Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
Мясцовыя арганізацыі

Магілёўская абласная арганізацыя ТБМ

Магілёўская абласная арганізацыя Грамадскага аб’яднання “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны” (МАА ТБМ) была створана 27 траўня 1993 года на аснове 6 рэгіянальных арганізацый вобласці – Магілёўскай гарадской, Бабруйскай гарадской, Бабруйскай, Бялыніцкай, Круглянскай і Чавускай раённых арганізацый. Непасрэднай патрэбы ў стварэнні абласной арганізацыі не было, бо ўсе названыя арганізацыі кантактавалі наўпрост з рэспубліканскімі органамі ТБМ і новы прамежкавы орган нічога ў гэтых кантактах не дадаваў. Але набліжаліся чарговыя выбары (і дэпутатаў Вярхоўнага Савета, і прэзідэнта Беларусі), для кантролю за якімі грамадскія аб’яднанні і іх рэгіянальныя структуры ў той час маглі вылучаць сваіх назіральнікаў. Гэта і стала адным з галоўных аргументаў на карысць стварэння новай структуры ТБМ.

Кантактная інфармацыя

Алег Дзьячкоў, старшыня Магілёўскай гарадcкой суполкі ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”:
24-03-36, (+37529) 388-35-61; (+37529) 245-64-52
tbm_mahilou@tut.by

Сяржук Дымкоў, намеснік старшыні:
25-23-53, (+37544) 700-87-04

Таццяна Красоўская, кіраўнік гуртка беларускай мовы:
(Velcom-8-029-393-14-61)

Юрась Каласоўскі, куратар краязнаўчых вандровак, аператар сайта mahilou.org

Аляксей Карпенка, літаратурны клуб:
(+37529) 639-11-17

Падрабязна

навіны

Зміцер Абразцоў у Магілёве

24 траўня ў Магілёве адбудзецца сустрэча са Зміцерам Абразцовым – сучасным  філёзафам, асветнікам і бардам.
Аўтар прэзентуе лекцыю “Філязофія Быцця (нацыянальная ідэя)”.
 
Пачатак а 15⁰⁰ у грамадзкім цэнтры “Кола” (вул. Чкалава,16). Уваход вольны.

2014-05-21 0

Беларускамоўная вандроўка "Львоў і замкі Галіцыі"

Запрашаем у вандроўку 26-28 ліпеня, падчас якой у шчырай беларускамоўнай кампаніі мы наведаем у тым ліку і мясціны, звязаныя з Беларуссю – помнікі Адаму Міцкевічу, Івану Фёдараву, месца пахавання Бенядзікта Дыбоўскага.

Вось падрабязнасці нашай праграмы:

25 ліпеня (чацвер)

18:00 Адпраўленне з Магілёва. Едзем праз Мінск. Начны пераезд

26 ліпеня (пятніца)

11:00-12:00 Засяленне ў гасцініцу-хостэл Just Lviv It! Хостэл знаходзіцца ў самым цэнтры Львова на плошчы Рынак насупраць Ратушы. Хостэл яшчэ зусім новенькі і свежанькі - адкрыўся ў жніўні 2012 года! Тры ванныя пакоі з душам; тры абсталяваныя кухні (з бясплатным чаем і кавай); свабодны WiFi

12:00-13:00 Вольны час
Не забудзьцеся на абмен валюты ў грыўны

13:00-14:00 Абед (уваходзіць у кошт вандроўкі): Борщ з пампушками. Бефстроганов
курячий. Картопляне пюре. Салат з капусти. Хліб. Компот.

14:00-20:00 Пешаходная экскурсія па Львову Сабор Св. Юра; Універсітэт імя Івана Франка; помнік каралю Данілу; Бернардзінскі манастыр (царква Св. Андрэя); Гарадскі арсенал (музей зброі); Каралеўскі арсенал і помнік Івану Фёдараву; Успенская царква; Парахавая вежа; Дамініканскі сабор (царква Прасв. Еўхарыстыі); Армянскі квартал; плошча Рынак; Лацінская Катэдра; капліца Баімаў; касцёл езуітаў (царква Свсв. Пятра і Паўла); помнік Тарасу Шаўчэнка; помнік Адаму Міцкевічу; Оперны тэатр; Музей-аптэка; Майстэрня Шакаладу; Высокі замак.

20:00-22:00 Вольны час для самастойнага знаёмства з Львовам
Каму цікавей разам – прапануем групавы агляд горада

27 ліпеня (субота)

8:00-9:00 Сняданак (уваходзіць у кошт вандроўкі) ў экстравагантным рэстаране “Крыйівка” (трэба ведаць пароль: “Слава Украіне! – Героям слава!”)

9:00-17:00 Залатая Падкова Украіны: экскурсія па замках Львоўшчыны
Алескі (Олеський) замак; Падгарэцкі (Підгорецький) замак; Золачаўскі (Золочівський) замак.
У Золачаўскім замку можна загадзя замовіць комплексны абед за асабісты кошт (прыкладна 45 грн.)

17:00-22:00 Вольны час

28 ліпеня (нядзеля)

8:00-9:00 Высяленне з гасцініцы-хостэла

9:00-12:00 Экскурсія на Лічакаўскае кладзішча (Личаківський цвинтар) і Шаўчэнкаўскі гай (музей народнай архітэктуры і побыту, музей пад адкрытым небам)

12:00-14:00 Абед за свой кошт. Пакупкі ў краме (паклапаціцеся пра ежу да раніцы наступнага дня)

14:00 Выезд з Львова. Начны пераезд

29 ліпеня (панядзелак)

Едзем праз Мінск
6:00 Прыезд у Магілёў

у праграме магчымыя змены


У кошт вандроўкі уключаны:
* ўваходныя квіткі ў музеі;
* экскурсійнае абслугоўванне;
* пражыванне ў хостэлі;
* комплексныя абед у першы дзень і сняданак у другі 

Даведкі і запіс удзельнікаў па тэл.: Velcom (029) 388-35-61

Падрабязнасці і найцікавейшыя фота і спасылкі ў суполцы Ў Кантакце

2013-07-08 0

Пад Магілёвам знеслі будынак XIX стагоддзя

Паштовая станцыя «Вільчыцы» у вёсцы Навасёлкі была пабудавана ў сярэдзіне XIX стагоддзя, але статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці не мела. Будынак станцыі зруйнавалі яшчэ 25 траўня. Флігель і агароджа пакуль стаяць.

— З пункту гледжання закона, тут нічога не парушана. Нажаль, гэты прыгожы будынак не меў статуса гісторыка-культурнай каштоўнасці. А чыноўніку, які прымае рашэнне аб зносе, усё роўна, якое гэта стагоддзе. Ён кіруецца выключна законам, — распавядае gorad.by старшыня Таварыства аховы помнікаў Антон Астаповіч.

— У тым, што гістарычны будынак знеслі вінаватая сама грамадскасць, — лічыць Антон Астаповіч. — Закон дазваляе юрыдычным і фізічным асобам выносіць прапановы аб наданні статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці. Нажаль, у адносінах да станцыі ў Навасёлках, гэтага своечасова не зрабілі.

Па словах Астаповіча, 8 гадоў таму будынак знаходзіўся ў добрым стане. Прычыны зносу пакуль не вядомыя.

— Станцыя месцілася на колішнім паштовым тракце Масква-Брэст-Варшава. Тут знаходзілася адміністрацыйны і гаспадарчы будынкі, невялікі гатэль. Такія станцыі будаваліся праз кожныя 30-40 кіламетраў, яны з'яўляліся апорнымі кропкамі паштовага ведамства, што забяспечвалі бесперапынную перапраўку грузаў.

2013-06-20 0