Працуюць
76Структуры ТБМ працуюць ў 76 населеных пунктах Беларусі, а таксама ў Маскве, Іркуцку, Вільні, Пецярбурзе, Рызе.
Шаноўныя бацькі!
Ствараецца ініцыятыва адкрыць на базе дзіцячага садка № 314 новую беларускамоўную групу, бо ў тую групу, якая ўжо існуе, трапіць вельмі складана праз недахоп месцаў. Трэба патрапіць на прыём ва Упраўленне адукацыі Савецкага раёна, але не з пустымі рукамі, а са спісам хаця б 15 дзяцей. Тады можа ісці рэальная размова пра адкрыццё новай рознаўзроставай групы.
Гэтае пытанне можна абмеркаваць на сайце dzietki.org, а таксама звязацца непасрэдна з кардынатарамі ініцыятывы:
Газета "Наша Ніва" склала спіс школ і дзіцячых садкоў з беларускай мовай навучання і выхавання.
Вершы Кастуся Севярынца для завучвання дзецьмі пры вывучэнні беларускага алфавіта.
Напрыканцы 1999 года была утворана суполка ТБМ “Гарадскі бацькоўскі камітэт”.
Прапануем азнаёміцца з адным з раздзелаў дарадча-метадычнага ліста, які Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь падрыхтавала яшчэ да 2012/2013 навучальнага года.
Падаем некалькі артыкулаў, у якіх апісваецца праведзены ў сядзібе ТБМ у канцы верасня 2013 года круглы стол па пытанні моўнай сітуацыі ў садках.
Што адказалі ўлады можна прачытаць у лістах.