Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
Беларуская мова — Беларуская ФілатэліяАртыкулы

Лістападаўскае Вызвольнае Паўстаньне ў філатэліі

2014-10-15 0

Паўстаньне 1830—1831 гадоў, таксама Лістапа́даўскае Паўстаньне (па-польску: Powstanie listopadowe) — Вызвольнае Паўстаньне ў Расейскае імпэрыі на «новадалучаных» землях Рэчы Паспалітай Двух Народаў, якое распачалося 29 лістапада 1830 году, а скончылася 21 кастрычніка 1831 году.
 
Лістападаўскае Паўстаньне 1830-га году заўжды знаходзілася ў цені двух іншых паўстаньняў, больш маштабных і багацейшых на імёны, паўстаньняў Касьцюшкі і Каліноўскага. Тым больш каштоўная кожная акцыя ўшанаваньня памяці герояў 1831-га году.
 
Паўстаньне пачалося ў ноч з 29 на 30 лістапада ў Варшаве. Як сыгнал, было выкарыстана падпаленьне бровару ў раёне Варшавы Солец. Арганізавалі гэтае Паўстаньне 24 асобы, якія напачатку захапілі Бэльвэдэр, дзе разьмяшчалася сядзіба вялікага князя Канстанціна, але сам вялікі князь пасьпеў зьбегчы, пераапрануўшыся ў жаночую вопратку. Потым быў захоплены Арсэнал, а ўжо на наступны дзень пры падтрымцы жыхароў Варшавы увесь горад быў у руках паўстанцаў. Праз  некалькі дзён быў сфармаваны Часовы ўрад на чале з Адамам Чартарыскім, а правадыром паўстаньня быў прызначаны генэрал Юзаф Хлапіцкі.
 
На падаўленьне Паўстаньня на тэрыторыю Каралеўства Варшаўскага было накіравана расейскае войска ў колькасьці 115 тысячаў чалавек пад кіраўніцтвам Івана Дыбіча.
 
4 красавіка 1831 году невялікая групка мясцовых паўстанцаў захапіла магазын зброі ў Ашмянах і выдала яе жыхарам. Так атрымала працяг Лістападаўскае Паўстаньне на Беларусі.
 
Паўстаньне было патоплена ў крыві. Палітычныя правы Каралеўства Польскага былі абмежаваныя, была адменена Канстытуцыя.
 
На  далучаных да Расеі земляў ВКЛ пашырылася і ўзмоцнілася русыфікацыя. Пасля расправы з паўстанцамі 1831 года былі разрабаваны маёнткі паўстанцаў, вывезены каштоўнасьці з музеяў і бібліятэк, канфіскаваныя землі разам з сялянамі раздаваліся расійскім памешчыкам і чыноўнікам, дробная беларуская шляхта пераводзілася ў прыгонныя.
 
Але перад расіянамі паўстала пытаньне: што трэба зрабіць, каб пазбегнуць паўтору вызвольных выступаў на захопленых землях. Дзеля пошуку адказу пры імператары Мікалаі І быў створаны дарадчы ворган—спецыяльны Камітэт па справах залежных губерняў, які павінен быў распрацаваць прапановы і рэкамендацыі ўраду  па пераўтварэньні  Беларусі ў расейскую адміністрацыйную адзінку (губернію) на векі вечныя. Распрацаваны быў план дзеяньняў: па-першае - адабраць у беларусаў іх мову і гісторыю; па-другое - ліквідаваць беларускую царкву. У ходзе  выкананьня плана ўжо ў 1832 годзе быў зачынены Віленскі ўніверсітэт, а ў 1834 г. пераведзена навучаньне ва ўсіх школах на расейскую мову, з 1840 г. уведзена расейскае заканадаўства і руская мова ва ўстановах. Каб настаўнікі вучылі па-расейску, у Віцебску заснавалі настаўніцкую семінарыю, а ў Полацку ў старадаўніх езуіцкіх мурах—кадэцкі корпус. Так была створана “кузніца” расейскамоўных настаўкаў і афіцэраў—манкуртаў, пазбаўленых роднай мовы і ведаў аб мінулым Радзімы.
 
У 1839 годзе была скасавана Берасьцейская Ўнія. Цяпер сьвятары вялі набажэнства па маскоўскіх службоўніках і на расейскай мове трэба было весьці ўсю справаздачу. Беларускія кнігі,  службоўнікі, іконы тысячамі спальвалі на вогнішчах. За ўдзел у Паўстаньні знішчаліся кляштары. Быў знішчаны цэлы старажытны  другі па значэньні ў ВКЛ горад Брэст з старажытным замкам і 10 кляштарамі католікаў і ўніятаў, а на яго месцы пабудавана Брэсцкая крэпасць. З 1840 года па царскаму ўказу забаранялася назва “Беларусь” і ўводзілася назва “Северо-западный край”, тэрмін “Літва” як і “літвін” сталі таксама забароненымі.   Адмаўлялася дзеяньне Статута Вялікага Княства Літоўскага і ўводзілася расійскае заканадаўства. Губернатар і расейскі ўрад былі ўпэўнены, што зрабілі ўсё, каб беларусы зьніклі як народ. Але, як вядома, праз 30 год Беларусь зноў паўстала.
 
Лістападаўскае Вызвольнае Паўстаньне найшло сваё адлюстраваньне ў розных мастацкіх творах.


Юліюш Славацкі напісаў гімн “Літва”:
 
ПЕСЬНЯ ЛІТОЎСКАГА ЛЕГІЁНУ
Litwa żyje! Litwa żyje!
Słońce dla niéj błyszczy chwałą,
Tyle serc dla Litwy bije,
Tyle serc już bić przestało.
Nikt nas teraz nie obwini,
Nikt na świecie nie zapyta:
Czy jeszcze żyją Litwini ?
Oto Pogoń nasza świta!
Lecz nie pytajcie, czemu tak mała
Garstka chorągwią mężnych powiewa ?
Więcéj nas było - lecz z tego drzewa
Burza niejeden liść oberwała.
 
 Быць Літве! Літва жывая!
Сонца ёй слугуе дбала.
Колькі сэрцаў б’ецца ў Краю,
Колькі біцца перастала.
А ніхто ўжо не павінны
Запытаць у сьвету сёньня:
«Ці яшчэ жывуць ліцьвіны?»
Днее нашая Пагоня!
Ды не пытайце, чаму так мала
Харугваў лашчыць гневу залева?
Болей было нас, ды з тога дрэва
Ліст не аднюткі бура сарвала.
З польскае мовы пераклаў Рыгор Барадулін

 


Знайшло сваё адлюстраваньне Лістападаўскае Вызвольнае Паўстаньне і ў філатэліі.

Першымі маркамі, прысьвечанымі Лістападаўскаму Паўстаньню, яго 100-ай гадавіне, з’яўляецца серыя з 4 марак пошты Пльскай выдадзеная ў 1930 годзе. Малюнак марак-сімвалічныя постаці жаўнераў.
 
Непачтовая  марка без наміналу да 100-годзьдзя Лістападаўскага Паўстаньня  выпушчаны ў ЗША ў 1931 годзе.
 
 
На марцы выява ўдзельніка Лістападаўскага Паўстаньня  грамадзянін Злучаных Штатаў – Поля Фіцсіманса Эвэ (Paul Fitzsimmons Eve 1806 - 1877) - аднаго з найвялікшых хірургаў дзевятнаццатага стагодзьдзя.  У 1831 г. быў хірургам у польскай арміі ў якасці добраахвотніка.
У 1931 годзе ўрад ЗША разам з польскім урадам адкрылі ў яго памяць помнік ў Аўгусце, штат Джорджыя.
 
 
 
Наступная марка вышла ў польскай “серыі гістарычнай” у 1938 годзе. Жаўнеры  са штандарам рухаюцца ў атаку на ворага.
 
 
Вайна перарвала актыўную дзейнасьць пошты польскай, але ўжэ  першы пасьляваенны год 1945 адзначаны быў маркай з выявай удзельнікаў Лістападаўскага Паўстаньня перад помнікам Яна ІІІ Сабецкага.
 
 
У 1950 годзе пошта Польская выпусьціла марку з нагоды 100-ай гадавіны сьмерці Юзафа  Бэма (Józef Zachariasz Bem), героя трох народаў.
 
Нарадзіўся Юзаф  Бем  у 794 годзе ў Тарнаве, памёр у 1850 годзе ў Алепа (Halab цяпер). Яму было ўсяго 15 гадоў, калі ён пайшоў у армію - у 1809 годзе, стаў курсантам Пачатковай школа артылерыі і інжынераў. Праз пяць гадоў ужэ лейтэнант артылерыі коннай у Гданьску. Каманзір артылерыі Войска Польскага ў час Лістападаўскага Паўстаньня. Фельдмаршал Арміі Турэцкай, Галоўны кіраўнік Венгерскага Паўстаньня 1848-1849 і намесьнік кіраўніка другой рэвалюцыі Венскай. Аўтар працаў аб ракетах, стварыў новую тактыку коннай артылерыі.
На марцы партрэт Юзафа Бэма і сцэна Бітвы пад Піскам у Семіградзе.
 
 
У 1950 годзе з нагоды 100-ай гадавіны сьмерці пошта Венгрыі выпусьціла тры маркі з выявай Юзафа Бэма і сцэну Бітвы пад Піскай.
 
 
Пошта Венгрыі ў 1952 годзе ў серыі марак, прысьвечаных слаўным асобам Венгрыі, на адной марцы адлюстравала партрэт Юзафа Бэма ў медальёне і сцэну Бітвы пад Піскай.
 
 
У 1952 годзе пошта Чылі на 150-годзьдзе з Дня нараджэньня выпусьціла серыю з двух марак з партрэтам Ігната Дамейкі/
 
Ігнат Іпалітавіч Дамейка –  паўстанец, вучоны, даследчык, геолаг – нарадзіўся ў маёнтку Мядзведка Навагрудскага павета Мінскай губерні ў 1802г. У 1812г. вучыўся ў манастырскай школе ў Шчучыне. У 1816 г. паступіў на фізіка-матэматычны факультэт Віленскага універсітэта, дзе поруч з прыродазнаўствам вывучаў гісторыю, літаратуру. Ва ўніверсітэце разам са сваімі землякамі А.Міцкевічам і Я.Чачотам прымаў удзел у тайным таварыстве філаматаў, асноўнымі лозунгамі якога былі: айчына, навука, дабрачыннасьць.
 
Дамейка прыняў актыўны ўдзел у Паўстаньні 1830-1831 гг. у корпусе генерала Дэзыдэрыя Хлапоўскага, як ад'ютант 25 пяхотнага палка . Пасля паражэньня Паўстаньня разам з сябрамі вымушаны быў эмігрыраваць.
 
У Расійскай імперыі паводле рашэньня ГГСК ад 8.10.1832 Ігнат  Дамейка быў аднесены да 2 разраду злачынцаў з канфіскацыяй маёмасьці.
 
Дамейку  можна лічыць заснавальнікам фізіка-геаграфічнага раянаваньня Польшчы, Беларусі і Літвы. У сьнежні 1837 г. па рэкамендацыі парыжскіх прафесараў ён прыняў прапанову чылійскага ўрада і падпісаў кантракт на пасаду выкладчыка Горнай школы ў г.Какімба на поўначы Чылі і 2 лютага 1838 г. адплыў туды. Гэта быў надзвычай каштоўны набытак для Чылі.
 
Памёр Дамейка ў 1889 г. Чылійцы высока ацанілі яго заслугі. Дзень яго пахаваньня быў абвешчаны днём нацыянальнай жалобы.. Ігнат Дамейка быў абвешчаны народным героем. У гонар яго быў выпушчаны памятны медаль, прызначана самая высокая ў краіне пенсія. Яго імем названы адзін з партовых гарадоў (Пуэрта-Дамейка),  вулканічны ланцуг гор у Андах працягласцю каля 350 км, а таксама адкрыты ім мінерал (дамейкіт) і фіялкавая кветка (віела дамейкона) і многа іншага… У яго доме быў створаны музей, а ў Сант’яга пастаўлены помнік “Грандэ Эдукатору” (Вялікаму Асьветніку).
 
 
 
Канверт 1961 г., злева марка пошты харцэрскай, пагашаная спецыяльным штэмпелем з нагоды 130-ай гадавіны Бітвы пад Іганямі 10 квеценя 1831 г. Польшча. Горад Седльцэ.
 
На адной з марак пошты Польшчы з  серыі “Кавалерыя польская”  (1972 г.) паказаны кавалерыст Каралеўства Польскага з часоў Лістападаўскага Паўстаньня:
 
 
На марцы ўдакладненьне “Год 1831”.
 
Выдаўніцтва пошты Венгрыі з нагоды 180-годзьдзя народзін Юзафа Бэма ў 1974 годзе аформіла картмаксімум з адпаведным гашэньнем.
 
 
Картмаксімум пошты Венгрыі.
 
У 1980 годзе  ў азнаменаваньне 150-годзьдзя Паўстаньня курсантаў пошта Польшчы выдала марку з рэпрадукцыяй карціны Вайцеха Коссака “Альшынка Грохаўская”.
 
 
Бітва пад Грохавам (Grochów) адбылася 25 лютага 1831 года. Яна была найбуйнейшай бітвай Лістападаўскага Паўстаньня. Многачасовая крывавая бітва польскай арміі ў складзе 40000 жаўнераў і 90 гармат спыніла наступ корпуса пад камандаваньнем расійскага фельдмаршала Івана Дыбіча (60000. салдат і 212 гармат). Лес ля вёскі Грохаў неаднаразова пераходзіў з рук у рукі. Яго абаронцы - салдаты 4-га палка лінейнай пяхоты - панесьлі самыя цяжкія страты. Сцэна паказвае батальёны  “Чвартакоў” ("Czwartaków") у баявым парадку, адбіваючых чарговы націск расейцаў. На заднім плане, Генерал  Юзаф Хлапіцкі (Chłopicki) з штабам. Ён адрозніваецца грамадзянскім адзеньнем, якое насіў дэманстратыўна, пакінуўшы пост дыктатара. Але  пад Грохавам ўзяў на сябе камандаваньне, кіруючы эфектыўна абаронай. Быў цяжка паранены.
 
 
Жыхары польскага горада Астралэнка (Ostrołęka)  ў 1981 годзе адзначылі 150-ую гадавіну бітвы пад Астралэнкай выданай праз Таварыства Сяброў Венгрыі аналогафіліяй з Юзафам Бэмам.
 
У 1986 годзе на 200-ую гадавіну з дня нараджэньня Польская пошта выпусьціла марку з партрэтам Іаахіма (Яўхім) Ляле́веля.
 
 
Яўхім Ляле́вель (Joachim Lelewel; 22 сакавіка 1786, Варшава, Рэч Паспалітая — 29 мая 1861, Парыж, Францыя) — польска-беларускі гісторык і грамадскі дзеяч.
 
З пачатку Паўстаньня 1830—1831 гадоў Яўхім Лялевель як прызнаны ідэолаг вызваленчага руху стаў старшынёй Патрыятычнага таварыства і ўвайшоў у Часовы ўрад, у складзе якога дамагаўся правядзеньня шэрагу рэвалюцыйных мер (надзяленьне часткі сялян зямлёй і інш.). Пасля паразы Паўстаньня эмігрыраваў у  Францыю, дзе ўзначаліў Нацыянальны польскі камітэт, які аб'яднаў дэмакратычныя сілы польскай эміграцыі.
 
 
   
 
У 1994 годзе Пошты Польшчы і Венгрыі з нагоды 200-годзьдзя нараджэньня Юзафа Бэма зрабілі сумеснае выданьне з адпаведным спецгашэньнем.
 
 
У гэтым жа 1994 г. пошта Польшчы выпусьціла Канверт Першага Дня (КПД) з маркай з партрэтам Юзафа Бэма з адпаведным спецгашэньнем.
 
 
Выдавецтва "Kontra", утворанае ў 1970 годзе ў Лондане выпусьціла блок, прысьвечаны Змове Высоцкага - створанай 15 сьнежня 1828 г. -хаўрус некалькіх ваенных з школы курсантаў у Варшаве згрупаваных вакол асобы Пятра Высоцкага. Сярод іншых гэта былі: К. Бранікоўскі,  М. Махнацкі, Віктар Тульскі, Пётр Урбанскі, Юзаф Заліўскі… У ноч на 29/30 лістапада 1830 г. сябры Змовы напалі на штаб-кватэру князя Канстанціна, тым самым распачынаючы Лістападаўскае Паўстаньне.
 
 
 Маркірованы канверт пошты Беларусі выдадзены ў 1998 г. з нагоды 575-ай гадавіны г. Іванава (да 1940 Янава) з відарысам помніка Напалеону Ордзе, які быў ўсталяваны 31 жніўня 1997 г. (скульптар I.Голубеў).
 
Напалеон Орда нарадзіўся 11 лютага 1807 году ў радавым маёнтку Варацэвічы Пінскага павету Менскай губэрні (цяпер вёска ў Іванаўскім раёне на Берасьцейшчыне) у сям’і палескай шляхты.
 
Падчас вучобы ў Сьвіслацкай гімназіі Напалеон Орда далучыўся да таемнага студэнцкага таварыства «Заране». А падчас вучобы ў Віленскім унівэрсытэце ён прыцягваўся да палітычнага дазнаньня. Унівэрсытэту здольны студэнт ня скончыў — у 1827 годзе быў адлічаны за прыналежнасьць да таемнага студэнцкага таварыства. Пасьля арышту і 15-месячнага турэмнага зьняволеньня вярнуўся ў родныя Варацэвічы, але застаўся пад наглядам паліцыі, і завяршыў сваю адукацыю самастойна.
 
Падчас Паўстаньня 1830—1831 гадоў Н. Орда камандаваў партызанскім атрадам. Ён стаў урэшце стралком чацьвертага палку коннай гвардыі Літоўскага корпусу ў Польшчы і  вызначыўся ў бітве пад Коцкам, за што атрымаў вышэйшую ўзнагароду — ордэн Залатога крыжа (Virtuti Militari) і чын капітана паўстанцкай арміі.
 
Пасьля задушэньня Паўстаньня эміграваў у Францыю, дзе правёў 24 гады свайго жыцьця. Вярнуўся толькі ў 1856 годзе па амністыі, жыў у родных Варацэвічах. А напярэдадні паўстаньня К. Каліноўскага зноў сур’ёзна заняўся маляваньнем.
 
Напалеон Орда атрымаў вядомасьць стварэньнем сыстэматызаваных сэрыяў архітэктурна-гістарычных пэйзажаў, якія зафіксавалі былую славу, веліч і культуру беларускага, летувіскага, польскага і ўкраінскага народаў. Да нашых дзён дайшло 1060 малюнкаў мастака, якія пераважна захоўваюцца ў музэях Польшчы і Ўкраіны. Апроч таго, існуе 136 літаграфіяў яго твораў, якія хутчэй за ўсё не захаваліся. У яго малюнках — пэйзажы большасьці краінаў Эўропы, а таксама шматлікіх месцаў Польшчы, Беларусі, Летувы і Ўкраіны
У 1883 годзе раптам захварэў і памёр у адным са шпіталяў Варшавы. Пахаваны ў радавым склепе на радзіме ў Янаве. Аб гэтым ён прасіў у сваім запавеце.
 
 
У 2001 годзе пошта Польшчы выпусьціла ліст марак “Польскі міленіўм” на якім разьмясьціла 16 марак, прысьвечаных знакавым падзеям і асобам у гісторыі Польшчы. У другім зьнізу радзе другая марка справа (№ 3789) прысьвечана Паўстаньням за незалежнасьць-літаграфія Вільляна (Villana) з выявай Бельведэрчыкаў (Караль Панкевіч, Валянцін Красноўскі, Вінцэнт Кобылянскі, Аляксандр Сьвентаслаўскі), якія распачалі Лістападаўскае Паўстаньне. На марцы пячатка Мар’яна Лянгевіча дыктатара Студзеньскага Паўстаньня 1963г.
 
У 2002-ім юбілейным -200-годзьдзе з  Дня нараджэньня- годзе свае выпускі, прысьвечаныя Ігнату Дамейка прысьвяцілі аж тры пошты. Пошта Польшчы і Чылі зрабілі сумесны выпуск марак і КПД з адпаведным спецгашэньнем.
 
 
КПД пошты Польшчы (2002 г.). з адпаведным спецгашэньнем. На марцы  выява Ігната Дамейкі
 
 
Марка пошты Чылі (2002 г.) да 200-годзьдзя з Дня нараджэньня  Ігната Дамейкі
 
 
Пошта Рэспублікі Беларусь выпусьціла маркірованы канверт і арганізавала спецгашэньне юбілейным штэмпелем.
У выніку недастатковай увагі Белпошты да Айчыннай гісторыі філятэлісты Беларусі практыкуюць асабісты выпуск паштовак і канвертаў патрыятычнай накіраванасьці. Прыкладам можа служыць канверт, прысьвечаны Эміліі Плятэр, які прайшоў пошту ў 2002 годзе:
 
 
 
Графіня Эмілія Плятэр нарадзілася ў Вільні й доўгі час жыла на Віцебшчыне, займаючыся зборам беларускага народнага фальклёру. Калі інфармацыя аб Паўстаньні ў Варшаве дайшла да Вільні, яна  ў 25-гадовым ўзросьце сталася лідэрам вызваленчага руху ў Вільні. У хуткім часе яна ўзначаліла Першы літоўскі полк. Пасьля бітвы з расейскімі войскамі пад Шаўляем адзін з польска-літвінскіх паэтаў Антоні Адзінец напісаў такія словы „Тваё імя ў польскай і літоўскай гісторыі будзе гучаць вечна, як песьня сярод бітваў”. А Адам Міцкевіч у вершы „Сьмерць палкоўніка” напісаў: „Ах, гэта была дзяўчына! Гэта была літвінка, дзяўчына-змагарка, правадырка паўстанцаў Эмілія Плятэр.” (“Lecz ten wódz, choć w żołnierskiej odzieży,Jakie piękne dziewicze ma lica? Jaką pierś? - Ach, to była dziewica,To Litwinka, dziewica-bohater, Wódz Powstańców - Emilija Plater!”
 
 
У 2007 годзе пошта Рэспублікі Беларусь выпуьціла прыгожы блок з народы 200-годзьдзя з Дня нараджэньня Напалеона Орды. Мастацкае поле: 200 гадоў з Дня нараджэньня. Беларускi лiтаратар, кампазiтар i музыкант, мастак. Літаграфія «Сядзіба Міцкевічаў», ордэн «Virtuti Militari», палаш 1831 г.,  мальберт, аўтограф, раяль.
 
Адзельна варта вылучыць паштовыя выданьні Падпольнай пошты Салідарнасьці, якая не заставіла без увагі Лістападаўскае Вызвольнае Паўстаньне. Падпольная Пошта Салідарнасьці і іншых незалежных арганізацый ўзыходзіць да гадоў 1982-1989 , гэта значыць з моманту ўвядзеньня ваеннага становішча з 13 сьнежня 1981г. да першых часткова свабодных выбараў 4 чэрвеня 1989 году.
 
 
Канверт выдадзены ў 1982 г. ў лагеры для інтэрнаваных ва Ўберцах. На марках відарысы пятра Высоцкага і Яўхіма Лялевеля.
 
 
Пошта Незалежная (1985 г.) Серыя з 6 марак, прысьвечаных Лістападаўскаму Паўстаньню.
 
 
1986 г. Лістападаўскае Паўстаьне 1830г. Пошта Палявая Нязломныя.
На марцы: Барацьба на вуліцах Варшавы, на фоне тэкст: "Ценям  тых, хто ў Лістападаўскім Паўстаньні ў баі ад рук ката ці ў муках выгнаньня загінулі, і тым, хто  пасярод пакут і галечы Сьцягу з гадоў даўніх застаўся верным."
 
 
Блок выданы выдавецтвам Незалежнага Руху Рабочага (1986г.)
 
 
 
 

29 лістапада 1830 года, 11 Лістапад 1918. Блок з двух марак Пошты Салідарнасці Змагарнай ў падпольлі. 1986 г.

1986 г. Пошта "Салідарнасць". Серыя «Польскія месяцы"
На першай марцы  Лістападаўскае Паўстаньне 1830-1831. На другой марцы  ўтварэньне Польскай дзяржавы 11 лістапада 1918 г.
 
 
 
 
1987 г. Пошта "Салідарнасць". Паўстаньне Лістападаўскае 1830 г.
Блок з чатырох марак . Чатыры маркі ўтвараюць агульны фонавы малюнак: скрыжаваныя шаблі з штыкамі на іх вялікае "S" з  бела-чырвонай стужкі.
 
 
1988 г. Пошта "Слова Незалежнае". [Ад Канфедэрацыі да Незалежнасьці].
Лістападаўскага Паўстаньне 1830. На марцы: Ваенны Арсенал, у верхняй частцы ў медальёне  галава  генерала Юзэфа Высоцкага
 


1988 г. Пошта "Салідарнасць". Лістападаўскае Паўстаньне 1830-1831. На марцы два ўзброеных жаўнера Паўстаньня,  перад імі Сцяг Паўстаньня.
 
 
 Канверт Пошты Салідарнасьці з 1988 года ў азнаменаваньне бітвы  пад Асталенкай ў час Лістападаўскага Паўстаньня.
 
 
1989 г. Пошта " Салідарнасць Змагарная"
Блок складаецца  з чатырох марак: 1. 1794 г.-Паўстаньн Касцюшкі. 2.Напалеонаўская кампанія 1806-1815. 3. Лістападаўскае Паўстаньне 1830-1831. 4. Студзеньскае  Паўстаньне 1863-1864.
 
 
1989 г. Пошта "Салідарнасць".  Паўстаньне Лістападаўскае 1830-31 .
Блок з трох марак: 1. Ігнат Прондзыньскі генерал Паўстаньня ў 1831 годзе, 2. Польскі Арол у Кароне з надпісам «Нацыянальная гвардыя», 3.  Войцех Коссак  "Бітва пад Сточкам".
 
Партыя Канфедэрацыя Польшчы Незалежнай мела сваё падпольнае выдаўніцтва, дзе, сярод іншага, друкаваліся паштовыя маркі.
 
 
 Марка падпольнай почты партыі КПН з серыі “Ад Канфедэрацыі Барскай да Канфедэрацыі Польшчы Незалежнай” (1989 г.), прысьвечаная Лістападаўскаму Паўстаньню.
 
Луна-Воля
Лявон Карповіч

Каментары

Госць 2015-11-29 21:01:43

Супер. Дзякуй


← вярнуцца