Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Намаганнямі ТБМ паслуга РУП "Белтэлекам" "195 - прагноз надвор'я" зноў загучыць па-беларуску

У красавіку і траўні 2017 года паслуга 195, дзякуючы якой грамадзяне могуць атрымаць інфармацыю пра актуальны прагноз надвор'я, была цалкам пераведзена на рускую мову. Многія сябры ТБМ адрэагавлі на дадзеную сітуацыю своечасова і звярнуліся ў Адміністрацыю Прэзідэнта і да кіраўніцтва РУП "Белтэлекам" з просьбай вярнуць беларускую мову да дадзенай паслугі.

З атрыманых адказаў вынікае, што паводле папаряэдняй дамовы з РУП "Белтэлекам" з 10 ліпеня служба будзе працаваць на абедзвюх дзяржаўных мовах. Цалкам адказы можна прачытаць далей.

2017-06-22 0

Улады за ўсталёўку помніка Льву Сапегу ў Слоніме, але сродкі трэба пашукаць

На прапанову ТБМ аб усталёўцы ў Слоніме помніка дзяржаўнаму і ваеннаму дзеячу ВКЛ Льву Сапегу прыйшоў адказ з Міністэрства культуры. У адказе паведамляецца, што ўлады падтрымліваюць ідэю, але сродкаў на ўсталёўку няма. Магчыма, будуць выдзеленыя сродкі, сабраныя падчас правядзення раённага суботніка, і адкрыты адмысловы рахунак для збору сродкаў. Цалкам адказ можна прачытаць далей.

2017-06-13 0

Алена Анісім: Мова як фактар ідэнтычнасці і складнік нацыянальнай бяспекі краіны

На Міжнароднай канферэнцыі “Мова як фактар захавання нацыянальнай ідэнтычнасці: беларуска-ўкраінскі кантэкст”, якая адбылася ў Мінску 25 траўня, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, член Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы, першы намеснік старшыні ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны” спадарыня Алена Анісім выступіла з дакладам на тэму "Мова як фактар ідэнтычнасці і складнік нацыянальнай бяспекі краіны ". Прачытаць даклад цалкам можна далей.

2017-06-10 0

Выступ дэпутата і намесніка старшыні ТБМ Алены Анісім на навукова-практычным семінары ў Паставах

Увесну, 20 і 21 красавіка, у Паставах праходзіў рэспубліканскі навукова-практычны семінар “Пастаўскі край на гісторыка-культурнай карце Беларусі”, арганізаваны Інстытутам мовазнаўства імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Ён стаў адной з падзеяў сярод іншых мерапрыемстваў, прымеркаваных у нашай краіне да Года навукі і святкавання 500-годдзя беларускага кнігадрукавання. На семінары чытала даклад дэпутат і намеснік старшыні ТБМ Алена Анісім. Прачытаць даклад можна далей.

2017-06-09 0

ТБМ у Лічбах
6000

Арганізацыя мае ў сваіх шэрагах каля 6 тысяч актыўных сяброў.

ТБМ у дзеянні

ТБМ удзячнае ўсім, хто далучыўся да кампаніі "Разам назавем вуліцу ў гонар Тадэвуша Касцюшкі!" (абноўлена)

Таварыства беларускай мовы са студзеня 2016 года дасылае лісты ўладам з прапановай годна ўшанаваць памяць нашага славутага земляка Тадэвуша Касцюшкі. Нас падтрымаў рэсурс Zvarot.by і з яго дапамогай была праведзена грамадская кампанія па зборы подпісаў. Кампанія была прымеркаваная да 270-гадовага юбілею знакамітага дзеяча.

 

2016-03-20 0

Нялёгкая перамога ТБМ

У беларускіх і замежных сродках масавай інфармацыі актыўна асвятлялі перадвыбарную кампанію і парламенцкія выбары ў Беларусі 2016 года, і цяпер, дзякуючы перамозе на парламенцкіх выбарах першага намесніка старшыні Таварыства беларускай мовы спн. Алены Анісім, пра ТБМ ведаюць ва ўсім свеце. Як паведамляецца ў некаторых СМІ, з 2004 года ў парламент траплялі толькі актыўныя прыхільнікі дзеючай улады, таму перамога аднаго з кіраўнікоў ТБМ з’яўляецца сапраўдным поспехам.

2016-09-21 0