Шаркаўшчынская раённая арганізацыя ТБМ была створана 18 снежня 1999 года. Cтаршынёй Шаркаўшчынскай Рады ТБМ з 1999 года з'яўлялася сп. Ада Райчонак. Зараз старшыня Шаркаўшчынскай раённай арганізацыі Ляскоўскі Уладзіслаў.
Кантактная інфармацыя
Старшыня Шаркаўшчынскай раённай арганізацыі Ляскоўскі Уладзіслаў.
Падрабязна
Суполка ТБМ імя Ф. Скарыны ўзнікла ў Шаркоўшчыне адразу ж пасля арганізацыі тут суполак БНФ “Адраджэння”. Гэта адбылося ў 1994 годзе, калі ў кіраўніцтве рэспублікі з.явіліся тэндэнцыі адыходу ад мацавання незалежнасці дзяржавы і падтрымкі нашай мовы. Сябры БНФ павялі патрыятычную палітычную работу. А частка сяброў занялася абаронай і прапагандай беларускай мовы.
Асноўная работа праводзіцца на базе Германавіцкага культурна-асветніцкага цэнтра імя Язэпа Драздовіча, які ўзначальвае энергічная і нястомная Райчонак Ада Эльеўна. Тут усе мерапрыемствы праводзяцца выключна на беларускай мове.
Штогод праводзяцца краязнаўчыя канферэнцыі, шэраг пленэраў мастакоў Беларусі. Карціны з пленэраў выстаўляюцца як у Германавічах у мастацкай галерэі Ады Эльеўны, так і ў Шаркоўшчыне ў Доме рамёстваў і мастацтва. На прэзентацыю выставак запрашаюцца вучні агульнаадукацыйных школ і школы мастацтаў. Тут жа прэзентаваліся для публікі карціны мясцовых мастакоў, здымкі прыроды, жывёл і птушак раёна слыннага мастака-фатографа В. Кавалёнка і інш.
На розныя імпрэзы запрашаліся і выступалі з беларускім словам шэраг пісьменнікаў: Вольга Іпатава, Франц Сіўко, Уладзімір Арлоў. А таксама – барды: Тацяна Матафонава, Андрэй Мельнікаў, Алесь Камоцкі, Георгі Станкевіч, Бартосік і інш.
У суполку ТБМ людзі прыходзяць і сыходзяць. На жаль, пяць актыўных сяброў старэйшага веку ўжо пакінулі гэты свет. Шэраг сяброў падтрымліваюць ТБМ сваімі складкамі і ахвяраваннямі.
Шаркаўшчынская раённая арганізацыя ТБМ была створана 18 снежня 1999 года. Першай старшынёй Шаркаўшчынскай Рады ТБМ з 1999 года з'яўлялася сп. Ада Райчонак. Зараз старшыня Шаркаўшчынскай раённай арганізацыі Ляскоўскі Уладзіслаў.
Кантактная інфармацыя
Старшыня Шаркаўшчынскай раённай арганізацыі Ляскоўскі Уладзіслаў.