Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
Беларуская мова — Беларуская ФілатэліяАртыкулы

Птушка года. Чорны свіргуль

2012-04-12 0

22 сакавіка 2012 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарот паштовую марку "Чорны свіргуль" з сэрыі "Птушка года".

Працяг сэрыі. Пачатак №№ 473-475, 501-501А, 559, 600, 635, 679, 720, 779, 815, 866. Мастак Аляксандр МІцянін. Друк афсетны, поўнакаляровы. Папера крэйдаваная, гуміраваная. Зуб. грэб. 133/4: 131/2. Памер маркі 26х37 мм. У лісце 7 марак і 1 купон. Памер ліста 128х108 мм. Наклад маркі 70 тыс.

Намінал маркі "Р" адпавядае тарыфу на перасылку міжнароднай простай пісьмовай карэспандэнцыі (лісты, бандэролі, дробныя пакеты) вагой да 20 г уключна прыярытэтнай.
 
№ 919
 
Чорны свіргуль (Черный стриж).
Р

Элементы абароны



Рашэннем грамадскай арганізацыі "Ахова птушак Бацькаўшчыны" птушкай 2012 года ў Беларусі абвешчаны чорны свіргуль.
Марка падрыхтаваная з дапамогай грамадскай арганізацыі "Ахова птушак Бацькаўшчыны".
 
Марка друкавалася з лагатыпамі міжнароднай арганізацыі па ахове птушак «BirdLife International»і беларускай грамадскай арганізацыі "Ахова птушак Бацькаўшчыны".
 

У дзень выпуску паштовай маркі ў абарот на паштамце Мінска абдылося адмысловае гашэнне на канверце "Першы дзень".


Колер мастыкі - чорны. Мастак спецштэмпеля і канверта "Першы дзень" Аляксандр Міцянін.
Да гэтага выпуску ёсць картка для картмаксімума.



← вярнуцца