Мiкулiцкая арганізацыя ТБМ была створана ў 1998 годзе. Cтаршынёй суполкі з 1998 года з'яўляецца сп. Леанід Красоўскі.
Мікуліцкая арганізацыя ТБМ пачала сваю дзейнасць напачатку 1990-х. Спачатку налічвалася 12 сяброў, але некаторыя з іх пераехалі і далучыліся да іншых арганізацый ТБМ. Актыўную працу праводзілі: Грэчка Алесь Міхайлавіч (зараз у Наваполацку), Красоўскі Андрэй Пятровіч (зараз у Менску), Пянкрат Пятро Аляксеевіч (зараз у Менску), Шалупенка Ірына Васільеўна (зараз у Менску), Красоўская Наталля Леанідаўна і многія іншыя. Шмат зрабіў Верхачуб Уладзімір Васільевіч, якi пакiнуў гэты свет, але з яго дапамогай суполка здолела зарэгiстравацца ў Бярэзiнскiм райвыканкаме 24 сакавiка 2003 г.
Зараз у суполцы 6 актыўных чальцоў:
1. Красоўскi Леанiд Мiкалаевiч (таксама ўдзельнiк-дэлегат II-X з'ездаў ТБМ);
2. Шалупенка Васiль Iванавiч;
3. Аўсяннiкава Тамара Аляксандраўна;
4. Красоўская Наталля Леанiдаўна;
5. Пянкрат Пятро Аляксеевіч;
6. Рахмонава Алена Анатольеўна.
Дасягненнi суполкi:
Чальцы суполкi прымаюць удзел i ладзяць святы: Купалле, Каляды, мясцовы Мiхайлаўскi кiрмаш (21 лiстапада), у в. Новiны цягнуць Каляду на дуба (21 студзеня).
У мясцовых школах (Лагi i Мiкулiчы) чальцы суполкi разам з мясцовымi бiблiятэкамi ладзяць сустрэчы, тэматычныя гутаркi i кансультацыi з бацькамi вучняў i аднавяскоўцамi.
Суполка ладзiць сустрэчы i лекцыi па наступных тэмах:
- 25 сакавiка - дзень абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублiкi;
- 15 лiпеня - дзень Грунвальдскай бiтвы;
- 8 верасня - дзень вайсковай славы;
- 19 верасня - свята бел-чырвона-белага сцяга i герба Пагоня;
- 27 лiстапада - дзень Слуцкага збройнага чыну;
- 21 лютага - дзень роднай мовы.
Некаторыя з мерапрыемстваў суполка ладзiць у Паплавах i Беразiно. У Беразiно адстаялi дом графа Патоцкага ад разбурэння.
Дзень роднай мовы суполка ладзiць у школах - гэта мерапрыемствы з класнымi кiраўнiкамi i бацькамi вучняў.
Намаганнямi суполкi ў 2013 г. свята в. Мiкулiчы, на якiм прысутнiчалi амаль усе жыхары, было амаль цалкам праведзена на беларускай мове. Таксама пашыраюць падпiску на газету "Наша слова".
Сябры суполкi збiраюць подпiсы ў абарону беларускай мовы: на чыгунцы, у школе, у транспарце i г. д.
Кантактная інфармацыя
223341, в. Мікулічы, вул. Вітаўта Вялікага, д. 10
тэл. 32-6-72
607