Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
Мясцовыя арганізацыі

Полацкая гарадская арганiзацыя ТБМ

Можна казаць, што Полацкая гарадская суполка ТБМ утварылася амаль падчас стварэння ТБМ (27 чэрвеня 1989 года ў Мінску адбыўся Устаноўчы з’езд ТБМ), была абрана рэспубліканская Рада. У яе склад увайшоў Мікалай Макаравіч Пятрэнка, актыўны папулярызатар беларускага слова, кампазітар, педагог, які і стаў першым старшынёй Полацкай гарадской суполкі ТБМ. Памёр у 1997 годзе.

Валянціна Крук узначаліла гарадское аб’яднанне 12 траўня 2006 года і займала пасаду старшыні на працягу больш як дзесяці год. Пад яе кіраўніцтвам суполка ТБМ дасягнула найвышэйшага росквіту, была праведзеная безліч самых разнастайных імпрэз, рэалізаваны шэраг праектаў. У складзе Рэспубліканскай Рады Валянціна Крук з кастрычніка 2008 года. Доўгі час працавала дырэктарам Цэнтра рамёстваў і нацыянальных культур. Сёння Валянціна Іосіфаўна з’яўляецца намеснікам старшыні Полацкага гарадскога аб’яднання ТБМ.

30 кастрычніка 2016 г. на справаздачна-выбарчым сходзе старшынёй абраны Ігар Палынскі, журналіст, рэдактар тэлеканала «Саммит+ТВ», пазаштатны карэспандэнт Зялёнага партала, лідар рок-гурта «Sumarok».

Аб’яднанне мае пасведчанне №61 аб дзяржаўнай рэгістрацыі і юрыдычны адрас: вул.Ніжне-Пакроўская, 27, г. Полацк, Цэнтр рамёстваў і нацыянальных культур.

Кантактная інфармацыя

Ігар Палынскі, старшыня Полацкага гарадскога аб’яднання ГА «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны».

Тэлефон: +375(33)366-81-81.

E-mail: poltbm@gmail.com, i.palynski@gmail.com.

Старонкі суполці ў сацсетках:

Facebook — https://www.facebook.com/poltbm

УКантакце — https://vk.com/poltbm

Падрабязна

навіны