27 чэрвеня 1989 года адбыўся Устаноўчы з'езд Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны летам-восенню пачалі стварацца тэрытарыяльныя суполкі арганізацыі па ўсёй Беларусі.
28 верасня адбылася ўстаноўчая канферэнцыя Фрузенскай раённай арганізацыі ТБМ г. Мінска, на якой была абрана рада з 7 чалавек: Алег Якшэвіч (старшыня), Генадзь Банкевіч (намеснік), Людміла Герчык (сакратар), Жанна Рагуля, Аляксей Лапенка, Ніна Мікуліч, Алена Дэц і Рэвізійная камісія ў колькасці 3 сяброў: Ярхова Алена (старшыня), Наталля Юшкевіч, Харужык Леанід.
У 1989-1991 гг. ствараліся суполкі ТБМ ва ўстановах і на прадпрыемствах раёна, у іх ўвайшло каля 450 чалавек.
З першых дзён узнікнення раённай арганізацыі прадметам яе дзейнасці з'ўляецца культурна-асветніцкая праца, а задачай - адраджэнне беларускай мовы ў дзяржаўным, грамадскім і духоўным жыцці жыхароў раёна, садзейнічанне беларускамоўнай асвеце, абарона правоў сваіх сяброў у дзяржаўным, грамадскім і духоўным жыцці жыхароў раёна, у дзяржаўных гаспадарчых і грамадскіх органах іншых арганізацый.
Справаздачна-выбарчыя канферэнцыі раённай арганізацыі з 1989 па 2006 г. праводзілася ў 2 гады раз; з 2006 г. – раз у 3 гады. Перыядычнасць паседжанняў Рады – штоквартальна.
За час існавання арганізацыі яе кіраўнікамі былі: Алег Якшэвіч, намеснік дырэктара аўтобуснага парка №5 (1989-1998).
Віктар Бекіш, кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры беларускай мовы МДПУ імя Максіма Танка (1998-2000), Алесь Чэчат, выкладчык беларускай мовы і літаратуры лінгвагуманітарнага каледжа УА МДЛУ (2000-2012).
Фрунзенская раённая арганізацыя ТБМ г. Мінска зарэгістравана як грамадскае аб’яднанне ў Адміністрацыі Фрунзенскага раёна г. Мінска 18 ліпеня 2000 г. (Пасведчанне №2-004). Юрыдычны адрас: 220123, г. Мінск, вул. В. Харужай, 16 (Бібліятэка імя Янкі Купалы). На жаль, у сваім раёне юрыдычны адрас атрымаць не ўдалося. Ды зарэгістраваць яе ў Адміністрацыі Фрунзенскага раёна было надзвычай цяжка. Паўгода бесперапынных клопатаў тагачаснага старшыні Фрунзенскай арганізацыі ТБМ Віктара Андрэевіча Бекіша, нарэшце, далі плён. Былі сабраны ўсе неабходныя дакументы, і нашу арганізацыю зарэгістравалі.
На сённяшні дзень арганізацыяй ТБМ Фрунзенскага раёна г. Мінска кіруе Рада, абраная 14 кастрычніка 2010 г. на справаздачна-выбарчай канферэнцыі першасных суполак у складзе 7 чалавек:
1. Алесь Чэчат – старшыня.
2. Аляксей Лапенка – намеснік старшыні
3. Віктар Бекіш – сябар
4. Алег Якшэвіч – сябар
5. Алесь Грыгор’еў– сябар
6. Мікола Бамбіза – сябар
7. Павел Чайкоўскі – сябар
У склад Мінскай гарадской Рады ТБМ ад Фрунзенскага раёна абраны Барыс Мускі, Аляксей Лапенка. У склад Рэспубліканскай Рады ТБМ імя Францішка Скарыны на ХІ З’ездзе былі абраны Валянціна Раманцэвіч і Алесь Чэчат.
Многія сябры суполак ТБМ раёна актыўна удзельнічаюць ва ўсіх значных акцыях і мерапрыемствах, якія праводзяцца пад эгідай Рады і Сакратарыята Рэспубліканскай арганізацыі Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны: збіралі подпісы пад зваротамі за адкрыццё беларускага нацыянальнага універсітэта; у Камітэт па стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь з патрабаваннем афармлення тавараў беларускай вытворчасці па-беларуску; да кіраўніцтва Мінскага метрапалітэна з патрабаваннем змены назвы станцыі метро “Плошча Леніна” на “Плошчу Незалежнасці” і візуальнага афармлення станцыі па-беларуску; да Старшыні Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь з патрабаваннем спыніць дыскрымінацыю беларусаў па моўнай прыкмеце і аднаўлення беларускай мовы на тэлебачанні ў поўным аб’ёме; да кіраўнікоў буйнейшых гандлёвых цэнтраў Фрунзенскага раёна “Талін”, “Нарач”, “Заходні” з патрабаваннем візуальнага афармлення гандлёвых залаў і прадукцыі па-беларуску і іншыя звароты.
Неаднойчы сябры Рады звярталіся да выканаўчай улады Фрунзенскага раёна па пытанні беларускага аўдыя-візуальнага афармлення будынкаў і вуліц у раёне.
На 01.01.2012 г. у складзе Фрунзенскай арганізацыі на ўліку 620 сяброў. Найбольш дзейснымі з’яўляюцца суполкі ТБМ лінгвагуманітарнага каледжа, гімназіі №4, СШ №193, “Спаемства”, бібліятэкі імя Францішка Багушэвіча, “Кальварыйская”, “Фрунзенская” (аб’яднаная). Актыўна ўдзельнічаюць у рабоце ТБМ сябры арганізацыі Віктар Бекіш, Аляксей Лапенка, Барыс Мускі, Алег Якшэвіч, Валянціна Раманцэвіч, Алесь Грыгор’еў, Ніна Мікуліч, Наталля Страпельская, Віктар Чэчат, Андрэй Грыгаровіч, Мікола Бамбіза, Павел Чайкоўскі, Аляксей Шалахоўскі, Яўген Гучок, Наста Басанец, Алег Палянскі і інш.
Часта ладзяцца сустрэчы, вечарыны, прэзентацыі з беларускімі пісьменнікамі, навукоўцамі, творцамі: Генадзем Бураўкіным, Леанідам Дранько-Майсюковым, Навумам Гальпяровічам, Генадзем Тумашам, Леанідам Пранчаком, Язэпам Янушкевічам, Віктарам Шніпом, Людмілай Рублеўскай, Таццянай Сівец, Васілём Зуёнкам, Уладзімірам Содалем, Алесем Камоцкім і іншымі.
Сябры ТБМ раёна прымаюць удзел у экскурсіях па цікавых мясцінах Беларусі: Глыбокае, Мосар, Гародня, Мураванка, Сынковічы, Слонім, Нясвіж, Мір.
Наведваюць музеі (Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча, гісторыі беларускай літаратуры), тэатры.
Цяжкасці выклікаюць праблемы са зборам складак і падпіскай на перыядычныя выданні ТБМ.
Вялікія праблемы з кніжным фондам бібліятэк як дзяржаўных, так і школьных. Кнігі на беларускай мове - 7% прыблізна ад агульнай колькасці.
Адукацыя ў навучальных установах раёна спрэс рускамоўная. Толькі ў гімназіі №4 дзеці навучаюцца па-беларуску. На сённяшні дзень няма ў раёне і беларускамоўных дзіцячых садкоў, хоць да нядаўняга часу некаторыя з іх мелі менавіта такі статус. Тым не менш, многія маладыя бацькі, згуртаваўшыся, дабіліся таго, што ў д/с № 370, № 364 у апошнія гады арганізоўваліся групы з выхаваннем на беларускай мове.
Старшыня Фрунзенскай раённай арганізацыі ТБМ,
Алесь Чэчат