Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Давайце рашаць экалагічныя праблемы разам!

У Вашым двары высякаюць дрэвы?

У любімым скверы звальваюць смецце?

На зялёнай зоне пад вокнамі ўтварылася паркоўка?

Побач нешта пачынаюць будаваць, а з Вамі ніхто не параіўся?

Давайце рашаць гэтыя і іншыя экалагічныя праблемы разам!

У снежні 2018 года у Фрунзенскім районе Менска пачала дзейнічаць суполка грамадскага экалагічнага руху Зялёны Дазор.

Калі Вы жадаеце далучыцца да працы суполкі як валанцёр ці проста паведаміць пра экалагічную праблему, калі ласка, пішыце на паштовую скрыню dzianislan@gmail.com ці на старонку Зялёнага Дазору ў сетцы Facebook.

 

2018-12-07 0

Смелая назва для смелых аўтараў. Паэтычная вечарына “І жук, і жаба: вершы на крэслах” на выставе крэслаў “Пастулат”

Сёння, 6 снежня, у 20:00 на біенале "Пастулат" (ГЗЦ Galleria Minsk, 3-і паверх (пр. Пераможцаў, 9)), дзе прадстаўлена больш за сотню разнастайных крэслаў беларускіх дызайнераў, адбудзецца паэтычная вечарына “І жук, і жаба: вершы на крэслах”! Уваход на мерапрыемства вольны! У межах вечарыны адбудзецца паэтычны перфоманс “Поўны дэкаданс” творчага аб’яднання “Няхай”, а таксама ў наведвальнікаў будзе магчымасць паглядзець саму выставу крэслаў, якая закрываецца ўжо 9 снежня. Таму арганізатары запрашаюць забіць двух зайцоў, наведаўшы “І жука, і жабу…”.

Гэта будзе спантанная паэтычная вечарына з удзелам розных людзей. А менавіта паэтак і паэтаў Лэйлы Джэй, Рыгора Пьекагора, Валерыя Пшанічнага, Уладзіслава Калеснікава, Ганны Дусь і Ягора Супастатава.

2018-12-06 1

Выстава "Сусвет Язэпа Драздовіча" (абноўлена)

У Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь да 30 снежня будзе працаваць выстава жывапісу, графікі і скульптуры "Сусвет Язэпа Драздовіча", прысвечаная 130-годдзю мастака. У гісторыі беларускай культуры асоба Язэпа Драздовіча (1888–1954) займае адмысловае месца. У 1910–1930-я гады ён знаходзіўся ў эпіцэнтры важных працэсаў нацыянальнага Адраджэння. Усё, што ён рабіў, было прасякнута водарам касмічнага, сусветнага размаху, што для беларускай культуры не характэрна. Менавіта адгэтуль паходзіць і фенаменальнасць творчасці Язэпа Драздовіча.

Паглядзець работы мастака таксама можна і на прысвечаным яму сайце drazdovich.by

Язэп Драздовіч нарадзіўся 1 кастрычніка 1888 года ў засценку Пунькі на Дзісеншчыне (цяпер Глыбоцкі раён Віцебскай вобласці). Вучыўся ў Віленскай школе малявання ў Івана Трутнева (1906–1910). Пачатак творчай кар'еры быў звязаны з выдавецкай дзейнасцю – мастак выконваў ілюстрацыі і афармленне. Графічная спадчына Язэпа Драздовіча ўражвае і якасцю, і шматстайнасцю, і колькасцю. Яна злучана і з этнаграфічнымі паездкамі па Беларусі, і з гістарычным жанрам, і з касмічнымі замалёўкамі.

2018-12-04 0

Праект “Беларускамоўныя”

У межах кампаніі "Назаві беларускую мову роднай у перапісе 2019" Арт-сядзіба (пр. Машэрава, 18) працягвае праект “Беларускамоўныя”, 5 снежня а 19-й адбудзецца чарговая сустрэча. Уваход вольны.

5 снежня/ Арт Сядзіба / Машэрава, 18 / 19:00
Сяргей Башлыкевіч — чалавек з Ашмянаў (музыка, гулец "Што? Дзе? Калі?).
Аня Клокава — чалавек з Койданава (дызайнерка амаль усіх беларускіх мерапрыемстваў, на якіх вы былі).

Беларускамоўныя – штотыднёвыя сустрэчы з носьбітамі беларускай мовы. Свае гісторыі распавядуць артысты, музыкі, паэты, людзі незвычайных прафесіяў, а таксама сантэхнікі, юрысты, прадавачкі.
Кожны тыдзень героямі імпрэзы становяцца па 2 асобы.
Удзельнікі і ўдзельніцы імпрэзы пачуюць унікальныя гісторыі, звязаныя з беларускай мовай і жыццём людзей, якія размаўляюць па-беларуску. Мова ў музыцы, мова ў краме, мова ў каханні.
Зрабі свой крок да роднай мовы!

2018-12-04 0

Навагодняя дзіцячая казка “Як літара Ў Каляды ўратавала”

У Моладзевым театры эстрады 30 снежня, у нядзелю, а 18:00 пакажуць навагоднюю казку “Як літара Ў Каляды ўратавала”. Усім дзецям – салодкі пачастунак! Дзецям да 3-х год бясплатна! Квіткі ад 9,5 р. да 17 р. Інфалінія: (29) 8517706, (44) 5517706.

2018-12-04 0

ТБМ у Лічбах
76

Структуры ТБМ працуюць ў 76 населеных пунктах Беларусі, а таксама ў Маскве, Іркуцку, Вільні, Пецярбурзе, Рызе.

ТБМ у асобах

Ніл Гілевіч

Паэт і грамадскі дзеяч, народны паэт Беларусі, заснавальнік і першы старшыня ТБМ (гады жыцця: 30 верасня 1931 — 29 сакавіка 2016).

ТБМ у дзеянні

“Верасень” №18 ужо ў офісе ТБМ (абноўлена)

Выйшаў з друку васямнаццаты па ліку нумар літаратурна-мастацкага часопіса “Верасень”. У часопісе прадстаўленыя раздзелы "Паэзія", "Проза", "Пераклады", "Крытыка. Публіцыстыка. Эсэ". Сярод аўтараў як вядомыя імёны, так і імёны маладых літаратараў.

Пытайце “Верасень” № 18 на офісе ТБМ (Румянцава,13) па буднях з 17:00 да 19:00. Чытайце “Верасень” на сайтах Kamunikat.org і tbm-mova.by. Дасылайце свае творы ў “Верасень” на адрас: verasenchas@gmail.com

2018-07-05 0

На дзейнасць ТБМ на ulej.by сабрана 3192 рублі! Спісы ахвярадаўцаў і падзяка

ТБМ паспяхова завяршыла кампанію па зборы сродкаў на бягучую дзейнасць і на рамонт офіса праз ulej.by.

Усяго планавалася сабраць 3000 рублёў, за 30 дзён было сабрана 106% ад першапачаткова запланаванай сумы (гэта 3192 рублі). Падтрымала арганізацыю праз платформу 57 чалавек (сярод якіх і заснавальнік tut.by Юрый Зісер, МТГ "RэZэрвацыЯ"група перакладчыкаў, мэтай якіх з'яўляецца стварэнне якасных беларускіх лакалізацый камп'ютарных гульняў і многія іншыя). ТБМ выказвае падзяку ўсім, хто падтрымлівае справай і фінансава. Разам адолеем усё!

Сярод ахвярадаўцаў 57 чалавек, але не ўсе пакінулі свае імёны публічнымі. Сярод тых, хто адкрыў сваё імя (імёны падаюцца ў тым напісанні, у якім яны зарэгістраваныя на сайце): Михаил Чварков, Anton Bielski, Vital Kutsyla, Васіль Герасімчык, МТГ RэZэрвацыЯ, Іван Арцімовіч, Навадворскі Юрый, Сілюкоў Сяргей, Святлана, Павел Капарыха, Азарынская Ірына, Андрей Тарасевич, Кацярына Тананко, Руткевіч Вераніка, Юрий Зиссер ,Васіль Кісляк, Александр Сотников, Anya, Лиза Довгалова, Ihar Kudraŭcaŭ, Марына Ярашук, Дмитрий Косицин, Ирина Бык, Siarhiej Mudračenka, Volha Abraztsova, Кацярына Жылінская.

2018-07-18 0

Прайшлі чарговыя заняткі "Гістарычнай школы" з Алегам Трусавым

На чарговую лекцыю "Гістарычнай школы" з Алегам Трусавым на тэму "Ліда. Горад", якая прайшла 8 жніўня ў офісе ТБМ, прыйшло 2 дзясяткі чалавек. Акрамя лекцыі былі паказаны фільмы Алеся Краўцэвіча (тэлеканал Белсат з серыі "Загадкі беларускай гісторыі" "Горад Ліда. Родам з Вялікага Княства" і "Лідскія касцёлы – ад велічы да заняпаду").

Наступная лекцыя будзе прысвечана Лідзе на тэму "Ліда. Замак" і пройдзе 9 жніўня з 17:30 да 19:00. На лекцыі будзе паказаны фільм пра раскопкі Лідскага замка з удзелам Алега Трусава.

Адрас: офіс ТБМ (вул. Румянцава, 13). Уваход вольны.

 

2018-08-08 0

Запрашаем удасканаліць веды на курсах ва ўніверсітэце імя Ніла Гілевіча (абноўлена)

Універсітэт імя Ніла Гілевіча з верасня 2018 г. пачынае падрыхтоўчыя курсы для вучняў старэйшых класаў (10, 11 класы), студэнтаў, а таксама для ўсіх, хто хоча ўдасканаліць свае веды і падрыхтавацца да ЦТ і паступлення ў ВНУ, па наступных прадметах: гісторыя Беларусі, матэматыка, фізіка, хімія, беларуская, англійская, нямецкая і (пры наяўнасці попыту) французская мовы.

2018-07-23 0