Група трымала сувязі з Нілам Гілевічам, абраным неўзабаве старшынёй Рэспубліканскай Рады ТБМ.Гэтая група сабралася на пасяджэнне ў ідэалагічным аддзеле гаркама КПСС, які ўзначальвала Цыганкова. Інакш гаркам не дапусціў бы, каб нейкі грамадскі рух адбываўся без яго кантролю.На пасяджэнні групы створаны быў аргкамітэт,які павінен быў рыхтаваць устаноўчую канферэнцыюТБМ у Гродне. Старшынёй аргкамітэта прапанавалі абраць Пяткевіча А.М., але ён адвёў сваю кандыдатуру і прапанаваў Цыганкову,разумеючы што арганізацыйныя рычагі ў яе руках, і без практычнай дапамогі гаркама правесці ў горадзе вялікую арганізацыйную работу не ўдасца. Пяткевіча выбралі намеснікам старшыні аргкамітэта.Пачаліся вылучэнні дэлегатаў на ўстаноўчую канферэнцыюТБМ.На аргкамітэце было прапанавана вылучыць дэлегатаў і па вобласці, каб яны прынялі паўнапраўны ўдзел у гарадской канферэнцыі. Было прынята рашэнне дэлегаваць ад раёнаў 50 чалавек,пераважна настаўнікаў і журналістаў.У абкаме КПСС паабяцалі арганізаваць іх камандзіроўкі ў Гродна.Але перад самай канферэнцыяй высветлілася, што гэта ўсяго толькі абяцанне. Ад Гродна было выбрана 590 дэлегатаў. Канферэнцыя адбылася 1 снежня 1989 года ў зале Палаца культуры тэкстыльшчыкаў, праходзіла цэлы дзень з невялікім перапынкам на абед. Адкрыла Д.Бічэль.Затым абралі (галасавалі мандатамі) старшыню, якому даручана было весці пасяджэнне. Выбар тут выпаў на Пяткевіча А.М. Ён даў слова першаму сакратару гаркама КПСС Кудраўцу, які сцісла прывітаў дэлегатаў і сышоў. Рабочая частка пачалася з даклада(30хв.)”Лёс мовы-лёс народу”, які зрабіў дэкан філфака ўніверсітэта імя Я.Купалы Тамашэвіч Т.І.У спрэчках выступіла шмат людзей, закраналіся розныя пытанні становішча беларускай мовы. Было многа разумных прапаноў. У канцы выбралі Раду гарадской ТБМ у складзе 50 чалавек, выбралі і старшыню Рады –Пяткевіча А.М.На арганізацыйным пасяджэнні Рады ўтварылі яе камісіі, спланавалі працу. На першае пасяджэнне Рады запрасілі старшыню гарвыканкама Домаша С.М., які запэўніў,што будзем працаваць разам. І сапраўды ён зрабіў як мэр горада вельмі многа для адраджэння беларушчыны, найперш беларускай школы.
У першай палове 90-х гадоў Рада працавала вельмі плённа. Праўда, пры гэтым колькасны склад яе скарачаўся ўсё больш, і гэта было апраўдана практычнай мэтазгоднасцю. Ды і некаторыя сябры Рады адступаліся ад яе, ад працы ў ТБМ пад уздзеяннем жорсткай палітычнай рэальнасці. Здараліся нават ганебныя праявы такога адступніцтва.Так выйшла з ТБМ сакратар Рады, настаўніца беларускай мовы і літаратуры сш №22 Булай Наталля Васільеўна. Яна не толькі заявіла, што ёй “это уже не интересно», а і адмовілася здаць пратаколы, якія вяла з самага пачатку дзейнасці гарадской Рады ТБМ, чым нанесла цяжкі ўдар па арганізацыі.
У 2001 годзе папрасіўся ў адстаўку яе старшыня Рады Пяткевіч, спаслаўшыся на ўзрост і занятасць.Старшынёй Гродзенскай гарадской рады ТБМ была абрана Кануннікава Ніна Паўлаўна, на той час навуковы супрацоўнік Інстытута біяхіміі Нацыянальнай Акадэміі навук. Кануннікава добра разгарнула працу ў ТБМ.Але не ва ўсім знайшла паразуменне з іншымі сябрамі Рады, найперш па пытанні стварэння газеты пад дахам ТБМ, якую хацелася мець у горадзе пасля закрыцця “Пагоні” і якую ўлады так і не дазволілі заснаваць.У выніку ў 2002г.Кануннікаву змяніў на пасадзе старшыні РадыПарфёненка Вітаўт Васільевіч, які непасрэдна займаўся справамі газеты. Але праз год узнікла неабходнасць перавыбрання старшыні.
На гэта месца прыйшоў добры актывістТБМ, журналіст Задаля Валеры Сцяпанавіч.Толькі ён учыняе канфлікт у Радзе і просіцца з пасады старшыні. У 2003годзе яго замяняе былы рэдактар”Пагоні”Маркевіч Мікалай Мікалаевіч. Вядома, такія перастаноўкі кепска ўплывалі на работу ТБМ у Гродне,і яна шмат у чым заняпала.Таму папрасілі зноў узначаліць Раду ТБМ у Гродне Пяткевіча, прафесара Гродзенскага ўніверсітэта. Абраны ў канцы 2004года, ён кіруе Гродзенскай гарадской арганізацыяй дагэтуль.
Надзейна праявілі сябе ў Гродне ў ТБМ многія патрыёты роднага слова. Гэта і Астроўскі Ю.М., Місцюкевіч А.І.,Кісель Д.У.,Шаўцоў В.І.,Прысяч А.Ф.,Пузач С.С.,Крой А.І.,ТалерчыкА.В.,Талерчык А.С.,Цыхун А.П.,Шыдлоўскі А.К.,Жынь К.У.,Сцяцко П.У., Жук І.В.,Даніловіч М.А.,Майсяёнак А.Г.,Рагойша А.І.,Таранда М,І., Лепешаў І,Я.,Іванчук Б.М.,Аскірка В.Ф.,Бічэль Д.І.,Зылькоў С.П.,Хільмановіч У.І.,Слесарчук М.А.,Сазонаў В.П.,Тарасава С.М.,Астроўскі А.А.,Кулеш Д.Ф.,Краўцэвіч А.К.,Іваноўскі Д.П.,Хацяноўская Н.М.,Жукевіч М.І.