Сваю гісторыю раённая арганізацыя пачала адлічваць з верасня 1989 г.
Першым старшынём Рады ТБМ Савецкага раёна на ўстаноўчым сходзе быў абраны Алег Анатольевіч Трусаў, які тады працаваў у сістэме беларускай рэстаўрацыі і быў загадчыкам аддзела комплексных гісторыка-археалагічных даследаванняў.
Арганізацыя, дзе працаваў А.Трусаў, знаходзілася тады на вул. М. Горкага (зараз вуліца Максіма Багдановіча) на тэрыторыі Савецкага раёна Мінска. У першую Раду ўвайшлі настаўнікі, журналісты, выкладчыкі Політэхнічнага інстытута і БДУ, прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі. Неўзабаве арганізацыя была зарэгістраваная, была зроблена пячатка і адкрыты рахунак у банку.
Кантактная інфармацыя
Аляксей Галіч, старшыня суполкі ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны” Савецкага раёна г. Мінска:
кантактны тэлефон: (8029) 571-09-38.
739
Падрабязна
Сваю гісторыю раённая арганізацыя пачала адлічваць з верасня 1989 г.
Першым старшынём Рады ТБМ Савецкага раёна на ўстаноўчым сходзе быў абраны Алег Анатольевіч Трусаў, які тады працаваў у сістэме беларускай рэстаўрацыі і быў загадчыкам аддзела комплексных гісторыка-археалагічных даследаванняў.
Арганізацыя, дзе працаваў А.Трусаў, знаходзілася тады на вул. М. Горкага (зараз вуліца Максіма Багдановіча) на тэрыторыі Савецкага раёна Мінска. У першую Раду ўвайшлі настаўнікі, журналісты, выкладчыкі Політэхнічнага інстытута і БДУ, прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі. Неўзабаве арганізацыя была зарэгістраваная, была зроблена пячатка і адкрыты рахунак у банку.
Адной з першых важных падзей у жыцці арганізацыі быў актыўны ўдзел у выбарах у Вярхоўны Савет БССР, якія праходзілі ў пачатку 1990 года. Рада вылучыла сваіх кандыдатаў у Вярхоўны Савет і раённы савет народных дэпутатаў. Самае вялікае змаганне ішло на выбарах у ВС БССР. Туды быў вылучаны кандыдатам кіраўнік Рады, кандыдат гістарычных навук Алег Трусаў, які ў той час уваходзіў у Аргкамітэт па стварэнні БНФ. Яго выбарчай камандай кіраваў вядомы беларускі кінарэжысёр Уладзімір Колас. У гэту каманду ўвайшлі выкладчыкі і настаўнікі, а таксама патрыятычная беларуская моладзь – прыхільнікі БНФ. Было вырашана весці вусную агітацыю толькі па-беларуску. Таксама па-беларуску была зроблена большая частка агітацыйных матэрыялаў, якія актыўна разыходзіліся на пікетах і сустрэчах падчас выбарчай кампаніі. У першым туры на тэрыторыі 33-й Мірашнічэнкаўскай акругі (гэта частка Зялёнага Лугу, што непасрэдна мяжуе з Курапатамі) было зарэгістравана 8 кандыдатаў. Алег Трусаў трапіў у другі тур выбараў, які адбыўся ў сакавіку 1990 г. разам з намеснікам міністра ўнутраных спраў БССР генералам Кавалёвым. У выніку ўдалося перамагчы: А. Трусаў набраў 50,1% галасоў выбаршчыкаў і стаў народным дэпутатам БССР, але кіраўніцтва Радай ТБМ у раёне не пакінуў. Ён узначальваў арганізацыю да вясны 1997 г.
Яшчэ адной важнай справай гэтай раённай арганізацыі ТБМ было стварэнне нядзельнага гуманітарнага ліцэя для дзяцей і дарослых (завочнае аддзяленне) на чале з Уладзімірам Коласам. Неўзабаве Беларускі гуманітарны ліцэй стаў дзяржаўнай установай і атрымаў будынак у цэнтры горада. У студзені 2015 г. ён урачыста адзначыў сваё 25-годдзе.
Сябры ТБМ Савецкага раёна ў свой час актыўна ўключыліся ў збор подпісаў за перайменаванне вуліцы М.Горкага, якая часткова праходзіла па тэрыторыі Савецкага раёна, у вуліцу Максіма Багдановіча (дарэчы, на гэтай вуліцы некалі стаяў дом, дзе пэўны час жыў знакаміты паэт) з нагоды яго стогадовага юбілею. У 1991 годзе вуліца імя М.Горкага была пераназвана ў вуліцу імя Максіма Багдановіча. Сябры арганізацыі таксама сабралі шмат подпісаў за адкрыццё Нацыянальнага ўніверсітэта.
На другім з’ездзе ТБМ 14-15 чэрвеня 1991 года кіраўнік Рады ТБМ Савецкага раёна Алег Трусаў увайшоў першы раз у склад Рэспубліканскай Рады ТБМ. 24 лютага 1994 года ў памяшканні Беларускай політэхнічнай акадэміі адбылася канферэнцыя Рады ТБМ Савецкага раёна, на якой было разгледжана пытанне аб выкананні ў раёне Закона “Аб мовах”. Старшынём Рады зноў абралі А.Трусава. На гэтым паседжанні быў прыняты зварот наконт беларускага правапісу, які быў надрукаваны ў газеце “Наша слова”.
11 красавіка 1995 г. кіраўнік Рады ТБМ Савецкага раёна, дэпутат ВС Беларусі, намеснік старшыні камісіі ВС ХІІ склікання па адукацыі, культуры і захаванні гістарычнай спадчыны прыняў удзел у галадоўцы ў зале Вярхоўнага Савета, пратэстуючы супраць рэферэндуму, у якім беларуская мова фактычна страчвала статус дзяржаўнай.
12 сакавіка 1997 г. на 2-м з’ездзе ТБМ Алег Трусаў быў абраны намеснікам старшыні Рэспубліканскай Рады ТБМ Генадзя Бураўкіна і неўзабаве склаў з сябе абавязкі старшыні Рады ТБМ Савецкага раёна.
На працягу ўсях 25-гадоў дзейнасці ТБМ Савецкага раёна яднала ў сваіх шэрагах актыўных, неабыякавых людзей, якія ў розных сферах сваёй дзейнасці пашыралі беларускую мову. Тут трэба згадаць легендарную фірму “Сотвар”, якая займалася перакладам на беларускую мову фільмаў, мультфільмаў. Сябры аднайменнай суполкі, як і асобныя прапрымальнікі, падтрымлівалі і да гэтага часу падтрымліваюць арганізацыю матэрыяльна.
На тэрыторыі раёна дзейнічалі суполкі ў розных рэдакцыях газет і часопісаў: газеты “Раніца”, часопіса “Бярозка” і інш. Пасля таго, як былі зачынены выданні, суполкі спынілі сваё існаванне, аднак асобныя сябры не перапынялі сваю дзейнасць у Таварыстве беларускай мовы.
У 2000-м годзе арганізацыю ўзначаліў Аляксей Галіч, фалькларыст, музыка. Пры яго непасрэдным удзеле адбываліся розныя імпрэзы: Каляды на агульнай сядзібе ТБМ, танцавальныя вечарынкі ў “Жар-птушцы” і інш.
У адпаведнасці з патрабаваннем органаў улады і жыццёвай неабходнасцю раённая структура ТБМ была перарэгістравана ў Адміністрацыі Савецкага раёна г. Мінска, аб чым было выдадзена пасведчанне № 236 ад 14 верасня 2001 г.
У 2000-м годзе была створана суполка “Рэфармацыя”, кіраўніком якой і да сёння з’яўляецца Аляксей Фралоў, вядомы музыка, краязнавец, экскурсавод. У 2004 г. пачала дзейнічаць Курапацкая суполка “Крыж пакут”. У гімназіі № 23 была створана юначая секцыя, пэўны час актыўную дзейнасць праводзіла суполка “Калекцыянер”, а таксама “Крывіцкая пагоня”, “Гарт” і іншыя.
Самыя актыўныя суполкі – “Зялёны Луг-7” на чале з Уладзімірам Цярохіным, “Каляднікі”.
На сёння ў арганізацыі толькі па базе звестак налічваецца 117 сяброў. У рэальнасці іх значна больш.
Кантактная інфармацыя
Аляксей Галіч, старшыня суполкі ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны” Савецкага раёна г. Мінска:
кантактны тэлефон: (8029) 571-09-38.
758