Гомельская гарадская суполка ТБМ мае доўгую гісторыю; створаная яшчэ ў 1998 годзе, яна праходзіла праз шмат этапаў развіцця, спынення дзейнасці і аднаўлення.
Кантактная інфармацыя
Алеся Аўласевіч, старшыня Гомельскай гарадcкой суполкі ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”
gomeltbm@gmail.com
Падрабязна
Гомельская гарадская суполка ТБМ мае доўгую гісторыю; створаная яшчэ ў 1998 годзе, яна праходзіла праз шмат этапаў развіцця, спынення дзейнасці і аднаўлення.
На працягу 2010 – 2012 гг. сябрамі Гомельскага аддзялення ТБМ быў распачаты шэраг беларускамоўных праектаў. Праект “Толькі разам” – самвыдатаўская газета на беларускай мове. Са жніўня 2010 г. і па люты 2012 г. пабачыла свет 13 нумароў гэтага выдання, прысвечаннага культурным падзеям г. Гомеля. Таксама гомельскае таварыства займалася папулярызацыяй сучаснай беларускай музыкі і фільмаў. Былі выдадзены і паспяхова распаўсюджваліся складанкі “Слухай сваё”, арганізаваны шэраг паказаў фільмаў на беларускай мове ў школах горада. А юбілей Максіма Багдановіча сябры арганізацыі разам з навучэнцамі гімназіі №14 адзначылі тэматычнай гульнёй у брэйн-рынг ды спевамі. Апроч таго, тбм-аўцы прымалі актыўны ўдзел у праекце “Невядомы Гомель”, у выніку якога была прыцягнута ўвага грамадскасці да праблемы разбурэння старога горада.
Трэба адзначыць, што сябры арганізацыі не толькі займаюцца папулярызацыяй фільмаў, але ствараюць свае ўласныя відэаматэрыялы, з якімі можна пазнаёміцца па наступнай спасылцы
http://www.youtube.com/user/gomeltbm.
У маі 2011 г. мясцовае аддзяленне ТБМ запусціла свой уласны сайт “КЛІЧНІК.INFO” - Гомельскі моладзевы інфармацыйны рэсурс”
kli4nik.info/, з мэтай асвятлення культурных і грамадскіх падзеяў рэгіёна, а таксама анонса магчымасці ўдзелу ў мясцовых ініцыятывах і мерапрыемствах. У жніўні 2011 быў праведзены трохдзённы беларускамоўны летнік, у якім прынялі ўдзел 30 чалавек.
Гарадской арганізацыі, пасля шматлікіх зваротаў, удалося дамагчыся таго, што ў тралейбусах з красавіка 2012 г. прыпынкі пачалі агучвацца па-беларуску.
Асноўны вынік працы арганізацыі на працягу 2010-2012 г. заключаецца ў тым, што было створана сталае беларускамоўнае асяроддзе, якое пакрысе пашыраецца, і беларуская мова ўсё часцей гучыць на вуліцах Гомеля.
Гомельскую гарадскую арганізацыю ТБМ узначальвалі Анатоль Бароўскі, Максім Новік, Марыя Булавінская; у снежні новым старшынём была абраная Алеся Аўласевіч.
Кантактная інфармацыя
Алеся Аўласевіч, старшыня Гомельскай гарадcкой суполкі ГА “Таварыства беларускай мовы імя ФранцішкаСкарыны”
gomeltbm@gmail.com

Ніжэй можна азнаёміцца з праведзенай працай Гомельскай гарадской арганізацыі ТБМ у 2015 г.
2015-12-31

У Гомелі адбылася справаздачна-выбарчая канферэнцыя мясцовай філіі Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны.
Новай старшынёй Гомельскай гарадской арганізацыі ТБМ стала Алеся Аўласевіч, якая падзялілася сваім бачаннем развіцця арганізацыі, падкрэсліла, што ў дадатак да падаўжэння працы па вядомых тэмах, маецца неабходнасць узмацнення гарызантальных сувязяў арганізацыі і развіцця дзейнасці па арганізацыі беларускамоўнай дашкольнай і школьнай адукацыі ў Гомелі.
2015-12-27

30 сакавіка ў Гомелі ў грамадскім цэнтры (вул. Палеская, 52) Беларускі ПЭН-цэнтр сумесна з Амбасадай Рэспублікі Польшча пры інфармацыйнай падтрымцы ГМКГА "Талака" ладзіць трэцюю з серыі “Сустрэч з Гедройцам”. Да чытачоў прыедуць Павел Касцюкевіч і Ігар Бабкоў, а вядоўцам імпрэзы будзе Андрэй Хадановіч.
2015-03-27

Сябры гомельскага ТБМ разам з аматарамі беларускай даўніны стварылі краязнаўчую мапу “Шляхецкія сядзібы Гомельшчыны”.
2015-03-01