыі. Старшынёй раённай арганізацыі быў абраны Гук Уладзімір Пятровіч. Арганізацыя гуртавала ў сваіх шэрагах сяброў, якія належаць да розных суполак, што існуюць у наступных населеных пунктах:
1) у в. Бобрык
2) у в. Ліпнікі
3) у в. Малая Плотніца.
22 лютага 2002 года рашэннем Пінскага раённага выканаўчага камітэта Пінская раённая арганізацыя ТБМ была афіцыйна зарэгістравана.
На працягу ўсяго перыяду сябры арганізацыі імкнуліся прымаць удзел як у дзейнасці ТБМ Брэсцкай вобласці, так і ўсёй рэспубліканскай арганізацыі. Акрамя таго, час ад часу наладжвалі свае мерапрыемствы. Пэўнае ўяўленне пра іх дзейнасць дае наступны кароткі пералік спраў.
У 2000 г. Пінская гарадская арганізацыя зладзіла паседжанне з нагоды 10-годдзя прыняцця Закона “Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь”.
2001 г. У чэрвені суполка сяброў ТБМ, што ў вёсцы М. Плотніца Пінскага раёна ў дзень Святой Тройцы зладзіла, як і кожны год, свята роднай вёсцы і роднай мовы. У 2003 годзе на з’ездзе ТБМ быў абраны прадстаўніком ад Пінска ў Рэспубліканскую Раду Мацкевіч Васіль.
У 2004 г. быў падрыхтаваны Альпенскі дыялектны слоўнік, матэрыялы для якога сабралі вучні 7-9 кл. Альпенскай школы пад кіраўніцтвам свайго настаўніка.
У 2010 г. у Пінскім раёне была праведзена ІІІ Агульнанацыянальная дыктоўка. Мерапрыемства адбывалася ў 15 сярэдніх і базавых школах раёна. Да акцыі далучыліся таксама дарослыя. Дыктоўку пісалі ў Мала-Плотніцкім лясніцтве, а яшчэ ў Лагішынскай бальніцы.
Узначальвае Пінскую раённую арганізацыю ТБМ Уладзімір Гук.
Кантактная інфармацыя
Уладзімір Гук, старшыня Пінскай раённай арганізацыі ТБМ. Кантакты: в. Бобрык, вул. Чапаева, 44, Пінскі раён, Брэсцкая вобласць, 225743
676